звяно́,а́; мн. звёны (з ліч. 2, 3, 4 звяны́), звёнаў; н.

1. Адна асобная састаўная частка ланцуга; кольца. Змацаваць звёны папкай. ▪ Схапіўшы дужку кляшчамі, трэба было маланкава прасунуць яе ў папярэдняе звяно і прыстукнуць молатам так, каб канцы сышліся і заварыліся. Корбан. // перан. Састаўная частка чаго‑н. цэлага. У рамане «Зямля» — важным звяне ў творчай біяграфіі Чорнага — героем з’яўляецца сялянская маса. Адамовіч.

2. Аднатыпная састаўная частка якога‑н. цэлага. Звяно трубаправода.

3. Найменшая арганізацыйная адзінка ў якім‑н. аб’яднанні. Піянерскае звяно. Ільнаводчае звяно. ▪ І на захад звяно за звяном пралятаюць знішчальнікі нашы. Танк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)