прыкі́нуцца, -нуся, -нешся, -нецца; -нься; зак. (разм.).

1. кім-чым. Тое, што і прытварыцца.

П. хворым.

Прыкінуўся, што нічога не разумее.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Раптоўна наступіць, прыстаць (пра хваробу).

Вогнік прыкінуўся.

|| незак. прыкіда́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца і прыкі́двацца, -аюся, -аешся, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прыкі́нуцца

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. прыкі́нуся прыкі́немся
2-я ас. прыкі́нешся прыкі́нецеся
3-я ас. прыкі́нецца прыкі́нуцца
Прошлы час
м. прыкі́нуўся прыкі́нуліся
ж. прыкі́нулася
н. прыкі́нулася
Загадны лад
2-я ас. прыкі́нься прыкі́ньцеся
Дзеепрыслоўе
прош. час прыкі́нуўшыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

прыкі́нуцца сов.

1. (кім, чым) (принять вид) прики́нуться, притвори́ться, предста́виться; (изобразить) предста́вить (кого, что), ско́рчить (кого, что), разыгра́ть (кого, что);

п. закаха́ным — прики́нуться (притвори́ться, предста́виться) влюблённым;

п. ду́рнем — притвори́ться дурако́м, разыгра́ть дурака́;

2. разг. (пристать — о болезни) прики́нуться;

~нуўся ка́шаль — прики́нулся ка́шель

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прыкі́нуцца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца; зак.

Разм.

1. Прыняць які‑н. выгляд з мэтай падману; прытварыцца. Прыкінуцца хворым. □ [Андрэй] узяў сябе ў рукі, хоць і адчуваў, што прыкінуцца раўнадушным яму вельмі цяжка. Чарнышэвіч. Сашы не хацелася парушаць сваіх думак, і яна прыкінулася, што спіць. Шамякін.

2. Раптоўна наступіць, прыстаць (пра хваробу). Болька прыкінулася. □ Праз невялікі час рана адкрылася і хвароба прыкінулася. Чорны. Калі захварэў Сярожа на двухбаковае запаленне лёгкіх, а пасля хваробы да кволага хлапчука прыкінулася і яшчэ адна немач, малакроўе, Раіса вымушана была знайсці Дзяніса, прызнацца, што сына трэба ратаваць. Гроднеў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

збе́дніцца, -нюся, -нішся, -ніцца; зак. (разм.).

Прыкінуцца бедным, няшчасным.

|| незак. збядня́цца, -я́юся, -я́ешся, -я́ецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прыбе́дніцца, -нюся, -нішся, -ніцца; зак. (разм., неадабр.).

Прыкінуцца бедным, няшчасным.

|| незак. прыбядня́цца, -я́юся, -я́ешся, -я́ецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прики́нуться сов.

1. (притвориться) прыкі́нуцца;

прики́нуться больны́м прыкі́нуцца хво́рым;

2. уст., обл. (внезапно наступить, появиться — о болезни) прыкі́нуцца;

прики́нулась горя́чка прыкі́нулася гара́чка.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прыкіда́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле дзеясл. прыкіда́цца — прыкінуцца (у 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перафарбава́цца, -бу́юся, -бу́ешся, -бу́ецца; -бу́йся; зак.

1. Пафарбаваць свае валасы ў іншы колер.

2. перан. Крывадушна прыкінуцца прыхільнікам каго-, чаго-н. (разм.).

П. ў добразычліўца.

|| незак. перафарбо́ўвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прыкі́дванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле дзеясл. прыкідваць — прыкі́даць, прыкінуць і прыкідвацца — прыкінуцца (у 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)