раздзел прыкладнойэлектрахіміі, які займаецца пытаннямі асядання металаў з раствораў іх солей пад уздзеяннем электрычнага току на паверхню металічных і неметалічных вырабаў.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
электрааку́стыка
(ад электра- + акустыка)
раздзел прыкладной акустыкі, які займаецца пераўтварэннем гукавых ваганняў у электрычныя і наадварот, а таксама запісам і аднаўленнем гукаў з дапамогай электрычных прыбораў.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ВАЛЯНЦЮ́К (Анатоль Мікалаевіч) (н. 28.8.1951, в. Трыліскі Іванаўскага р-на Брэсцкай вобл.),
бел. фізік. Д-р фізіка-матэм. н. (1992). Скончыў БДУ (1972). З 1972 у Ін-це прыкладной оптыкі АН Беларусі (г. Магілёў). Навук. працы па фіз. оптыцы. Распрацаваў статыстычную тэорыю распаўсюджвання аптычнага выпрамянення і бачання праз стахастычныя рассейвальныя асяроддзі.
Тв.:
Оптическое изображение при дистанционном наблюдении. Мн., 1991 (разам з К.Р.Прэдкам).
бел. вучоны ў галіне фізікі магнітных з’яў і неразбуральнага кантролю. Д-ртэхн.н. (1990). Скончыў Кіеўскі політэхн.ін-т (1961). З 1965 у Ін-це прыкладной фізікі АН Беларусі. Навук. працы па магнітна-структурным аналізе. Распрацаваў тэарэт. асновы магніташумавой структураскапіі і звышмаларакурснай рэнтгенаўскай тамаграфіі, даследаваў некаторыя эфекты ўзаемадзеяння скачкоў намагнічанасці з дэфектамі крышт. структуры ферамагнетыка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАГДЭ́СКА ((Bogdesko) Ілья Трафімавіч) (20.4.1923, с. Батушаны, Малдова),
малдаўскі графік і жывапісец. Нар. мастак СССР (1963), правадз.чл.АМСССР (1988). Вучыўся ў АМ у Ленінградзе (1945—51). Стварыў серыі ілюстрацый да твораў М.В.Гогаля, А.С.Пушкіна, І.Крангэ, Эразма Ратэрдамскага, да нар. балады «Міярыца», станковую серыю «Мая Радзіма», каліграфічныя кампазіцыі ў розных відах прыкладной графікі.
І.Багдэска. Ілюстрацыя да малдаўскай народнай балады «Міярыца». 1967.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЕААКУ́СТЫКА (ад геа... + акустыка),
раздзел прыкладнойгеафізікі, які вывучае заканамернасці распаўсюджвання акустычных палёў у горных пародах, вадкасцях і газах, што запаўняюць сітавіны і расколіны ці знаходзяцца ў ствалах буравых свідравін. Метады геаакустыкі — акустычная разведка, сейсмічная разведка, глыбіннае сейсмічнае зандзіраванне, ультрагукавая эхалакацыя, гукавы каратаж і інш. Займаецца даследаваннем будовы і ўласцівасцей зямной кары, пошукам і разведкай радовішчаў карысных выкапняў, рашэннем тэхналагічных задач пры правядзенні горных і буравых работ.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІ́ШЫН (Васіль Паўлавіч) (н. 18.1.1917, г. Арэхава-Зуева Маскоўскай вобл.),
расійскі вучоны ў галіне тэарэт. і прыкладной механікі. Акад.АНСССР (1966, чл.-кар. 1958). Герой Сац. Працы (1956). Скончыў Маскоўскі авіяц.ін-т (МАІ, 1941). З 1941 у н.-д. арганізацыях. З 1974 у МАІ (у 1974—90 заг. кафедры). Навук. працы па балістыцы, дынаміцы і ўстойлівасці лятальных апаратаў. Ленінская прэмія 1957.
батанік, адзін з першых даследчыкаў расліннасці Беларусі. Скончыў Пецярбургскі ун-т (1899). У 1920—35 заг. аддзела Мінскай балотнай доследнай станцыі, секцыі Бел.аддз. Усесаюзнага Ін-та прыкладной батанікі; кіраўнік геабатанічнай экспедыцыі Наркамзема БССР. Заснавальнік Вялікалятчанскага батанічнага саду (каля Віцебска) і батанічнага саду БДУ. Асн. працы па сістэматыцы раслін, дэндралогіі, геабатаніцы.
Тв.:
Обзор растительности Белорусского Полесья. Мн., 1928 (разам з А.Д.Лазук).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЕ́ВІН (Майсей Аронавіч) (22.6.1937, г Віцебск — 28.3.1993),
бел. вучоны ў галіне тэарэт. і прыкладной механікі. Д-ртэхн.н. (1991), праф. (1993). Скончыў Бел. лесатэхн. ін-т (1959). З 1962 у БПА. Навук. працы па буд. механіцы. супраціўленні матэрыялаў, дынаміцы колавых сістэм. Распрацаваў дыскрэтныя мадэлі для разліку кантынуальных сістэм буд. механікі, даследаваў пытанні дэфармацыі і напружання.
Тв.:
Теория качения деформируемого колеса. М., 1989 (разам з М.А.Фуфаевым).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЯТРО́ВІЧ (Марыя Людвігаўна) (н. 3.8.1933, в. Валоўшчына Мінскага р-на),
бел. вучоны ў галіне інфарматыкі. Канд.эканам.н. (1972). Сястра І.Л.Пятровіча. Скончыла БДУ (1958). З 1962 у Ін-це матэматыкі АН Беларусі. З 1992 у Ін-це кіравання і прадпрымальніцтва. Навук. працы па праграмным забеспячэнні ЭВМ і выліч. метадах прыкладной статыстыкі. Дзярж. прэмія Беларусі 1982.
Тв.:
Статистическое оценивание и проверка гипотез на ЭВМ. М., 1989 (разам з М.І.Давідовічам).