МІ́НСКІ ПАНСІЁН,

прыватная закрытая жаночая агульнаадук. навуч. ўстанова 1-й пал. 19 ст. ў Мінску. Адкрыта ў 1830. Уладальнікі М.п. — Людвік і Марыя Мантэграндзі. У навуч. праграме значнае месца адводзілася музыцы (кожная выхаванка займалася 2 гадз ў дзень). Практыкаваліся канцэртныя выступленні вучаніц (найб. поспехам карысталася К.Марцінкевіч). У 1837 М.п. прызнаны ўзорным. Апошнія звесткі ў друку пра дзейнасць пансіёна адносяцца да 1858.

В.​П.​Пракапцова.

т. 10, с. 448

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

канані́чны

(лац. canonicus, ад гр. kanon = норма, правіла)

1) які з’яўляецца канонам; прызнаны царквой у якасці свяшчэннага пісання;

2) перан. цвёрда ўстаноўлены, прыняты за ўзор.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

popularly [ˈpɒpjələli] adv.

1. папуля́рна;

a popularly written encyclopedia папуля́рна напі́саная энцыклапе́дыя

2. усенаро́дна;

popularly accepted усі́мі прыня́ты, прызна́ны;

Vitamin C is popularly believed to prevent colds. Звычайна лічыцца, што вітамін C прадухіляе прастуду.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

accredited

[əˈkredɪtɪd]

adj.

агу́льна або́ афіцы́йна прызна́ны

an accredited authority in mathematics — агу́льнапрызна́ны аўтарытэ́т у матэма́тыцы

accredited school — шко́ла прызна́ная адпаве́днымі ўла́дамі

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

КО́ШКІН (Міхаіл Ільіч) (3.12.1898, в. Брынчаці Пераслаўскага р-на Яраслаўскай вобл., Расія — 26.9.1940),

савецкі канструктар танкаў. Герой Сац. Працы (1990). Скончыў Ленінградскі політэхн. ін-т (1934). З 1937 гал. канструктар танкавага КБ на Харкаўскім з-дзе імя Камінтэрна. Кіраваў работамі па стварэнні сярэдняга танка Т-34, які прыняты на ўзбраенне Чырв. Арміі (1939) і прызнаны лепшым танкам 2-й сусв. вайны 1939—45. Дзярж. прэмія СССР 1942.

Літ.:

Ротмистров П.А. Время и танки. М., 1972. С. 49—52.

Ю.​В.​Бажэнаў.

т. 8, с. 440

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПАВЕ́РАНЫ У́ СПРА́ВАХ,

кіраўнік дыпламатычнага прадстаўніцтва малодшага ў пратакольных адносінах узроўню (місіі); малодшы клас кіраўніка дыпламат. прадстаўніцтва (адпаведна пасля пасла і пасланніка). Вызначаецца ў пагадненнях дзяржаў, што абменьваюцца дыпламат. прадстаўніцтвамі, шляхам выбару сярод класаў кіраўнікоў дыпламат. прадстаўніцтваў, якія прызнаны міжнар. звычаем і пацверджаны Венскай канвенцыяй аб дыпламат. зносінах 1961. П.ў с. акрэдытуецца пры кіраўніку ведамства замежных спраў (у адрозненне ад пасла і пасланніка, якія акрэдытуюцца пры кіраўніку дзяржавы). Адрозніваецца ад часовага паверанага ў справах, які выконвае абавязкі кіраўніка прадстаўніцтва на час яго адсутнасці.

