1.Прыкласці сілы, намаганні, каб зрабіць што‑н., дамагчыся чаго‑н. — Давай паклапочам перад паштова-дарожным начальствам, — пажартаваў Фелікс, — няхай пусцяць адзін-два дыліжансы і да Саўкі.Якімовіч.
2. Правесці некаторы час у клопатах.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ураджа́йнасць, ‑і, ж.
1. Здольнасць глебы, расліны і пад. даваць пэўны ўраджай. Павысіць ураджайнасць ільну. □ [Лясніцкі:] — Колькі трэба будзе працы прыкласці, каб вярнуць зямлі даваенную ўраджайнасць.Шамякін.
2. Узровень ураджаю з пэўнай плошчы пасеву. Падлічыць ураджайнасць бульбы з аднаго гектара.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
папрацава́ць, ‑цую, ‑цуеш, ‑цуе; зак.
Працаваць некаторы час. Папрацавала.. [Вера Адамаўна] у нас усяго два гады. Дзесяты клас мне зноў давялося выпускаць.Ермаловіч.//Прыкласці намаганні, энергію для выканання чаго‑н. Сход быў як сход, людзей многа было — відно, што актыў папрацаваў.Лобан.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
свярбе́ць, 1 і 2 ас. не ўжыв., -бі́ць, незак.
1. Выклікаць адчуванне казытлівага болю, адчуваць гэты боль.
Ад крапівы пякуць і свярбяць ногі.
Цела свярбіць.
2.перан., безас. Пра неадольнае жаданне зрабіць што-н.
Цэлы дзень свярбела паехаць па грыбы.
◊
Рукі свярбяць (разм.) —
1) хочацца пабіцца;
2) хочацца прыкласці рукі да якой-н. справы.
Язык свярбіцьу каго (разм.) — хто-н. не можа стрымацца, каб не сказаць што-н.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
прылажы́ць, ‑лажу, ‑ложыш, ‑ложыць; зак., што.
Разм. Тое, што і прыкласці. Прылажыць палец да вуснаў. Прылажыць намаганні. □ Марцін прылажыў вуха да шыбіны і слухаў.Пестрак.[Парамоніха:] — Рамонкам трэба прылажыць [рану], добра гоіць.Лобан.Не хацелася Зосі ва ўсім спавядацца свёкру. Ён сказаў бы дома Тадоры, а тая .. прылажыла б яшчэ ў дзесяць столак і пусціла б пра нявестку славу на ўсё сяло.Крапіва.
•••
Прылажыць (прыкласці) рукідакаго-чаго — а) прыняць удзел у чым‑н., зрабіць што‑н.; б) пабіць каго‑н. Раззлаваныя хлопцы добра прыклалі рукі да бандытаў.Арабей.
Прылажыць рукудачаго або падчым — распісацца.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Прыпіля́ць, прыпілю́каць ’частым падахвочваннем прымусіць прыняцца за справу’ (Нас.). Параўн. рус.калуж.припили́ть ’моцна насварыцца на некага’. Польск.przypilić ’падахвоціць некага рабіць нешта’, przypilować ’пастарацца, прыкласці старанне’, што да ст.-польск.pila ’стараннасць, дбанне’, чэш.píle ’тс’, Банькоўскі (2, 579) звязвае з pila ’напільнік’ і цяжкасцю апрацоўкі прылад з каменя, крэменя, рога. Да прыпілі́ць, прыпілава́ць у пераносным значэнні, гл. пілава́ць ’лаяць, даймаць’, а таксама пілявы, пілі́ць, пі́льны.