philosopheren vi філасо́фстваваць, разважа́ць

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

тэарэтызава́ць, ‑зую, ‑зуеш, ‑зуе; незак.

Займацца тэарэтычнымі пытаннямі, абстрактна разважаць на тэарэтычныя тэмы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

размышля́ть несов.

1. ду́маць, меркава́ць;

2. (обдумывать) ду́маць, разду́мваць; (рассуждать) разважа́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ЛАГІ́СТЫКА (ад грэч. logistikē мастацтва вылічаць, разважаць),

1) назва этапа ў развіцці матэматычнай логікі, прадстаўленага працамі Б.​Расела і яго школы (гл. Лагіцызм). У антычнасці тэрмінам «Л.» называлі практычныя аперацыі вылічэнняў і вымярэнняў у арыфметыцы ў процілегласць тэарэт. матэматыцы. У Г. Лейбніца — абазначэнне «вылічэння вывадаў» (calculus ratiocinator) 2) Сінонім ( у пэўнай ступені архаічны) тэрміна «матэм. логіка». У наш час тэрмін «Л.» выкарыстоўваюць для абазначэння матэм. логікі пры вырашэнні эканам. задач, аптымізацыі кіраўніцкіх функцый і інш. Вытворнымі ад «Л.» з’яўляюцца паняцці «лагістычны метад» (спосаб пабудовы фармалізаваных моў для розных раздзелаў логікі) і «лагістычная сістэма» (фармальная частка гэтых моў).

В.​М.​Пешкаў.

т. 9, с. 89

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

інтэле́кт

(лац. intellectus)

здольнасць чалавека мысліць, разважаць, узровень разумовага развіцця.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

мы́сліць, -лю, -ліш, -ліць; незак.

1. Разважаць, супастаўляючы з’явы рэчаіснасці, думкі і робячы з іх вывады.

Лагічна м.

2. што. Уяўляць у думках.

Не м. сябе без любімай працы.

|| наз. мы́сленне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

rozprawiać

незак. разважаць [шматслоўна]; гавэндаць; глуздзіць; калатырыць;

rozprawiać o polityce — разважаць пра палітыку

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

mediteren vi высок. ду́маць, разважа́ць

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

pore2 [pɔ:] v.

1. (over) сканцэнтрава́на вывуча́ць, абду́мваць;

He pored over the books. Ён сядзеў над кнігамі.

2. (at/on/upon) абду́мваць, разважа́ць;

pore at a problem абду́мваць прабле́му, разважа́ць над прабле́май

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

паслядо́ўны, -ая, -ае.

1. Які бесперапынна ідзе адзін за адным.

Паслядоўныя этапы работы.

2. Лагічна абгрунтаваны, які заканамерна вынікае з чаго-н.

П. вывад.

П. ход думак.

Разважаць паслядоўна (прысл.).

|| наз. паслядо́ўнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)