вы́касіць, ‑кашу, ‑касілі, ‑касіць; зак., каго-што.

Разм.

1. Скасіць траву і пад. дзе‑н. У апошнюю касавіцу Пятрок, не мяняючы да Алімпы сваіх ранейшых адносін, выкасіў яе дзялянку сена. Ракітны.

2. чаго. Накасіць пэўную колькасць; укасіць. Выкасіць мяшок канюшыны. □ Ілля выкасіў нанач каню атавы і, павячэраўшы, выйшаў у горад. Галавач.

3. перан. Знішчыць у вялікай колькасці людзей, жывёлы (пра пошасць). За тры пакаленні халера двойчы выкасіла Азярышча. Караткевіч. // Знішчыць агнём. Пажарам выкасіла паўвёскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Па́мжа ’пахмурнае, імглістае надвор’е’ (Гарэц., Др.-Падб.), ’пошасць, напасць’ (Касп., Нік. Очерки). Рус. смал. памжа ’надвор’е (звычайна дрэннае)’, цвяр. ’санлівасць, дрымота’, пск., паўдн. ’бяда, напасць; хвароба, смерць; аб чым-н. кіслым; лаянк. чорт; аб няўдачніку’. У сувязі з апошнімі рус. значэннямі, магчыма, сюды ж адносіцца і славен. pamž, pamža ’крыкун, крыклівае дзіця’, але гэта няпэўна. Аддзеяслоўны дэрыват з суф. -а ад *памжыць < мжыць (гл.). Паколькі прымыкае да рус. моўнай тэрыторыі, магчыма, і пранікненне з рус. мовы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

я́зва ж.

1. мед. я́зва, -вы ж.;

сиби́рская я́зва сібі́рская я́зва;

я́зва желу́дка я́зва стра́ўніка;

2. (рана) бо́лька, -кі ж.;

те́ло, покры́тое я́звами це́ла, пакры́тае бо́лькамі;

3. (моровое поветрие) уст. по́шасць, -ці ж., памо́рак, -рку м.;

морова́я я́зва марава́я по́шасць, памо́рак;

4. перен. (зло, вред) баля́чка, -кі ж., бо́лька, -кі ж.;

5. перен. (язвительный человек) разг. я́зва, -вы м. и ж.; з’е́длівец, -ліўца м., з’е́длівы чалаве́к;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

morowy

I morow|y

маравы, паморкавы;

~e powietrze — маравая пошасць; чума; паморак

II

муаравы

III

хоць куды;

morowy chłop! — хлопец хоць куды!

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

Нячуйве́цер ’цмен пясчаны, Helichrysum arenarium (L.)’ (гродз., Кіс.), нічуйвецер ’старасцень вясенні, Senecio vernalis W. et K.’ (брэсц., Федар.), параўн. укр. нечуйвітер ’расліны Hieratium Filosella, Beilis perennis і інш.’ Магчыма, табуізаваная назва («жаб яе вецер не пачуў?»), што выклікана лекавымі ўласцівасцямі раслін, параўн. польск. powietrzne ziele (ад powietrze ’паветра; пошасць’), паралельнае да suchotne ziele ’гарлянка’. Аднак не выключана, што тут маюцца на ўвазе некаторыя фізічныя ўласцівасці раслін, параўн. чуй‑вецер ’цмен’ (валож., ТЗб. ”84), узвей‑вецер (взвѣй‑вѣцеръ) ’ветрагон’ (Нас.), сухавейка ’цмен’ (гродз. Кіс.) і пад. Гл. чуць, вецер; параўн. нічавей (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ВЕРАСА́ЕЎ (сапр. Смідовіч) Вікенцій Вікенцьевіч

(16.1.1867, г. Тула — 3.6.1945),

рускі пісьменнік, літ.-знавец, перакладчык. Скончыў гіст.-філас. ф-т Пецярбургскага ун-та (1888), мед. ф-т Дэрпцкага ун-та (г. Тарту, 1894). Працаваў урачом у Туле, Пецярбургу. У аповесцях «Без дарогі» (1895), «На павароце» (1902), апавяданні «Пошасць» паказаў бесперспектыўнасць народніцкага руху. Аповесць «Два канцы» (ч. 1—2, 1899—1903) пра цяжкі і жахлівы побыт рабочых. Папулярнасць прынесла вострапубліцыстычная кн. «Запіскі ўрача» (1901). У 1900-я г. ўваходзіў у літ. групу «Серада» (Масква). Як урач удзельнічаў у рус.-яп. вайне 1904—05. Ваен. ўражанні ў аснове серыі «Апавяданняў пра вайну» (1906; поўны тэкст «На японскай вайне», 1928) і публіцыстычных нарысаў «На вайне: Запіскі» (1907—08). У творах пераацэнка рэв. мінулага, паварот да філасофіі Ф.Ніцшэ і А.Бергсона (аповесць «Да жыцця», 1909), непрыняцце тагачаснага тэрору (раман «У тупіку», 1922), погляд інтэлігенцыі на прымусовую калектывізацыю (раман «Сёстры», 1933), эпоха праз уласныя ўспаміны (кн. «У юныя гады», 1927; «У студэнцкія гады», 1929; «Успаміны», 3-е выд., 1946). Аўтар літ.-філас. даследавання «Жывое жыццё» [ч. 1 — «Пра Дастаеўскага і Льва Талстога», 1911; ч. 2 — «Апалон і Дыяніс (пра Ніцшэ)», 1915], дакумент.-біягр. прац «Пушкін у жыцці» (1926—27), «Гогаль у жыцці» (1933), «Спадарожнікі Пушкіна» (1934—36) і інш. Перакладаў антычных паэтаў Гесіёда («Дні і турботы», 1927), Гамера («Іліяда», 1949; «Адысея», 1953) і інш. Дзярж. прэмія СССР 1943.

