Прымані́ць, прыма́ньваць ’прывабіць да сябе; дадаць ад сябе, прыдумаць’ (ТСБМ, Шпіл., Шат., ТС), таксама прыману́ць ’прынадзіць’ (навагр., Сл. ПЗБ); з далейшым развіццём семантыкі: прымону́цца ’замануцца’, прыману́цца ’прыкінуцца, прытварыцца’ (ТС), ’прывыкнуць’ (іўеў., Сл. ПЗБ), прыманты́ты ’прываражыць, прывабіць’ (кобр., Нар. лекс.). Сюды ж аддзеяслоўныя ўтварэнні: прыма́на ’спакуса; прыманка’ (Нас.), прыма́нны ’прывабны’ (ТС), прыма́нка, прыма́ннык ’прынада (у тым ліку пчаліная); (цёмная) шапка, якую кладуць на сук або вешаюць на дрэва, каб сеў [пчаліны] рой; невялікі вулей, які ставяць на дрэве ў лесе для прываблівання пчол’ (Інстр. 1, Ян., Нар. сл.; трак., Сл. ПЗБ; Скарбы; пін., мазыр., ЛА, 1), пріма́нка ’мядовы раствор, розныя пахучыя расліны, якімі націраюць або абпырскваюць вулей для прываблівання пчол’ (слаўг., Нар. сл.). Прэфіксальнае ўтварэнне ад мані́ць/ману́ць (гл.) < прасл. *maniti (sę). Укр. примани́ти ’прынадзіць, прывабіць’, прима́на ’прынада; спакуса’, прима́нка ’прынада; прываба’, рус. дыял. прима́нывать ’прынаджваць, прывабліваць’, примана́ться ’прычапіцца, прывязацца’, прима́н, прима́нка ’прынада’. Гл. таксама ЕСУМ, 3, 382–383.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

прыкі́двацца несов.

1. (кім, чым) (принимать вид) прики́дываться, притворя́ться, представля́ться; (изображать) представля́ть (кого, что), ко́рчить (кого, что), разы́грывать (кого, что);

2. разг. (приставать — о болезни) прики́дываться;

1, 2 см. прыкі́нуцца;

3. страд. прикрыва́ться; прибра́сываться; прики́дываться; набавля́ться; см. прыкі́дваць 1-4;

◊ п. аве́чкай (няві́нным ягнём) — прики́дываться ове́чкой (неви́нным ягнёнком);

п. ду́рнем — ко́рчить (валя́ть) дурака́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Манту́ліць ’прыкінуцца бедным, каб пажывіцца’ (Нас.), манту́лы ’ласункі, прысмакі’ (слаўг., Нар. словатв.), ’хаўтурны абед’, ’гасціна з прычыны якога-небудзь свята’, ’дармавая выпіўка’, ’палескія дранікі’, ’бліны і памінальныя стравы’, ’выгоды жыцця, лёгкія даходы’ (Нас. Сб.; паўд.-усх., КЭС), ’хлеб і іншыя харчы, сабраныя для духавенства’ (там жа), манту́лік ’сырнік’ (лоеў., Мат. Гом.), манту́льнік, манту́лка ’мужчына і жанчына, якія любяць жыць за чужы кошт’ (Нас.). Укр. мантули ’ахвяраванні, сабраныя для каляднікаў ці жабракоў’, гуц. ’пірагі з кукурузнай мукі з сырам’, манту́лки ’салодкія падарункі, баранкі, прывозімыя з кірмашу’, манту́лити ’выпрошваць падачкі’; рус. варон. манту́лить ’карміцца рэшткамі з панскага стала’, мантульник, мантульница ’той, хто корміцца рэшткамі з панскага стала’, ’хто напрошваецца да іншых на абеды, у госці’. Усходнеславянскае. Утварэнне з суфіксам ‑ул‑, якое не мае нейкага аднаго адпаведніка ў іншай мове. Утварылася ў выніку кантамінацыі; у ім перакрыжавалася некалькі першасных балтыйскіх і усх.-слав. (бел.) лексем. Так значэнне ’ласункі, слодыч’ звязваецца праз лексему ламту́ты (гл.) з літ. lemtùtas ’дабрачыннасць і інш.’, значэнне ’дармовыя частаванні, лёгкія даходы’ можна экстрагаваць з літ. mantà ’багацце’, mantas ’выгода, карысць’, mantáuti ’старацца нажыцца’ і бел. мантачыць ’выпрошваць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

предста́виться сов.

