во́зле

1. нареч. по́руч, по́бач;

2. предлог с род. каля́ (каго, чаго), ля (каго, чаго).

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

п’янава́ты, ‑ая, ‑ае.

Трохі, злёгку п’яны. Поруч з намі селі па адзін бок дзядзька Пракоп з Анастассяй Паўлаўнай, па другі — бацька і Усцім Пачосак, ужо трошкі п’янаваты. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шчэ́па, ‑ы, ж.

1. Чаранок высокагатунковага дрэва, які ўстаўляюць у расшчэплепую частку якой‑н. расліны для прышчэпкі.

2. Прышчэпленая расліна. Поруч са старымі яблынямі, грушамі раслі маладзенькія шчэпы. Пальчэўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

наадпачыва́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

Разм. Добра адпачыць. Старая ішла ўгору поруч з.. [Зыбіным], і калі сын запытаўся, ці не спыніцца, перадыхнуць, адказала, што і так — у цягніку — наадпачывалася добра. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

асмяле́лы, ‑ая, ‑ае.

Які стаў смелым, пасмялеў, набраўся адвагі. Вінцэсь, як у першы раз, сядзеў поруч з Таняй і, асмялелы ад лішніх чарак, абяцаўся к восені зноў прыехаць у Бярэзнікі. Навуменка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

лёстка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.

Кожная з папярочных планак паміж аглабінамі і ўзгал[а]ўем у драбінах. Сымон прывязаў лейцы да лёсткі, саскочыў з воза і пайшоў поруч. Чарнышэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

БО́РТНАЕ ПРА́ВА,

сукупнасць нормаў права, якія рэгулявалі функцыянаванне бортніцтва на Беларусі з глыбокай старажытнасці да канца 18 ст. Спачатку бортнае права было вуснае, усе віды яго парушэння разглядаліся копным судом. Асн. яго нормы без істотнай юрыд. трансфармацыі ўвайшлі поруч з афіц. прававымі актамі, што рэгулявалі бортніцтва, у Статуты ВКЛ 1529, 1566 і 1588. Пры вызначэнні меры пакарання прадугледжваўся дыферэнцыраваны падыход: ненаўмыснае пашкоджанне бортнае дрэва каралася штрафам у 2 капы (120) грошай, наўмыснае — у 5-разовым памеры; злоўленых на месцы злачынства за крадзяжом мёду маглі прысудзіць і да смяротнай кары.

т. 3, с. 218

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ВІГО́ ((Vigo) Жан) (22.4.1905, Парыж — 5.10.1934),

французскі кінарэжысёр. Скончыў літ. ф-т Сарбоны. У дакумент. фільме «З нагоды Ніццы» (1929) і стужцы «Нуль за паводзіны» (1933) поруч з сатыр. выкрываннем праявілася імкненне да паэтызацыі свету. Уменне Віго на аснове карцін паўсядзённага побыту рабіць складаныя філас. абагульненні найб. поўна выявілася ў фільме «Аталанта» (1934). Творчая спадчына Віго невялікая, але яна значна паўплывала на развіццё франц. кіно ў 1930—50-я г. З 1951 у Францыі штогод прысуджаецца прэмія імя Віго.

Літ.:

Жан Виго.: Пер. с фр. М., 1979.

т. 4, с. 139

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Вы́ркаць ’пярэчыць, спрачацца’ (Шпіл.). Рус. дыял. вы́ркать ’лаяцца, бурчаць; стукаць, грукаць дзвярамі’. З vъrkati. Параўн. рус. ворчаць, воркотать, польск. warczeć (поруч з wyrczeć), warkać ’бурчаць’, чэш. vrkati, славац. vrkati, славен. vŕkati. Гукаперайманне (Махэк₂, 700; Фасмер, 1, 356).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

тро́йка, -і, ДМ тро́йцы, мн. -і, тро́ек, ж.

1. Лічба

3.

2. Адзнака паспяховасці вучняў, студэнтаў (разм.).

Атрымаць тройку па матэматыцы.

3. Трое коней, запрэжаных поруч у адзін экіпаж.

Катацца на тройцы.

4. Група з трох чалавек або трох аднародных прадметаў.

5. Касцюм, у які ўваходзяць пінжак, штаны або спадніца, камізэлька.

6. Назва чаго-н., абазначанага лічбай 3 (трамвай, аўтобус і пад.; разм.).

|| прым. тро́ечны, -ая, -ае (да 3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)