Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
primitive
[ˈprɪmətɪv]
adj.
1) першабы́тны
Primitive people often lived in caves — Першабы́тныя лю́дзі ча́ста жылі́ ў пячо́рах
2) пе́ршы
primitive Christians — пе́ршыя хрысьція́не
3) ве́льмі про́сты, несклада́ны, як у першабы́тных людзе́й; прыміты́ўны
a primitive way of making fire — прыміты́ўны спо́саб выкраса́ньня агню́
4) старамо́дны
a primitive buggy — старамо́дны вазо́к
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
Тапча́к ’род коннага прывода’, ’малатарня, што рухалася ад таптання валоў’ (Варл.), ’крупадзёрка’ (Мат. Гом.), тапта́к ’прымітыўны рухавік для рэзання сечкі’ (Скарбы), топчаны́ ’прылада для памолу зерня, што прыводзіцца ў рух коньмі’ (ПСл). Ад тапта́ць1 (гл.), параўн. таптальная малатарня ’малатарня з драўляным колам, якое прыводзілася ў рух валамі ці коньмі, якія рухаліся на адным месцы’ (вілен., віц., Народная сельскагаспадарчая тэхніка беларусаў. Мінск, 1974, 69).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Така́рня ’такарная майстэрня’ (ТСБМ), ’саматужны такарны станок для апрацоўкі дрэва’ (Скарбы), ’прымітыўны такарны станок для вырабу калаўротаў’ (гродз., Нар. сл.), ’станок, на якім точаць калодкі для колаў’ (Жд. 2). Укр.тока́рня ’майстэрня токара; такарны станок’, дыял. ’станок для абточкі калодак для колаў’, рус.тока́рня, тока́рная ’такарная майстэрня’, польск.tokarnia ’такарная майстэрня’ (Варш. сл.). Да токар (гл.); у першым значэнні, магчыма, запазычана з польскай мовы, дзе ў значэнні ’такарны станок’ ужываецца tokarka. Параўн. сячкарня, гл.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
спро́шчаны, ‑ая, ‑ае.
1.Дзеепрым.зал.пр.ад спрасціць.
2.узнач.прым. Больш просты; прасцей, чым раней. Спрошчаная арфаграфія. Спрошчаны механізм.
3.узнач.прым. Недастаткова глыбокі, прымітыўны. Бясспрэчна адно: дзіцячы пісьменнік не мае права даваць чытачу спрошчанае ўяўленне аб жыцці, ён павінен умець проста і зразумела гаварыць аб складаным.Шкраба.Спрошчаны фінал у пэўнай меры перашкодзіў твору стаць цэласным, унутрана завершаным.Мушынскі.
4.узнач.прым.Разм. Вызвалены ад патрабаванняў маралі; празмерна вольны. Спрошчаныя адносіны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Трэ́пці ‘стаптаны, зношаны абутак’ (паст., Сл. ПЗБ; чэрык., ЛА, 4). Няясна; відаць, можа быць звязана з трэпаць (гл. трапаць2) ці трапятаць (гл.), параўн. польск.trzepiot, trzpiot ‘легкадумны, несур’ёзны чалавек’. Меркаванне Грынавяцкене — з літ.trèpčiai ‘тс’ (Сл. ПЗБ, 5, 142) — цяжка прыняць па фанетычных і лінгвагеаграфічных прычынах. Хутчэй кантамінацыя трэ́пы1 і тапці (гл.) або запазычанне з польск.trepcie (Вілен. сл.), мн. л. ад trepek, trepka ‘прымітыўны абутак на драўлянай падэшве, прымацоўваўся да нагі пры дапамозе раменьчыкаў’, гл. наступнае слова.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пішчэлка ’дудачка, наогул прымітыўны самаробны музычны інструмент’ (Юрч. Вытв.), параўн. стараж.-рус.пишталь, пищаль ’музыкальны інструмент высокага гучання ў Старажытнай Русі, укр.пищаль, пищавка, польск.piszczel, piszczałka, ст.-чэш.pisčel, piščala, pisčela, чэш.p ist dla, славац.pisie! pisi ’ala. славен.piščdl, piskał, харв.pišča! pištala, макед.пишталки, балг.тацкі. Прасл.*piskčlb, *piščalъ < *piskali, *piščati (< і.-е.*pi‑sk ‑ä‑, *pi‑skʼ‑e) роднасныя ст.-інд.picchorä, piechota ’дудка, флейта’ (Зубаты, BB, 17, 325; Покарны, 796; Фасмер, 3, 271; Бязлай, 3, 41; Борысь, Зб. Слаўскаму, 87).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
дамаро́слы, ‑ая, ‑ае.
1. Вырашчаны дома, у сваёй гаспадарцы; сваёй гадоўлі. Сядзіць дзед на палку каля калыскі, дамарослы тытун[ь] пакурвае з люлечкі, сваю звычайную песню спявае.Колас.
2.перан. Які навучыўся чаму‑н. саматугам; не прафесіянальны. Паліцыянтам, скваплівым на гарэлку, спецыяльна падсунулі гэтую торбу з гарэлкай, запраўленай сонным парашком. Хітра зроблена, нічога не скажаш. Гэта рабіў не нейкі дамарослы падпольшчык, а чалавек з галавой.Машара.// Невысокай вартасці, якасці; просты, прымітыўны. Праўда, гумар яго дамарослы, і Красак часам не узвышаецца да іроніі над сваімі уласнымі, падчас смешнымі, слабасцямі.«Беларусь».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ніжэ́йшы, ‑ая, ‑ае.
1.Выш. ст.дапрым. нізкі (у 1–3 і 7 знач.).
2. Самы просты, прымітыўны. Ніжэйшыя арганізмы.
3. Які знаходзіцца на першай, пачатковай ступені развіцця. Ніжэйшая стадыя таварнай вытворчасці.
4. Пачатковы. Ніжэйшая школа.
5. Малодшы па пасадзе, падначалены. У супрацоўніка, ніжэйшага па чыну, Сцяпан Сцяпанавіч абедаў раз...Корбан.
6. У класавым грамадстве — які не адносіцца да пануючых класаў. Сяляне засталіся і пасля вызвалення «ніжэйшым» саслоўем, падатным быдлам, чорнай косцю, з якой здзеквалася пастаўленае памешчыкамі начальства, выкалачвала подаці, біла розгамі, пускала ў ход рукі і нахабнічала.Ленін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
першабы́тны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да найстаражытнейшага перыяду гісторыі чалавецтва. Першабытны чалавек. Першабытнае грамадства. Першабытная культура.
2.перан. Устарэлы, прымітыўны. Першабытная тэхніка. □ У гэтым млыне і пад’ёмны механізм быў таксама стары, першабытны.Брыль.// Дзікі, некультурны. Першабытныя норавы.
3. Першапачатковы, былы. Тут, у вёсцы, першабытная цішыня, хвалюючы водар зямлі, пах усяго жывога, што расце, цягнецца да сонца, дыхае.Навуменка.І вецер імкнецца наўсцяж развінуць сваю першабытную дужасць.Глебка.// Некрануты, у натуральным стане. Першабытны лес.
4. Ужываецца ў якасці састаўной часткі назваў некаторых выкапнёвых жывёл. Першабытны зубр.
•••
Першабытны камунізмгл. камунізм.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)