продёрнуть сов.

1. (сквозь что-л.) прашмаргну́ць; (нитку) працягну́ць, зацягну́ць; прасу́нуць;

2. перен. (протянуть) працягну́ць; (пробрать) прабра́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

папрапуска́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

1. Прапусціць усіх, многіх або ўсё, многае, даць прайсці, праехаць усім, многім. Папрапускаць пешаходаў.

2. Прасунуць, працягнуць праз што‑н. усё, многае. Папрапускаць правады праз адтуліны.

3. Зрабіць многа пропускаў. Папрапускаць радкі. Папрапускаць заняткі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дасла́ць¹, дашлю́, дашле́ш, дашле́; дашлём, дашляце́, дашлю́ць; дашлі́; дасла́ны; зак., што.

1. Паслаць дадаткова, выслаць недасланае.

Д. грошы за пуцёўку.

2. Прасунуць да пэўнага месца (патрон, снарад і пад.).

Д. патрон у патроннік.

3. Адправіць, паслаць што-н. для ўручэння (карэспандэнцыю і пад.), а таксама накіраваць каго-н. куды-н. з пэўнай мэтай.

Д. сватоў.

Д. пакет з дакументамі.

|| незак. дасыла́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. дасы́лка, -і, ДМ -лцы, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вде́ть сов.

1. (нитку) уцягну́ць; зацягну́ць;

2. (просунуть) прасу́нуць; (всунуть) усу́нуць; (вставить) уста́віць;

вде́ть но́гу в стре́мя уста́віць нагу́ ў стрэ́мя;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прасу́нуты

1. просу́нутый; проде́тый, вде́тый;

2. продви́нутый; прота́щенный;

3. перен. продви́нутый;

4. перен., разг. прота́щенный; прото́лкнутый;

1-4 см. прасу́нуць1, 2, 4, 5

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

wywindować

зак.

1. зацянуць (уверх); падняць (на ліфце);

2. перан. павысіць, прасунуць (па службе)

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

праці́снуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак., што.

1. Ад націскання зрабіць умяціну на чым‑н. Праціснуць каробку. □ Па снезе знаць ад іх чорныя кругі — вёдры праціснулі снег да зямлі. Пташнікаў.

2. Праштурхнуць, прасунуць у што‑н. вузкае, цеснае ці паміж чым‑н. Праціснуць руку ў шчыліну. □ Максім праціснуў праз краты твар і, махаючы рукою, назваў сваё прозвішча. Машара.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прасо́ўваць несов.

1. просо́вывать; (нитку — ещё) продева́ть, вдева́ть;

2. (двигать между чем-л.) продвига́ть; прота́скивать;

3. (отодвигая в стороны, освобождать пространство) раздвига́ть;

4. перен. (направлять куда-л.) продвига́ть;

5. перен., разг. прота́скивать; прота́лкивать;

1-5 см. прасу́нуць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

posunąć

зак.

1. пасунуць; прасунуць; зрушыць;

posunąć pionka шахм. зрабіць ход пешкай;

2. рушыць; выправіцца;

posunąć żart za daleko — задалёка зайсці ў жартах

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

звяно́, а́; мн. звёны (з ліч. 2, 3, 4 звяны́), звёнаў; н.

1. Адна асобная састаўная частка ланцуга; кольца. Змацаваць звёны папкай. □ Схапіўшы дужку кляшчамі, трэба было маланкава прасунуць яе ў папярэдняе звяно і прыстукнуць молатам так, каб канцы сышліся і заварыліся. Корбан. // перан. Састаўная частка чаго‑н. цэлага. У рамане «Зямля» — важным звяне ў творчай біяграфіі Чорнага — героем з’яўляецца сялянская маса. Адамовіч.

2. Аднатыпная састаўная частка якога‑н. цэлага. Звяно трубаправода.

3. Найменшая арганізацыйная адзінка ў якім‑н. аб’яднанні. Піянерскае звяно. Ільнаводчае звяно. □ І на захад звяно за звяном пралятаюць знішчальнікі нашы. Танк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)