аблічы́цца, -лічу́ся, -лі́чышся, -лі́чыцца; зак.

Памыліцца пры падліку.

А. на пяць тысяч рублёў.

|| незак. аблі́чвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пяцярня́, -і́; мн. -і́, -рэ́нь, ж. (разм.).

Пяць пальцаў рукі разам з далонню.

Запусціць у ягады ўсю пяцярню.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ПА́НЧА ШЫ́ЛА,

гл. Пяць прынцыпаў мірнага суіснавання.

т. 12, с. 56

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

два́ццаць, -і́, -ццю́, ліч. кольк.

Лік і колькасць 20.

Д. дзеліцца на пяць.

Д. рублёў.

|| парадк. двацца́ты, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сіпе́ць, -плю́, -пі́ш, -пі́ць; -пі́м, -піце́, -пя́ць; -пі́; незак.

Утвараць сіплыя гукі.

С. ад прастуды.

|| наз. сіпе́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

мэ́ндлік, -а, мн. -і, -аў, м.

Пяць снапоў збожжа, пастаўленыя кучкай каласамі ўгору для прасушкі і накрытыя распасцёртым снапом зверху.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паспа́ць, -плю́, -пі́ш, -пі́ць; -пі́м, -піце́, -пя́ць; -пі́; зак.

Правесці некаторы час сплючы, заснуць на кароткі час.

Пасплю з гадзінку.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

праме́жак, -жку, мн. -жкі, -жкаў, м.

Прастора або час, якія раздзяляюць што-н.

П. паміж дзвярамі і ложкам.

П. пяць гадоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пяці...

Першая састаўная частка складаных слоў са знач.: які змяшчае пяць адзінак, складаецца з пяці адзінак, напр.: пяцігадовы, пяцікапеечны, пяцірублёвы, пяцігадзінны.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ру́ха, -і, ДМ ру́се, мн. -і, рух, ж.

Невялікі цыліндрычны драўляны валік для гульні ў гарадкі.

Адной бітой выбіў пяць рух.