Тв.:

Полн. собр. соч. Т. 1—16. М., 1929—31;

Собр. соч. Т. 1—5. М., 1961;

Соч. Т. 1—2. М., 1982.

С.Ф.Кузьміна.

т. 4, с. 95

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Pest f -

1) чума́

2) зара́за;

j-n wie die ~ miden* уцяка́ць ад каго́-н. як ад чумы́ [ад зара́зы, хале́ры]; по́шасць;

dass dich die ~ hle! разм. каб цябе́ хале́ра (узяла́)!

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

чума́, ‑ы, ж.

1. Вострая інфекцыйная хвароба, якая часта пашыраецца ў форме эпідэміі. А ў 1510 годзе на гарадок навалілася была страшэнная пошасць чумы. Лобан. А што, каб на свет нарадзіліся мы У стагоддзях да нашае эры У змрочнай паўдзікай пячоры На літасць звяроў і чумы? Чэрня. // Разм. Ужываецца як лаянкавае слова. Ажно ўзмаліўся барадаты [казёл]: — Браток, хоць паўжывым ты адпусці ў двор! Дальбог, не я, а козы вінаватыя... Няхай на іх чума і мор! Валасевіч.

2. перан. Пра вельмі небяспечную, згубную грамадскую, сацыяльную з’яву. [Глінскі:] Усё цягне мяне паглядзець, упэўніцца, сапраўды ўжо адхлынула ад нас гэтая чума-навала, назусім ужо ці яшчэ толькі да часу? Кулакоўскі. Мы павінны тут, у глыбокім тыле фашыстаў, рабіць усё, .. каб хутчэй знішчыць праклятую карычневую чуму, ад якой пакутуе столькі людзей. Даніленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Морак1 ’змрок, цемра’ (ТСБМ; Сцяшк.). Укр., рус. мо́рок, польск., н.-луж., в.-луж. mrok, чэш., славац. mrak, славен. mrȃk, серб.-харв. мра̑к, макед., балг. мрак, балг. мракът, ст.-слав. мракъ. Прасл. morkъ, да якога роднаснымі з’яўляюцца: літ. mérkti, лат. miȓgt ’міргаць, маргаць’, гоц. maúrgins, ст.-в.-ням. morgan ’ранак’ (Бернекер, 2, 78; Траўтман, 182; Фасмер, 2, 657; Бязлай, 2, 199). Да і.-е. *meig‑ (Мяркулава, Этимология–1973, 59). Сюды ж морак ’абмарачэнне’ (ТС), ’адурэнне’ (Рам. 8) — параўн. літ. mán ãkys apmar̃ko ’ў мяне пацямнела ў вачах’.

Морак2 ’мор, пошасць’ (ТСБМ). З польск. po‑morek ’заразная хвароба на жывёлы’.

*Морак3, мо́рок ’недабітая цурка пры гульні ў цурку’ (ТС). Няясна.

Морак4 ’прымурак’ (маст., Сцяшк. Сл.). З польск. murek ’тс’, у якім адбыўся гіперправільны пераход польск. ó [y] ў бел. о [o].

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Наха́ба ’напасць’ (Нас., Грыг., Др., Яруш., круп., ЭШ), ’напасць, непрыемнасць; нахабства’ (Гарэц.), ’гора, навалач’ (Макар.), ’няшчасце, навала; нахабнік’ (Бяльк.), ’навязаны клопат, абуза; нахабнік, нахабніца’ (Янк. 2, Ян.), ’назола, прыставай, бессаромнік’ (парыц., Янк. Мат.), ’нахабнік’ (Клім., Пятк. 2), ’здань’ (касцюк., Арх. ГТ), наха́біцапошасць, хвароба’ (ТС), ’назола’ (івац., Жыв. сл.), наха́бны ’навязлівы, прыдзірлівы’ (Нас.), ’наглы’ (Бяльк.), укр. наха́ба ’бяда, напасць; нахабства’, рус. наха́ба ’напасць, нечаканая непрыемнасць; клопат, абуза; нахабнік, нахабніца’. Ад наха́біць ’нападаць, паклёпнічаць, безпадстаўна абвінавачваць у злачынстве’ (Нас.), да незафіксаванага а́біць, параўн. ст.-бел. ахабивъ, зафіксаваную форму з аканнем ад дзеяслова *охабити (Карскі, 1, 136), параўн. ст.-польск. ochabić ’абхапіць’, што ўзыходзіць да гукапераймальнага хав‑ (Бернекер, 381) і можа суадносіцца з габа́ць ’браць, хапаць’ (Фасмер, 4, 215; Махэк₂, 410). Некаторыя значэнні развіліся, магчыма, пад уплывам *xabiti ’псаваць’, гл. ха́баль, хабе́та; да семантыкі параўн. нахваці́цца ’з’явіцца знянацку’ (Ян.), нахапі́цца ’накінуцца’ (Растарг.) і пад.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)