ПОЛІМЕРЫ́Я (ад грэч. polymereia шматскладовасць, наяўнасць многіх частак),
адзін з тыпаў узаемадзеяння генаў, пры якім ступень развіцця адной і той жа прыкметы абумоўлена ўплывам шэрагу т.зв. палімерных генаў (праяўляюцца падобным чынам). П. пашырана ў прыродзе. Паводле тыпу П. наследуюцца важныя гаспадарча карысныя прыкметы: вышыня раслін, колькасць бялку ў зерні, вітамінаў у пладах, хуткасць росту, маса жывёл і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
паве́ў, ‑веву, м.
Лёгкі, слабы парыў ветру; рух у паветры. Лёгкі, ледзь прыкметы павеў свежага ветру крануў нашы твары.В. Вольскі.Паветра ішло насустрач слабымі цёплымі павевамі.Мележ.//Прыкметы чаго‑н. надыходзячага. Павевы рэвалюцыі. □ Незаўважна падплылі павевы восені.Чорны.//перан. Уздзеянне, уплыў чаго‑н. Павевы гісторыі. Гуманістычныя павевы. □ Здавалася, ужо само паветра было насыпана новымі павевамі свежай мыслі.Колас.//перан. Адчуванне чаго‑н. [Шчасце] было блізка,.. [Заранік] чуў павевы яго і — прыскорваў крок.Хадкевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
загаве́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.
Пачаць гавець.
•••
Загавець душой — сканаць, памерці, загінуць. Тайга — гэта бязмежны зялёны акіян, у якім свае няпісаныя законы, прыкметы, не ведаючы якіх можна і душой загавець.Дубоўка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
АПАЛО́НІКІ,
лічынкі бясхвостых земнаводных. Развіваюцца з яйца. Жывуць у вадзе. У адрозненне ад дарослых асобін маюць прыкметы, уласцівыя рыбам (2—3 пары шчэлепаў, двухкамернае сэрца, доўгі хвост для перамяшчэння, органы прымацавання і бакавую лінію). Корм пераважна раслінны. Пасля 3—4 месяцаў развіцця гэтыя прыкметы знікаюць пры метамарфозе: сэрца робіцца трохкамерным, дыханне лёгачным, хвост знікае, вырастаюць заднія ногі і на сушу выходзіць маладое земнаводнае (напр., жабяня). Пажыва для рыб, птушак.