анфіла́да, ‑ы, ДМ ‑дзе, ж.

Доўгі рад пакояў, у якіх дзверы размешчаны па адной прамой лініі.

[Фр. enfilade.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прамаліне́йны, -ая, -ае.

1. Які размешчаны, ідзе па прамой лініі.

П. рух.

2. перан. Шчыры і прамы, але пазбаўлены неабходнай гібкасці; аднабаковы.

П. чалавек. П. адказ.

Дзейнічаць прамалінейна (прысл.).

|| наз. прамаліне́йнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прасцяко́м, прысл.

Разм. Па прамой лініі, самым кароткім шляхам. Граніца... Праз палі і кручы Лягла граніца прасцяком. Калачынскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

насці́льны, -ая, -ае.

1. Плаўны, які ідзе амаль па прамой лініі (спец.).

Н. скачок.

2. Які ідзе паралельна паверхні зямлі на пэўнай вышыні (спец.).

Н. агонь.

Насцільная траекторыя палёту куль.

|| наз. насці́льнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кішэ́чнік, ‑а, м.

Частка стрававальнага апарата чалавека і жывёл, якая пачынаецца за страўнікам і заканчваецца прамой кішкай; сукупнасць кішак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гемаро́й, -ю, м.

Хвароба, звязаная з застоем крыві ў ніжняй частцы прамой кішкі і расшырэннем вен у выглядзе вузлоў, якія часта выклікаюць крывацёк.

|| прым. гемараіда́льны, -ая, -ае і гемаро́йны, -ая, -ае.

Гемараідальныя шышкі.

Гемаройная кроў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ПАРАПРАКТЫ́Т (ад пара... + практыт),

запаленне клятчаткі каля прамой кішкі і задняга праходу. Часцей выклікаецца гнаяроднымі мікробамі. Адрозніваюць П. востры і хранічны. Пры вострым утвараецца абсцэс, у цяжкіх выпадках — сепсіс. Прыкметы: востры боль у вобласці прамой кішкі, балючасць пры дэфекацыі, павышаная т-ра цела, з’яўленне інфільтрату ў вобласці задняга праходу, гнайнік можа прарвацца і ўтварыць свішч. Лячэнне: процізапаленчыя сродкі, хірургічнае.

т. 12, с. 90

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Напрасты́прамой дарогай, напрамік’ (Бір. дыс.), напрасці ’тс’ (ТС), напрасцяк ’тс’ (Янк. 1), напрасці}d ’проста, бліжэйшай дарогай’ (Некр., Мат. Гом.). Да просты ’прамы’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ПАВЕ́РХНІ ВЯРЧЭ́ННЯ паверхні, утвораныя вярчэннем плоскай крывой вакол прамой (восі), якая размешчана ў той жа плоскасці. Напр., сфера ўтворана вярчэннем паўкружнасці вакол яе дыяметра, прамая кругавая канічная паверхня — прамой вакол інш. прамой, якая перасякае першую.

Лініі перасячэння П.в. плоскасцю, што праходзіць праз вось вярчэння, наз. мерыдыянамі; з плоскасцю, перпендыкулярнай восі, — паралелямі. Калі ўздоўж восі П.в. накіраваць вось Oz прамавугольнай сістэмы каардынат Oxyz, то параметрычныя ўраўненні П.в. можна запісаць у выглядзе: x = ƒ(u)cos φ, y = ƒ(u)sin φ, z = u, дзе ƒ(u) — функцыя, якая вызначае форму мерыдыяна, φ — вугал павароту плоскасці мерыдыяна.

Да арт. Паверхні вярчэння: канічная паверхня (А — вяршыня; У — утваральная; В — вось вярчэння).

т. 11, с. 465

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

калінеа́цыя

(ад ка- + лац. linea = лінія)

пераўтварэнне, пры якім пункты адной прамой становяцца пунктамі іншай прамой.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)