расійская актрыса, педагог. Нар.арт.СССР (1971). Скончыла Кіеўскі ун-т. З 1919 у Студыі, потым у Т-ры імя Вахтангава. З 1925 выкладала ў Тэатральным вучылішчы імя Б.Шчукіна (з 1946 праф.). Першая выканаўца ролі прынцэсы Турандот («Прынцэса Турандот» К.Гоцы, 1922). Уласцівыя М. эмац. выразнасць, тэмперамент, пластычная вытанчанасць, мастацтва іранічнай характарыстыкі персанажа, псіхал. глыбіня раскрыцця характару выявіліся ў ролях: Ксенія («Разлом» Б.Лаўранёва), Шурка («Ягор Булычоў і іншыя» М.Горкага), Беатрычэ («Многа шуму з нічога» У.Шэкспіра), Інкен («Перад захадам сонца» Г.Гаўптмана), Раксана («Сірано дэ Бержэрак» Э.Растана) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПІ́КФАРД (Pickford) Мэры [сапр.Сміт
(Smith) Глэдзіс Мэры; 8.4.1893, г. Таронта, Канада — 29.5.1979], амерыканская кінаактрыса, прадзюсер. З 1898 у т-ры, у 1909 дэбютавала ў кіно. Сусв. вядомасць атрымаў у яе выкананні вобраз маладой, сціплай, дабрадзейнай дзяўчыны-падлетка, амер. «папялушкі». Сярод фільмаў: «Нью-Йоркскі капялюшык» (1912),
«Бедная маленькая багачка» (1916), «Маленькая прынцэса» (1917), «Паліяна» (1920), «Мая лепшая дзяўчынка» (1927), «Какетка» (1929, прэмія «Оскар») і інш. Арганізатар і ўладальніца многіх кінакампаній, у т. л. «Пікфард філм карпарэйшэн» (1916), «Юнайтэд артыстс» (1919, разам з Ч.Чапліным, Д.Грыфітам, Д.Фэрбенксам). Спец. прэмія «Оскар» 1975.
Літ.:
Уитфилд А. Мэри Пикфорд: Пер. с англ. Смоленск, 1999.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАСТА́Н (Rostand) Эдмон (1.4.1868, г. Марсель, Францыя — 2.12.1918),
французскі драматург і паэт-неарамантык. Чл.Франц. акадэміі (з 1901). Па адукацыі юрыст. Дэбютаваў як драматург у канцы 1880-х г. Вядомасць прынеслі камедыя «Рамантыкі» (паст. 1894), драмы «Прынцэса Мара» (паст. 1895), «Самарыцянка» (паст. 1897). Найб. вядомая яго п’еса «Сірано дэ Бержэрак» (паст. 1897), у якой стварыў рамант. вобраз паэта-вальнадумца, гуманіста, абаронца свабоды і незалежнасці чалавечай асобы. Аўтар гіст. драмы «Арляня» (паст. 1900), сатыр. п’есы «Шантэклер» (паст. 1910), зб-каў вершаў «Палёт «Марсельезы» (выд. 1919), «Песня ў гонар крылаў» (выд. 1922) і інш.
расійская артыстка балета. Нар.арт.СССР (1975). Герой Сац. Працы (1988). Скончыла Ленінградскае харэагр. вучылішча (1925).
З 1925 у Ленінградскім т-ры оперы і балета, з 1930 у Вял. т-ры ў Маскве (з 1953 балетмайстар-рэпетытар), адначасова ў 1954—60 педагог Маскоўскага харэагр. вучылішча. Яе мастацтву ўласцівы віртуознасць, пластычная выразнасць поз; гарманічна спалучала героіка-трагедыйны і лірыка-камедыйны пачатак. Праславілася як выканаўца вядучых партый у балетах класічнага рэпертуару: Нікія («Баядэрка» Л.Мінкуса), прынцэса Фларына («Спячая прыгажуня» П.Чайкоўскага), Жызэль («Жызэль» А.Адана), Раймонда («Раймонда» А.Глазунова) і інш.Дзярж. прэмія СССР 1941.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЯРО́Н Рыгор Маркавіч (5.2.1893, С.-Пецярбург — 31.12.1963),
расійскі артыст аперэты. Нар.арт. Расіі (1940). Скончыў драм. школу Пецярбургскага літ.-маст.т-ва (1912). З 1911 выступаў у т-рах Кіева, Адэсы, Масквы, Петраграда. Адзін з арганізатараў (1927), у 1927—39 і 1942—45 акцёр, рэжысёр, заг.маст. часткі Маск. т-ра аперэты. Сярод партый: Граф Кутайсаў («Халопка» М.Стрэльнікава), Папандопула («Вяселле ў Малінаўцы» Б.Аляксандрава), Валяпюк, Папулеску, Пелікан («Сільва», «Марыца», «Прынцэса цырка» І.Кальмана) і інш. Паставіў спектаклі: «Вяселле ў Малінаўцы» (1937), «Сільва» (1940) і інш. Аўтар кн. «Пра любімы жанр» (2-е выд., 1963). Здымаўся ў кіно.
