правата́, ‑ы, ДМ ‑ваце, ж.

Правільнасць думкі, меркавання, учынкаў; справядлівасць. [Толік] шкадаваў бацьку, які зусім не ўмее даказаць сваю правату. Жычка. — Народ адчувае сваю вялікую перавагу над фашыстамі, сваю сілу, сваю правату. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рэваншы́зм, ‑у, м.

Імкненне ўзяць рэванш пасля ваеннага паражэння; палітыка падрыхтоўкі новай вайны з мэтай вярнуць пазіцыі, страчаныя ў папярэдняй вайне. Пленум ЦК КПСС пацвердзіў правільнасць палітыкі, накіраванай на выкрыццё рэваншызму і мілітарызму. «Звязда».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

засве́дчыць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; зак., што і з дадан. сказам.

Пасведчыць, пацвердзіць правільнасць чаго‑н. Засведчыць яго невінаватасць. □ Фотакартка — рэч ненадзейная, ёй цяжка засведчыць асобу. Навуменка. // Заверыць подпісам і пячаткай. [Заранік] засведчыў паперку ў сельсавеце. Хадкевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

concede [kənˈsi:d] v.

1. дапуска́ць (магчымасць, правільнасць чаго-н.)

2. саступа́ць, уступа́ць

3. sport даць фо́ру, апярэ́дзіць (каго-н. у чым-н.)

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

правота́ невінава́тасць, -ці ж.; справядлі́васць, -ці ж.; пра́вільнасць, -ці ж.; слу́шнасць, -ці ж.; пра́ўда, -ды ж.; см. пра́выйII.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Кару́злы1 ’нярослы, чахлы’ (ТСБМ), ’закарэлы, схуднелы’ (гл. каруза). Значэнні ’нярослы, чахлы, схуднелы’ пацвярджаюць правільнасць суаднясення бел. каруза са славен. koruze ’кляча’ (Трубачоў, Эт. сл., 11, 106).

Карузлы2 ’загрубелы, заскарузлы’ (ТСБМ). Параўн. макед. коруза ’струп’ (Трубачоў, Эт. сл., 11, 106).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тэарэ́ма ‘матэматычнае палажэнне, правільнасць якога ўстанаўліваецца доказам’ (ТСБМ). Праз рускую мову (теорема) з франц. théorème, якое з лац. theorema ‘палажэнне, якое падлягае доказу’ < ст.-грэч. θεωρέω ‘гляджу на відовішча’, ‘разглядваю, абмяркоўваю, ацэньваю’, θεώρημα ‘відовішча’ (Фасмер, 4, 43; ЕСУМ, 5, 547).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ску́тасць, ‑і, ж.

Адсутнасць свабоды, лёгкасці ў дзеяннях, паводзінах і пад., скаванасць. Госця адказала таксама па-французску. І хоць памылак у вымаўленні не было — празмерная правільнасць мовы лепей за памылкі казала аб скутасці чалавека, які гаварыў. Караткевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

праве́рыць, -ру, -рыш, -рыць; -раны; зак., каго-што.

1. Упэўніцца ў правільнасці чаго-н., абследаваць з мэтай нагляду, кантролю.

П. правільнасць рашэння задачы.

П. білеты пры ўваходзе.

2. Падвергнуць выпрабаванню для высвятлення чаго-н.

П. веды навучэнцаў.

П. насенне на ўсходжасць.

|| незак. правяра́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. праве́рка, -і, ДМ -рцы, мн. -і, -рак, ж.; прым. праве́рачны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ВЁЛЕР ((Wöhler) Фрыдрых) (31.7.1800, Эшэрсгайм, каля г. Франкфурт-на-Майне, Германія — 23.9.1882),

нямецкі хімік. Замежны чл.-кар. Пецярбургскай АН (1853). Скончыў Гейдэльбергскі ун-т (1823). З 1836 праф. у Гётынгенскім ун-це. Навук. працы па арган. і неарган. хіміі. Ажыццявіў перагрупоўку цыянату амонію ў мачавіну (рэакцыя Вёлера, 1828) — першы сінтэз прыроднага арган. рэчыва з неарган., здзейснены па-за жывым арганізмам. Даследаванні Вёлера паставілі пад сумненне правільнасць уяўлення аб «жыццёвай сіле» (гл. Віталізм). Вызначыў формулу бензойнай к-ты, пры даследаванні яе вытворных адкрыў радыкал бензаіл, што пацвердзіла тэорыю радыкалаў (разам з Ю.Лібіхам, 1832). Атрымаў метал. алюміній, берылій, ітрый, карбід кальцыю і з яго ацэтылен.

Літ.:

Манолов К. Великие химики: Пер. с болг. Т. 1. 3 изд. М., 1986.

т. 4, с. 135

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)