прымайстрава́цца, ‑руюся, ‑руешся, ‑руецца; зак.

Разм.

1. Прыладзіцца, размясціцца дзе‑н. Каму ўрачы не дазвалялі выходзіць з палат, тыя прымайстраваліся на вокнах, каб хоць здалёк зірнуць на героя. Дудо. Сяляне паселі каля плота, іншыя прымайстраваліся на бярвенні. Чорны.

2. Уладкавацца куды‑н., атрымаць якое‑н. месца, пасаду. Некалькі чалавек нават прымайстраваліся на працу ў горадзе. Карпюк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нала́дзіцца

1. in Gang [rdnung] kmmen*, nlaufen* vi;

рабо́та нія́к не нала́дзіцца die rbeit will nicht recht nlaufen*:

2. (прыладзіцца рабіць што-н.) sich gut inrichten, sich rgeln

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

прыла́джвацца несов.

1. прима́щиваться, пристра́иваться;

2. пристра́иваться, устра́иваться;

3. перен. пристра́иваться;

4. (вырабатывать навык) приспоса́бливаться, принора́вливаться; прила́живаться;

1-4 см. прыла́дзіцца;

5. страд. прила́живаться, приде́лываться; пристра́иваться; приставля́ться; подгоня́ться, пригоня́ться; см. прыла́джваць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Прыкако́шыць ’прыбіць, забіць’ (карэліц., Нар. сл.; ваўк., Сл. ПЗБ). Да незафіксаванага *како́шыць, якое ўзыходзіць да прасл. *kokošiti (< *kokošь ’курыца; певень’) з шэрагам значэнняў, сярод якіх, аднак, семантыка, звязаная з ’біць’, адзначаецца толькі ў рускіх дыялектах, параўн. уладз. прикоко́шить ’пабіць, набіць’, калуж. ’забіць на мяса, зарэзаць’. Верагодна, сюды ж прыкуко́шыццапрыладзіцца’ (шальч., Сл. ПЗБ) з дысімілятыўнай варыятыўнасцю першага пераднаціскнога кораня і таксама да дзеясл. *како́шыць < *kokošiti, але з семантыкай (далейшым яе пашырэннем), якая адлюстравалася ў балг. коко́ша се ’ўсаджвацца, як квактуха’, славац. kokosiť sa ’надзьмуцца, натапырыцца’, што можа разглядацца як беларуска-славацка-балгарская ізалекса.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прыкаркну́ць, прыкорну́ты, прыкархну́ць, прыкурхну́цьпрыладзіцца да сну, заснуць на кароткі час, прыхіліўшыся да чаго-небудзь; задрамаць’ (Нас., Ласт., Сержп., Сцяшк., Клім., ТС, Сл. Брэс., Скарбы), прыкахну́ць ’задрамаць’ (дзятл., Сл. ПЗБ). Прэфіксальнае ўтварэнне ад незафіксаванага *каркну́ць з далейшай рэканструкцыяй семантыкі ’храпянуць’ → ’задрамаць’, якое ў сваю чаргу працягвае прасл. *kъrknǫti ад гукапераймальнага *kъrkati, што, як слушна заўважае Трубачоў (ЭССЯ, 13, 236), “цалкам падыходзіла як экспрэсіўнае абазначэнне дзеянняў ’ударыць’, а таксама ’раптоўна задрамаць, храпянуць”. Варбат (Балто-слав. этнояз. отнош., 7) у формах з ‑у‑ ў аснове бачыць балтыйскі ўплыў ва ўмовах моўных кантактаў.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

прыце́рціся, прытруся, прытрэшся, прытрэцца; прытромся, прытрацеся; пр. прыцёрся, ‑церлася; заг. прытрыся; зак.

1. Трохі, няпоўнасцю сцерціся, зацерціся. У кожным разе рысунак быў старадаўні, гэта відно было з таго, што некаторыя рысы яго даволі-такі прыцерліся. Чорны.

2. Шчыльна падагнацца да чаго‑н. у выніку спецыяльнай апрацоўкі. Дэталі машыны добра прыцерліся. // перан. Прыстасавацца, прыладзіцца. Цяпер Назар прыцёрся ўжо каля зяця, і, здаецца, яму і на свеце больш нічога не трэба. Сабаленка. Трэба пароўну, па-чэснаму. Каб не атрымлівалася так, што хто скарэй прыцёрся к новаму старшыні, той і наверсе. Паўлаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падла́дзіцца, ‑ладжуся, ‑ладзішся, ‑ладзіцца; заг. падладзься; зак.

1. Трапіць у тон (пры ігры на музычным інструменце або спяванні). Падладзіцца пад акампанемент гітары. // Выдаць гукі, падобныя да спеву птушак, галасоў звяроў і пад. Дзед добра перадае страшны голас мядзведзя або ваўка, а вось падладзіцца пад лісу ці пеўніка яму не ўдаецца. Рылько.