бельгійскі кампазітар, муз. крытык; адзін з заснавальнікаў сучаснай фламандскай кампазітарскай школы. Праф. Брусельскай (1899—1901) і Антверпенскай (1904—09) кансерваторый. У 1925 засн.час. «Revue musicale belge» («Бельгійскі музычны часопіс», існаваў да пач. 1940-х г.). У яго творчасці своеасабліва пераўтвораны традыцыі нац.муз. фальклору, дасягненні еўрап. і рус.муз. культур. Найб. вылучаецца яго аркестравая музыка — сімфонія «Мора» (1890), сімф. варыяцыі (1902) і інш. Аўтар опер «Прынцэса Сонечны Прамень» (1903), «Людзі мора» (паводле В.Гюго, 1904), балета «Нявольніца» (1904), вак.-сімф. твораў, у т. л. араторыі «Дэман» (паводле Ю.Лермантава), кантаты «Сінай» (1889) і інш., муз.-тэарэт. прац па гармоніі і аркестроўцы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАХА́ВА Барыс Яўгенавіч (24.5.1896, г. Паўлаград, Украіна — 25.11.1976),
расійскі акцёр, рэжысёр, педагог. Нар.арт.СССР (1967). Д-р мастацтвазнаўства (1964). З 1913 у Студэнцкай студыі пад кіраўніцтвам Я.Вахтангава (з 1926 Тэатр імя Я.Вахтангава). Сярод роляў: Доктар («Цуд святога Антонія» М.Метэрлінка), хан Цімур («Прынцэса Турандот» К.Гоцы). Сярод рэжысёрскіх работ: «Барсукі» Л.Лявонава (1927), «Ягор Булычоў і іншыя» М.Горкага (1932), «Арыстакраты» М.Пагодзіна (1935), «Рэвізор» М.Гогаля (1939), «Маладая гвардыя» паводле А.Фадзеева (1947), «Гамлет» У.Шэкспіра (1958). З 1925 кіраваў школай пры Тэатры Вахтангава (з 1939 Тэатр. вучылішча імя Б.Шчукіна), з 1939 прафесар. Аўтар кніг па тэорыі акцёрскага і рэжысёрскага мастацтва, тэатр. педагогіцы. Дзярж. прэмія СССР 1952.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТАІ́РАЎ (сапр.Корнбліт) Аляксандр Якаўлевіч
(6.7.1885, г. Рамны Сумскай вобл., Украіна — 25.9.1950),
расійскі рэжысёр. Нар.арт. Расіі (1935). Творчую дзейнасць пачаў у 1905 як акцёр, з 1908 — рэжысёр. Заснавальнік (сумесна з А.Коанен) і маст. кіраўнік Камернага т-ра (1914—49) у Маскве. Адзін з рэфарматараў рус. сцэны. Імкнуўся да стварэння «сінтэтычнага т-ра» — пераважна рамант. і трагедыйнага рэпертуару, выхавання ў акцёраў віртуознага майстэрства, пераўтварэння сцэн. прасторы. Сярод пастановак: «Фаміра-кіфарэд» І.Аненскага (1916), «Саламея» О.Уайльда (1917), «Прынцэса Брамбіла» паводле Э.Т.А.Гофмана (1920), «Федра» Ж.Расіна (1922), «Каханне пад вязамі» Ю.О’Ніла (1926), «Аптымістычная трагедыя» У.Вішнеўскага (1933), «Мадам Бавары» паводле Г.Флабера (1940) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХВАЛЕ́Й Яўген Іванавіч (н. 1.1.1947, в. Белькаўшчына Стаўбцоўскага р-на Мінскай вобл.),
бел. пісьменнік. Скончыў БДУ (1971). Працаваў у стаўбцоўскай раённай газеце, выд-ве «Народная асвета», з 1976 на Бел. радыё і тэлебачанні, з 1985 у выд-ве «Юнацтва», з 2003 у час. «Славянскі свет. Крыніца». Друкуецца з 1967. Аўтар зб-каў паэзіі «Прычасце» (1983), «Зялёны прамень аеру» (1987), «Квадры памяці» (1992), «Прыстань віцінаў» (1996). У аповесці для падлеткаў «Пацукі, або Таямнічы дзённік» (1991) і яе працягу «Прынцэса з тусоўкі» (2000) узнімае надзённыя праблемы сучаснай школьнай моладзі. Дзецям прысвечаны яго казкі і вершы кніг «Насціны гасціны» (1989), «Каця на планеце радапедаў» (1997), «Дзіва-сны дзяўчынкі Вікі» (2002).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАВА́ДСКІ Юрый Аляксандравіч (12.7.1894, Масква — 5.4.1977),
рускі рэжысёр, акцёр, педагог. Нар.арт.СССР (1948). Герой Сац. Працы (1973). Вучыўся ў Маскоўскім ун-це. Творчую дзейнасць пачаў у 1915 у студыі Я.Вахтангава. У 1924—31 акцёр МХАТа. З 1924 кіраваў заснаванай ім студыяй. З 1940 гал. рэжысёр Маскоўскага т-ра імя Массавета і выкладчык у Дзярж. ін-та тэатр. мастацтва (з 1947 праф.). Яго ігра вызначалася пластычнай вытанчанасцю, дакладнасцю сцэн. малюнка: Антоній («Цуд святога Антонія» М.Метэрлінка), Калаф («Прынцэса Турандот» К.Гоцы), Чацкі («Гора ад розуму» А.Грыбаедава). У пастаноўках героіка-лірычных спектакляў, рамант. трагедый, камедый («Шынкарка» К.Гальдоні, «Атэла» У.Шэкспіра, «Маскарад» М.Лермантава) імкнуўся да сінтэзу розных тэатр. традыцый. Дзярж. прэміі СССР 1946, 1951, 1965. Ленінская прэмія 1965.