батарэ́йны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае дачыненне да батарэі (у 1 знач.). Батарэйны агонь.

2. Які працуе на энергіі батарэй. На самаробным століку — пішучая машынка «Ундэрвуд» і батарэйны прыёмнік. «Маладосць».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адвінці́ць, ‑вінчу, ‑вінціш, ‑вінціць; зак., што.

Аддзяліць, зняць што‑н., круцячы па вінтавой нарэзцы. Адвінціць гайку. □ Ігнат Пятровіч.. адвінціў нейкія вінцікі, агледзеў лямпы, зачысціў правады і.. прыёмнік загаварыў нармальна. Асіпенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

odbiornik

м. рад. прыёмнік; прымальнік;

odbiornik radiowy — радыёпрыёмнік; радыёпрымальнік

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

дэтэ́ктар, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Прыстасаванне ў радыёпрыёмніку для пераўтварэння ваганняў высокай частаты ў ваганні нізкай частаты.

2. Прылада для выяўлення радыеактыўнага ці цеплавога выпраменьвання.

Д. ядзерных выпраменьванняў.

Дэтэктар хлусні — спецыяльнае прыстасаванне для запісу фізіялагічных паказчыкаў таго, каго дапытваюць, або падвыпрабавальнага.

|| прым. дэтэ́ктарны, -ая, -ае.

Дэтэктарны прыёмнік — найпрасцейшы радыёпрыёмнік, у якім прынятыя сігналы пераўтвараюцца ў гукавыя пры дапамозе крышталічнага дэтэктара.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

receiver

[rɪˈsi:vər]

n.

1) атрыма́льнік -а m., атрыма́льніца f.

2) тэлефо́нная тру́бка

3) прыма́ч -а́, прыёмнік(радыё, тэлевізі́йны)

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

караткахва́левы радыё Krzwellen-;

караткахва́левы перада́тчык Krzwellensender m -s, -;

караткахва́левы прыёмнік Krzwellenempfänger m -s, -

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

ДЫЁД,

прылада з аднабаковай праводнасцю эл. току. Бываюць электравакуумныя, іонныя і паўправадніковыя. Выкарыстоўваецца ў радыёэлектроніцы, энергетыцы для пераўтварэння (выпрамлення) пераменнага току ў пастаянны, для пераўтварэння ваганняў або частот, пераключэння эл. ланцугоў і інш.

Электравакуумныя і іонныя Д. маюць катод (крыніцу электронаў) і анод (прыёмнік электронаў). Пры дадатным напружанні на анодзе паміж электродамі праходзіць эл. ток, пры адмоўным — току няма. Асн. разнавіднасці сілавых Д.: кенатрон і газатрон. Работа паўправадніковых дыёдаў засн. на нелінейных уласцівасцях электронна-дзірачнага пераходу або кантакту метал—паўправаднік. Гл. таксама Гана дыёд, Шоткі дыёд.

т. 6, с. 276

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ГЕАФО́Н (ад геа... + ...фон),

прыёмнік гукавых хваль, што распаўсюджваюцца ў верхніх слаях зямной кары. Найб. дасканалыя геафоны (разведачныя сейсмографы) маюць эл.-мех. пераўтваральнікі, з дапамогай якіх ваганні глебы пераўтвараюцца ў ваганні эл. току, узмацняльнікі сігналаў і рэгістравальныя шлейфавыя асцылографы. Геафон з адчувальным элементам з п’езакварцу наз. п’езагеафонам. Выкарыстоўваюцца пры акустычнай разведцы горных парод, у вайсковай справе (выяўленне сапёрных работ праціўніка), у горнавыратавальнай службе (адчувальныя элементы геамагнітафонаў) і інш.

Электрамагнітны геафон: 1 — корпус; 2 — магніт (інертная маса); 3 — наканечнік магніта; 4 — зменны зазор паміж наканечнікам магніта; 5 — электрамагніт; 6 — спружынная падвеска.

т. 5, с. 125

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

two-way [ˌtu:ˈweɪ] adj. двухбако́вы;

two-way traffic двухбако́вы рух;

a two-way street ву́ліца з двухбако́вым ру́хам;

a two-way radio прыёмнік і перада́тчык (радыё), ра́цыя

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

няспра́ўны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае пашкоджанні; сапсаваны. Прыёмнік быў няспраўны. Новікаў. — Ламачына, а не малатарня. Ды к таму і прывод няспраўны, — злосна буркнуў Бабейка. Хадкевіч.

2. Неакуратны, нядобрасумленны ў выкананні сваіх абавязкаў, даручэнняў і пад. Няспраўны плацельшчык.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)