приснасти́ть сов.

1. мор. прыснасці́ць;

2. разг. (приладить) прыла́дзіць; (пристроить) прымасці́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Прыпра́віць ’пакласці прыправу; дадаць што-небудзь; прыладзіць, прымацаваць’ (ТСБМ, Нас., Байк. і Некр.), ’прыгатаваць’ (шальч., Сл. ПЗБ), прыпра́ўка ’прыробка; прыладжванне, прымацоўванне’ (ТСБМ, Байк. і Некр.), ст.-бел. прыправити ’падрыхтаваць, зрабіць’. Рус. приправля́ть, припра́вить ’дадаваць (у ежу)’; ’выконваць разнастайныя работы па гаспадарцы’; ’майстраваць, прыладжваць’, укр. припра́вити ’прымацаваць, прыладзіць’; ’прыправіць’, польск. przyprawićпрыладзіць, прымацаваць; прыправіць ежу’, чэш. připraviti ’падрыхтаваць; уладкаваць’, славац. pripraviť ’тс’, серб.-харв. припра́вити, славен. pripraviti ’тс’, балг. припра́вям ’дадаваць (у ежу)’. Прыставачны дэрыват ад *praviti, гл. пра́віць1, г. зн. ’падрыхтоўваць як належыць’. Усходнеславянскія і польскія значэнні агульнаславянскага дзеяслова семантычна проціпастаўлены паўднёваславянскім і славацкаму.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

дапасава́ць, -су́ю, -су́еш, -су́е; -су́й; -сава́ны; зак., што.

1. Падагнаць, прыладзіць (разм.).

Д. новае тэхнічнае прыстасаванне.

2. Паставіць залежнае слова ў тым самым родзе, ліку, склоне, у якім стаіць галоўнае слова.

Д. прыметнік да назоўніка.

|| незак. дапасо́ўваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прыла́джаны

1. прила́женный, приде́ланный; пристро́енный;

2. приста́вленный;

3. подо́гнанный, при́гнанный;

1-3 см. прыла́дзіць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Прыстасава́ць ’зрабіць прыгодным, прымасціць, прыладзіць, прымеркаваць’ (ТСБМ), прыстасова́ты ’тс’ (кам., Жыв. НС). З польск. przystosować (się) ’прыспасобіць, прымяніць’. Гл. яшчэ стасу́нкі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

умайстрава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак., што.

Разм. Прыладзіць што‑н. дзе‑н., куды‑н. Віцька ўмайстраваў шчыток, надзеў маску на руку і пакруціў яе з усіх бакоў. Паўлаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

наживи́ть сов., рыб., охот. начапі́ць (прыла́дзіць) прына́ду;

наживи́ть у́дочку червяко́м начапі́ць на кручо́к чарвяка́;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прыткну́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́; -ну́ты; зак.

1. што. Злёгку дакрануцца чым-н. да каго-, чаго-н., прыкласці на момант.

2. што. Змясціць, пакласці.

П. яшчэ адзін ложак у пакоі.

3. перан., каго (што). Прыладзіць на якую-н. пасаду, месца, працу (разм.).

П. у горад.

|| незак. прытыка́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прыла́дка, ‑і, ДМ ‑дцы, ж.

1. Дзеянне паводле дзеясл. прыладзіць (у 1–3 знач.).

2. Спец. Падрыхтоўчы працэс перад друкаваннем, які заключаецца ва ўстаноўцы формы, рэгуліроўцы ціску і падачы фарбы на форму.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

надзе́ць, -дзе́ну, -дзе́неш, -дзе́не; -дзе́нь; -дзе́ты; зак., што.

1. Адзець на сябе або на каго-н. вопратку, абутак і пад.

Н. паліто.

2. Уздзець, прыладзіць які-н. прадмет на каго-, што-н.

Н. пярсцёнак.

Н. акуляры.

|| незак. надзява́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| звар. надзе́цца, -дзе́нуся, -дзе́нешся, -дзе́нецца; -дзе́нься; незак. надзява́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

|| наз. надзява́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)