т. 11, с. 464

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

«ЗМАГА́РНАЯ ФРА́НЦЫЯ»

(«La France Combattante»),

рух за нац. незалежнасць Францыі супраць ням.-фаш. захопнікаў і вішысцкіх калабарацыяністаў (гл. «Вішы») у час 2-й сусветнай вайны 1939—45. Узначальваў рух Ш. дэ Голь. Прымыкала да антыгітлераўскай кааліцыі. У 1940 наз. «Свабодная Францыя». 24.9.1941 у Лондане быў створаны кіруючы орган «З.Ф.» — Франц. нац. к-т (ФНК). Рух тэрытарыяльна апіраўся на франц. калоніі (Чад, Камерун, Габон і інш.). Меў узбр. сілы і ўдзельнічаў у шэрагу ваен. аперацый. У ліст. 1942 ФНК накіраваў у СССР групу франц. лётчыкаў для сумеснай барацьбы супраць гітлераўцаў (пазней авіяполк «Нармандыя—Нёман»), Прадстаўнікі «З.Ф.» ўваходзілі ў Нац. савет Супраціўлення, створаны ў маі 1943 арг-цыямі Руху Супраціўлення. Пасля высадкі англа-амер. войск у Алжыры (ліст. 1942) і пераезду туды ФНК апошні пераўтвораны ў Франц. к-т нац. вызвалення (ФКНВ), які ў 1943—44 прадстаўляў дзярж. інтарэсы Францыі (афіцыйна прызнаны ўрадамі СССР, ЗША і Вялікабрытаніі). 2.6.1944 ФКНВ перайменаваны ў Часовы ўрад Франц. рэспублікі на чале з дэ Голем. Пасля вызвалення Парыжа (25.8.1944) канчаткова прызнаны вышэйшым органам выканаўчай улады Францыі.

Літ.:

Голль Ш. де. Военные мемуары: Пер. с фр. Т. 1—2. М., 1957—60;

Смирнов В.П. Движение Сопротивления во Франции в годы второй мировой войны. М., 1974.

т. 7, с. 94

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПАПРА́ЎЧЫЯ РАБО́ТЫ без пазбаўлення волі,

від крымін. пакарання і адм. спагнання ў заканадаўстве Рэспублікі Беларусь. Назначаецца судом (суддзёй) адпаведна на тэрміны ад 2 месяцаў да 2 гадоў і ад 15 сутак да 2 месяцаў. Адбываюцца па месцы работы або ў інш. месцах у раёне жыхарства асуджанага з утрыманнем да 20% заробку ў даход дзяржавы. Асобам, якія прызнаны непрацаздольнымі, суд можа замяніць П.р. на штраф. У выпадку злоснага ўхілення асуджанага ад адбыцця П.р. суд можа замяніць іх неадбыты тэрмін на пазбаўленне волі на той жа тэрмін.

т. 12, с. 70

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПО́ЛЬСКІ НАЦЫЯНА́ЛЬНЫ КАМІТЭ́Т (ПНК),

польскі ўрад у эміграцыі ў час 1-й сусв. вайны. Створаны 15.8.1917 у г. Лазана (Швейцарыя) групай польскіх эмігрантаў. Складаўся пераважна з чл. Нац.-дэмакр. партыі і некат. інш. партый. Старшыня — Р.С.Дмоўскі. Імкнуўся стварыць з дапамогай дзяржаў Антанты незалежную польскую дзяржаву. У вер.ліст. 1917 прызнаны Францыяй, Вялікабрытаніяй, Італіяй і ЗША. Пачаў стварэнне польскага войска ў Зах. Еўропе. У пач. 1919 дамовіўся з прыхільнікамі Ю.К.Пілсудскага пра стварэнне кааліцыйнага ўрада Польшчы на чале з чл. ПНК І.Падарэўскім. Распушчаны ў жн. 1919.

т. 12, с. 486

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

invalid2 [ɪnˈvælɪd] adj.

1. няслу́шны, неабгрунтава́ны (доказ, патрабаванне і да т.п.) an invalid argument беспадста́ўны аргуме́нт

2. несапра́ўдны; які́ не ма́е зако́ннай сі́лы (дакумент, дагавор і да т.п.);

The marriage was declared invalid. Шлюб быў прызнаны несапраўдным.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)