1. (назвать себя при знакомстве) адрэкамендава́цца, пазнаёміцца, прадста́віцца;

разреши́те предста́виться дазво́льце адрэкамендава́цца (пазнаёміцца, прадста́віцца);

2. (предстать в воображении) уяві́цца, прадста́віцца; (показаться, почудиться) зда́цца; (послышаться) пачу́цца;

3. (предстать, явиться) паўста́ць (перад кім, чым); з’яві́цца, паяві́цца (перад кім, чым); (показаться) паказа́цца; прадста́віцца;

4. (притвориться) разг. прыкі́нуцца, састро́іць з сябе́ (каго, што);

5. (возникнуть, случиться) тра́піцца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

dumm

1. a

1) дурны́;

~es Zeug лухта́;

sich ~ stéllen прыкі́нуцца дурачко́м;

die Sáche wird mir zu ~ разм. гэ́та мне надаку́чыла;

das kónnte ~ áusgehen* разм. гэ́та магло́ дрэ́нна ско́нчыцца;

◊

die dümmsten Báuern háben die größten Karfóffeln ≅ ду́рням шанцу́е

2) разм. заняме́лы

2. adv па-дурно́му, недарэ́чна

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

предста́вить сов.

1. (подать, привести доказательства, справки и т. п.) пада́ць; прыве́сці; паказа́ць; прадста́віць; прад’яві́ць;

предста́вить но́вые да́нные пада́ць (прыве́сці) но́выя да́дзеныя;

предста́вить свиде́тельство о боле́зни пада́ць (паказа́ць, прад’яві́ць) пасве́дчанне аб хваро́бе;

предста́вить докуме́нты прадста́віць (прад’яві́ць) дакуме́нты;

2. (доставить в какое-л. место) уст., прост. даста́віць;

3. (познакомить, отрекомендовать) пазнаёміць (каго, з кім), адрэкамендава́ць, прадста́віць (каго, каму);

4. (к награде) прадста́віць;

5. (изобразить, показать) намалява́ць, паказа́ць, вы́весці;

6. (вызвать что-л., причинить) вы́клікаць; прычыні́ць; (составить) скла́сці; (явиться) з’яві́цца;

предста́вить больши́е затрудне́ния вы́клікаць (скла́сці) вялі́кія ця́жкасці;

э́то представля́ет большо́е затрудне́ние гэ́та з’яўля́ецца вялі́кай ця́жкасцю;

7. (принять на себя образ кого-, чего-л.) прыкі́нуцца (кім, чым), састро́іць з сябе́;

8. (дать представление) театр. паказа́ць;

9. (вообразить) уяві́ць, прадста́віць; см. представля́ть​ 1—9;

◊

предста́вьте себе́ уяві́це сабе́;

мо́жете себе́ предста́вить мо́жаце сабе́ ўяві́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

spíelen vt, vi

1) гуля́ць;

Ball ~ гуля́ць у мя́ч(ык);

falsch ~ разм. махлява́ць, ашу́кваць;

j-m etw. aus der Tásche ~ разм. вы́цягнуць у каго́-н. што-н. з кішэ́ні

2) (і)гра́ць; выко́нваць;

die érste Géige ~ ігра́ць пе́ршую скры́пку (тс. перан.)

3) разы́грываць, прытвары́цца, прыкі́нуцца, стро́іць з сябе́;

den (gróßen) Herrn ~ ко́рчыць з сябе́ (ва́жнага) па́на

4) mit (D) жартава́ць [ба́віцца] (чым-н.);

er lässt nicht mit sich ~ ён не дазваля́е жартава́ць з сябе́

5) адбыва́цца, разы́грывацца;

die Hándlung spielt in Berlín дзе́янне [падзе́я] адбыва́ецца ў Берлі́не

6) гуля́ць, блішча́ць, пераліва́цца (пра каштоўныя камяні і г.д.);

ins Bläuliche ~ мець сі́няе адце́нне, адліва́ць сі́нім;

díeser Diamánt spielt schön гэ́ты брылья́нт чы́стай вады́;

in állen Fárben ~ пераліва́ць усі́мі ко́лерамі вясёлкі [ра́дугі];

séinen Witz ~ lássen* выто́нчвацца ў во́стрых жа́ртах;

sie ließ álle íhre Künste ~ яна́ пусці́ла ў ход усе́ свае́ ча́ры

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)