Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
прые́хаць, ‑еду, ‑едзеш, ‑едзе; зак.
Перамяшчаючыся на чым‑н., апынуцца ў якім‑н. месцы, прыбыць куды‑н. Загорская сямігодка была распушчана на два тыдні зімовых вакацый. Прыехала Аленка дадому.Колас.Развітацца з дзедам прыехаў камандзір атрада.Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прыкруці́цца, ‑круціцца; зак.
1. Прымацавацца да чаго‑н. пры дапамозе шрубы, шрубавай нарэзкі. Гайка прыкруцілася лёгка. Рэйка добра прыкруцілася.
2.Разм. Раптоўна прыбыць куды‑н.; прымчацца. Не мінула двух месяцаў, як жончыны сёстры прыкруціліся ў мястэчка.Навуменка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Прыйсці, прыбыць куды‑н. — пра ўсіх, многіх або ўсё, многае. Цягнікі ўсе папрыходзілі. □ Рана вы нешта сёння папрыходзілі, — сказаў.. [Юрка], перш чым прывітацца.Пальчэўскі.К нам з чужых і далёкіх краёў Папрыходзілі хлопцы з вайны.Астрэйка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
з’яві́цца, з’яўлю́ся, з’я́вішся, з’я́віцца; зак.
1. Прыйсці куды-н. па выкліку, па якой-н. афіцыйнай неабходнасці.
З. ў час.
З. ў суд.
2. Прыйсці, прыбыць.
Дадому сын з’явіўся позна вечарам.
3. Узнікнуць, паказацца перад вачамі, паявіцца.
На небе з’явіліся першыя зоркі.
4. Узнікнуць, пачаць існаваць.
З’явілася новая думка.
5. Стаць, зрабіцца чым-н.
Прастуда з’явілася прычынай хваробы.
◊
З’явіцца на свет — нарадзіцца.
|| незак.з’яўля́цца, -я́юся, -я́ешся, -я́ецца.
|| наз.з’яўле́нне, -я, н.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
pull in
а) затрыма́ць; праве́рыць
б) informal арыштава́ць
в) прыбы́ць
He pulled in this morning — Ён прыбы́ў сёньня зра́нку
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
напрыхо́дзіць, ‑дзіць; безас.зак.
1. Прыйсці, прыбыць у вялікай колькасці. Напрыходзіла знаёмых. □ Напрыходзіла [баб].., і кожная, перад тым як урачыста сесці ў радок на лаве, падавала гаспадыні вузельчык або пакрытую хусцінкай кашолку.Ракітны.
2. Быць дастаўленым да месца прызначэння ў вялікай колькасці. Напрыходзіла газет.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прыджга́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.
Разм. Хутка прыйсці або прыбегчы, прыбыць куды‑н. Вясёлы гімназіст пешкі прыджгаў дадому і, як быццам бы нічога не здарылася, адразу палез на вышкі.Чорны.Сапраўды, не паспела назаўтра зайсці сонца, [сакольнік] прыджгаў.. «Я, кажа, напрасцякі, дзе лугам, дзе разоркаю».Лужанін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
show up
а) вы́крыць, вы́явіць (ашука́нца)
б) вы́ставіць на пасьме́шышча
в) вылуча́цца чым, быць выда́тным у чым
г) прыйсьці́, прыбы́ць, зьяві́цца
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)