АСАБЛІ́ВА АХО́ЎНЫЯ ПРЫРО́ДНЫЯ ТЭРЫТО́РЫІ І АБ’Е́КТЫ,

тэрыторыі, акваторыі і аб’екты, цалкам або часткова, пастаянна або часова выключаныя з інтэнсіўнага гасп. выкарыстання (таксама тыя, што знаходзяцца ў карыстанні і валоданні), для якіх заканадаўствам і нарматыўнымі актамі ўстанаўліваецца асаблівы рэжым аховы і выкарыстання.

Тэрыторыі ўтвараюцца з мэтай захавання своеасаблівых эталонаў прыроды, забеспячэння экалагічнай раўнавагі і падтрымкі асяроддзя, прыдатнага для чалавека, жывёл і раслін, вывучэння натуральных і антрапагенных працэсаў у біясферы і кантролю за іх зменамі, аховы прыродных рэсурсаў, каштоўных натуральных і штучных прыродных комплексаў, аб’ектаў і з’яў, генафонду расліннага і жывёльнага свету і інш. Маюць экалагічнае, рэсурса- і аб’ектаахоўнае, навуковае, асветнае, выхаваўчае, культурнае, эстэтычнае, рэкрэацыйнае або гістарычнае (у асобных выпадках) і інш. значэнне. Да іх адносяцца тэр. запаведнікаў, нацыянальных паркаў, заказнікаў, некаторых помнікаў прыроды. У сусв. практыцы асн. формай з’яўляюцца нац. і прыродныя паркі, запаведнікі (рэзерваты).

На Беларусі (1995) 79 такіх тэрыторый (у тым ліку Бярэзінскі біясферны запаведнік, Прыпяцкі ландшафтна-гідралагічны запаведнік, Палескі радыяцыйна-экалагічны запаведнік, нац. паркі Белавежская пушча і Браслаўскія азёры), 76 заказнікаў і 187 помнікаў прыроды рэсп. значэння. Агульная пл. 794,2 тыс. га (3,8% пл. рэспублікі).

Да аб’ектаў належаць некаторыя помнікі прыроды рэсп. значэння: асобныя рэдкія і векавыя дрэвы і іх групы, валуны, валунна-галечныя кангламераты і іх групы, геал. агаленні, унікальныя формы рэльефу, крыніцы і інш.

На Беларусі гэтыя тэр. і аб’екты маюць міжнар., рэсп. або мясц. значэнне. У адпаведнасці з «Законам Рэспублікі Беларусь аб асабліва ахоўваемых прыродных тэрыторыях і аб’ектах» (1994) ім надаецца статус дзяржаўных. Кіраванне ў галіне арганізацыі, выкарыстання і аховы гэтых тэрыторый і аб’ектаў ажыццяўляецца Кабінетам Міністраў Рэспублікі Беларусь, выканкомамі мясц. Саветаў дэпутатаў, Мін-вам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя і яго органамі на месцах; кантроль — мясцовымі Саветамі дэпутатаў, органамі Мін-ва прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя і інш.

З.Ф.Мураўёў, Г.У.Вынаеў.

т. 2, с. 17

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

прыро́дны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. прыро́дны прыро́дная прыро́днае прыро́дныя
Р. прыро́днага прыро́днай
прыро́днае
прыро́днага прыро́дных
Д. прыро́днаму прыро́днай прыро́днаму прыро́дным
В. прыро́дны (неадуш.)
прыро́днага (адуш.)
прыро́дную прыро́днае прыро́дныя (неадуш.)
прыро́дных (адуш.)
Т. прыро́дным прыро́днай
прыро́днаю
прыро́дным прыро́днымі
М. прыро́дным прыро́днай прыро́дным прыро́дных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

гле́бава-прыро́дны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. гле́бава-прыро́дны гле́бава-прыро́дная гле́бава-прыро́днае гле́бава-прыро́дныя
Р. гле́бава-прыро́днага гле́бава-прыро́днай
гле́бава-прыро́днае
гле́бава-прыро́днага гле́бава-прыро́дных
Д. гле́бава-прыро́днаму гле́бава-прыро́днай гле́бава-прыро́днаму гле́бава-прыро́дным
В. гле́бава-прыро́дны (неадуш.)
гле́бава-прыро́днага (адуш.)
гле́бава-прыро́дную гле́бава-прыро́днае гле́бава-прыро́дныя (неадуш.)
гле́бава-прыро́дных (адуш.)
Т. гле́бава-прыро́дным гле́бава-прыро́днай
гле́бава-прыро́днаю
гле́бава-прыро́дным гле́бава-прыро́днымі
М. гле́бава-прыро́дным гле́бава-прыро́днай гле́бава-прыро́дным гле́бава-прыро́дных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

радо́вішча, -а, мн. -ы, -вішч і -аў, н.

Прыродныя залежы карысных выкапняў; паклады.

Р. золата.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

нафтагазано́сны, ‑ая, ‑ае.

Спец. Які змяшчае нафту і прыродныя газы, багаты на нафту і прыродныя газы (пра геалагічныя адклады).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

во́кісел, -слу, мн. -слы, -слаў, м. (спец.).

Рэчыва, якое ўяўляе сабой злучэнне хімічнага элемента з кіслародам.

Прыродныя вокіслы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

наасфе́ра, -ы, ж. (спец.).

Вышэйшая стадыя эвалюцыі біясферы, станаўленне якой звязана з развіццём грамадства і яго ўздзеяннем на прыродныя працэсы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Natrschätze pl прыро́дныя бага́цці

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

прыро́да, ы, ДМ -дзе, ж.

1. Усё існае ў Сусвеце, арганічны і неарганічны свет.

Законы прыроды.

Жывая п. (арганічны свет). Мёртвая п. (неарганічны свет: не расліны, не жывёлы).

2. Мясцовасць паза гарадамі (палі, лясы, горы).

Любавацца прыродай.

На ўлонні прыроды.

Выехаць на прыроду (разм.).

3. перан., чаго. Асноўная ўласцівасць, сутнасць (кніжн.).

П. атама. П. сацыяльных адносін.

Ад прыроды або з прыроды — ад нараджэння, ад пачатку існавання.

З дрэнным зрокам ад прыроды.

Па прыродзе — па характары, па натуры.

Па прыродзе ён добры чалавек.

|| прым. прыро́дны, -ая, -ае.

Прыродныя багацці краю.

Прыродныя рэсурсы.

Прыродныя ўмовы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

та́лент, -а і -у, М -нце, мн. -ы, -аў, м.

1. -у. Надзвычайныя прыродныя здольнасці.

Пісьменніцкі т.

2. -а. Чалавек з вялікімі здольнасцямі.

Маладыя таленты.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)