прыла́дзіцца
дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 2-е спражэнне
| Будучы час |
|
адз. |
мн. |
| 1-я ас. |
прыла́джуся |
прыла́дзімся |
| 2-я ас. |
прыла́дзішся |
прыла́дзіцеся |
| 3-я ас. |
прыла́дзіцца |
прыла́дзяцца |
| Прошлы час |
| м. |
прыла́дзіўся |
прыла́дзіліся |
| ж. |
прыла́дзілася |
| н. |
прыла́дзілася |
| Загадны лад |
| 2-я ас. |
прыла́дзься |
прыла́дзьцеся |
| Дзеепрыслоўе |
| прош. час |
прыла́дзіўшыся |
Крыніцы:
dzsl2007,
krapivabr2012,
piskunou2012,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
прыла́дзіцца, -джуся, -дзішся, -дзіцца; зак.
1. Размясціцца дзе-н., каля каго-, чаго-н.
П. на краі лаўкі.
2. Уладкавацца, трапіць на работу, службу і пад. (разм.).
П. на працу.
3. Прыстасавацца, набыць навык рабіць што-н.
П. пісаць левай рукой.
4. Прымазацца, далучыцца да каго-, чаго-н. з карыслівымі мэтамі (разм.).
П. да чужой славы.
|| незак. прыла́джвацца, -аюся, -аешся, -аецца.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
прыла́дзіцца сов.
1. примости́ться, пристро́иться;
п. на краі́ ла́ўкі — примости́ться (пристро́иться) на краю́ скаме́йки;
2. пристро́иться, устро́иться;
п. на рабо́ту — пристро́иться (устро́иться) на рабо́ту;
3. перен. пристро́иться; (выработать навык) приспосо́биться, принорови́ться; прила́диться
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
прыла́дзіцца, ‑джуся, ‑дзішся, ‑дзіцца; зак.
1. Размясціцца дзе‑н. Віктар хутка ўзлез, ёмка прыладзіўся на галіне і запусціў у дупло руку. Маўр. Сабе Апейка папрасіў кухаль піва; пакуль буфетчыца налівала, агледзеўся, дзе б прыладзіцца. Мележ.
2. Атрымаць якое‑н. месца, становішча; уладкавацца на работу. Брат Ціхан вярнуўся з вайны, але жыць дома не стаў — паехаў у Сібір і прыладзіўся там недзе на чыгунцы. Хадкевіч. Пяты брат працаваў на абутковай фабрыцы, куды дапамог прыладзіцца на працу Джыавані. Лынькоў. Казалі людзі, пашанцавала Сымону: прыладзіўся недзе служыць стрэлачнікам. Шынклер.
3. Прыстасавацца, падладзіцца пад каго‑, што‑н.; набыць навык рабіць што‑н. Прыладзіцца пад хаду спадарожніка. Прыладзіцца пісаць левай рукой. □ [Горбікаў] выдаваў сябе за бежанца з Фацежскага раёна, умеў сарыентавацца ў абстаноўцы, прыладзіцца да людзей, выклікаць у іх спагаду да сябе. Дудо.
4. Разм. Далучыцца да каго‑, чаго‑н. з карыслівымі мэтамі; прымазацца. Прыладзіцца да чужой славы. Прыладзіцца да чужой працы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прила́диться разг. прыла́дзіцца;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
прыладкава́цца сов., см. прыла́дзіцца
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
принорови́ться прымеркава́цца; прыла́дзіцца, прыстасава́цца;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
прысусе́дзіцца, -джуся, -дзішся, -дзіцца; зак., да каго-чаго (разм.).
Сесці побач, блізка каля каго-, чаго-н., прыладзіцца.
Можна да вас п.?
|| незак. прысусе́джвацца, -аюся, -аешся, -аецца.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
прыпасава́цца, ‑суецца; зак.
Прыладзіцца адпаведна форме, памеру (пра дэталі, часткі); прыгнецца.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прымайстрава́цца, -ру́юся, -ру́ешся, -ру́ецца; -ру́йся; зак. (разм.).
1. Прыладзіцца, размясціцца дзе-н.
П. на падаконніку.
2. Уладкавацца, атрымаць якую-н. работу, пасаду.
П. на працу ў горад.
|| незак. прымайстро́ўвацца, -аюся, -аешся, -аецца.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)