Пірга́ ’пчаліны мёд’ (слаўг., Нар. сл.), пырга́, пэрга́ ’сабраны пчоламі пылок’ (Сл. Брэс.). Гл. пярга́.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ГЕТЭРАСПАРЫ́Я (ад гетэра... + грэч. spora сяўба, насенне),

разнаспоравасць, утварэнне спор розных памераў у некаторых вышэйшых раслін (напр., у водных папарацей, селагінелавых і інш.). Буйныя споры (мегаспоры, або макраспоры) даюць жаночыя расліны, дробныя (мікраспоры) — мужчынскія. У пакрытанасенных раслін мікраспора (пылок) пры прарастанні дае мужчынскі заростак, мегаспора, якая ўтвараецца ў семязавязі, прарастае ў жаночы заростак — зародкавы мяшок.

т. 5, с. 209

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Пальга́ ’пылок’ (Сл. ПЗБ). Няясна. Магчыма, звязана з польск. polgnąć ’завязнуць, прыліпнуць’, г. зн. ’тое, што прыліпла да лапак пчалы’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

палінало́гія

(ад гр. poline = тонкі пыл + -логія)

раздзел батанікі, які вывучае пылок і споры раслін.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

паліна́рый

(ад лац. pollen, -linis = пылок)

спецыяльнае ўтварэнне на кветцы для пераносу пылку насякомымі або птушкамі.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

Пылю́шнік ’расліна Thalictrum L.’ Няясна, магчыма, да пыліць ’пускаць пылок’; адносна гэтай і іншых назваў расліны гл. Кісялеўскі, Аб нек. асабл., 26–27.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

абно́жка, ‑і, ДМ ‑жцы, ж.

Спец.

1. Пылок з кветак, які пчала прыносіць на задніх ножках. У маі цвітуць сады, пчолы вяртаюцца ў вулей з абножкай. Ермаловіч.

2. толькі мн. (абно́жкі, ‑жак). Грубая кароткавалосая воўна з ног авечак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пы́льнік ​1, ‑а, м.

Верхняя частка тычынкі кветкі, у якой утвараецца пылок.

пы́льнік ​2, ‑а, м.

Разм. Плашч, які засцерагае ад пылу. Стары Ётка абмахваецца ад гарачыні хустачкай, расшпільвае пыльнік. Чорны. Неўзабаве ля машыны паявілася Ліля ў дарожным пыльніку. Асіпенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

спарыння́, ‑і, ж.

Паразітны грыб, што выклікае хваробу злакавых раслін, пры якой у каласах жыта, пшаніцы, ячменю замест зерня ўтвараюцца чорныя ражкі. [Санька] знайшоў на паласе нейкі чорны пылок і сказаў, што гэта расце спарыння, вялікі шкоднік збажыны, што яе трэба знішчаць. Ваданосаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ЗБАРО́Ў, Крупелка,

геалагічнае агаленне адкладаў лоеўскага міжстадыялу і муравінскага міжледавікоўя ў Рагачоўскім р-не Гомельскай вобл., каля в. Збароў, на левым беразе р. Дняпро; помнік прыроды рэсп. значэння (з 1963). Магутнасць азёрна-старычных (супескі, алеўрыты, мергель) адкладаў 2,3 м, якія агаляюцца на працягу 30 м. Адклады залягаюць у паніжэнні паверхні дняпроўскай марэны і перакрываюцца дэлювіяльнымі супескамі, змяшчаюць рэшткі выкапнёвых раслін (споры, пылок, насенне), сярод якіх выяўлены 75 відаў дрэў, хмызнякоў і травяністых раслін (хвоя, елка, лістоўніца, бяроза, вярба, бразенія, наяда, ірдзесты).

Г.​І.​Літвінюк.

т. 7, с. 27

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)