2. Прыстасавацца, прыладзіцца да руху, дзеяння каго‑, чаго‑н. Бяссонная ноч абрабавала сілы. Не хапала спрыту падладзіцца пад дружныя ўзмахі касцоў. Асіпенка. Крок.. [Лены] быў такі павольны, што я не мог ніяк падладзіцца пад яго з маім цяжкім салдацкім крокам. Кірэенка. // перан. Жадаючы дагадзіць, прыстасавацца да чыіх‑н. патрабаванняў, поглядаў і пад.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыстасава́цца, ‑суюся, ‑суешся, ‑суецца; зак.

1. Асвоіўшыся з чым‑н., набыць навыкі, уменне жыць, працаваць, абыходзіцца ў пэўных абставінах. Шмат якія пароды дзікіх жывёл звяліся. Іншыя прыстасаваліся да новых умоў жыцця. В. Вольскі. Яго заскарузлы розум змушан быў паварушыцца і накіраваць мыслі крыху ў іншы бок, каб лаўчэй прыстасавацца да гэтага вандроўніцкага жыцця і не згінуць. Колас. // Пагард. Скрываючы свае намеры, погляды, пачаць дзейнічаць па-новаму ў новых абставінах. — Гэта.. [Аляксей Ісаевіч] прыстасаваўся ўжо. Калі нашы вернуцца, дык скажа: я быў чысцільшчыкам, — выказаў здагадку Петрык. Хомчанка.

2. Прымасціцца, прыладзіцца дзе‑н. Калі позна ноччу былі памыты ўсе катлы.., Пасмітны прыстасаваўся ў куточку, выняў запаветны сшытак і пачаў пісаць. Васілёнак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

злаўчы́цца, ‑чуся, ‑чышся, ‑чыцца; зак.

1. Лоўка прыладзіцца або выбраць зручны момант, каб зрабіць што‑н. [Сенька], гад, неяк злаўчыўся, крутануўся, вырваў руку і ўдарыў... Краўчанка. Я зняў з пляча сваё ружжо, злаўчыўся і скокнуў у лодку, зусім не турбуючыся, што яна можа перавярнуцца: варты ў лодцы былі высокія і дно — шырокае, ледзь не круглае. Чыгрынаў. // перан. Умела выкарыстаць якія‑н. абставіны; дасягнуць якой‑н. мэты з дапамогай хітрасці, хітрыкаў. А Ліс праз тыдзень змыўся З граш[а]мі, што ў банку атрымаў. Праверылі — дык як жа ён злаўчыўся? — І ўбачылі: Мядзведзь два чэкі падпісаў. Корбан.

2. Набыць навыкі выканання якой‑н. работы; налаўчыцца. Ён злаўчыўся пісаць левай рукой. □ — Пасля сам, як злаўчышся, будзеш знаходзіць, пра што пісаць. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прына́дзіць ’прыцягваючы ўвагу чым-небудзь (звычайна кормам), прымусіць наблізіцца (птушку, рыбу, жывёл); прыцягнуць да якой-небудзь справы’ (ТСБМ, Нас., Др.-Падб., Растарг., Шатал., ТС), прына́дыты ’прыцягнуць, завабіць’ (Клім.); сюды ж зваротнае прына́дзіцца ’пайсці на прынаду (пра птушак, рыб, жывёл)’; разм. ’прызвычаіцца быць, бываць дзе-небудзь; панадзіцца, унадзіцца’ (ТСБМ, Нас., Байк. і Некр.; маг., Янк. 2, Ян.; пух., Сл. ПЗБ), таксама перан. прыно́дзіцца ’ўладкавацца, прыстасавацца, прыладзіцца’ (палац., Жыв. НС), ст.-бел. принажоный ’прываблены’. Верагодна, да прасл. *prinaditi (), прэфіксальнага ўтварэння ад *naditi (гл. на́дзіць). Стараж.-рус. принадити ’прыбавіць, далучыць; прыцягнуць, прывязаць’, рус. смал., бранск. прина́дить ’прынадзіць жывёлу (звычайна кормам-прынадай)’, дан. ’прывабіць, прыцягнуць да сябе ўвагу’, укр. прина́дити ’прынадзіць, прывабіць’, прина́дитися ’панадзіцца’ прина́дність ’прывабнасць; прыгажосць’, прина́дний ’спакуслівы, прывабны’, прина́дно ’спакусліва, прынадна, прывабна’. Параўн. польск. przynęcić ’тс’ (< *nǫtiti > nęta) ’прынада’, якое можна параўнаць з нуціць ракі ’прынаджваць, лавіць ракаў’ (Ласт., пад словам рак).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)