Pse I f -, -n по́за;

sich in die ~ wrfen* прыня́ць по́зу

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

паста́ва ж.

1. (постаць, выгляд) Hltung f -, Krperhaltung f;

2. (поза) Pse f -, -n; Positr f -, -en

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

стано́вішча, -а, н.

1. Месцазнаходжанне ў прасторы.

Геаграфічнае с.

Беларусі.

2. Абставіны грамадскага жыцця, сукупнасць грамадска-палітычных адносін.

Міжнароднае с.

Эканамічнае с.

3. Абставіны, выкліканыя якімі-н. умовамі.

Цяжкае матэрыяльнае с.

Нелегальнае с.

4. Пастава цела або яго частак; поза.

Ляжачае с.

5. Месца ў грамадстве, роля ў грамадскім жыцці.

Службовае с.

6. Распарадак дзяржаўнага, грамадскага жыцця, устаноўленага ўладай.

Ваеннае с.

Асаднае с.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

статы́чны

(гр. statikos = які ўтрымлівае раўнавагу)

нерухомы, які знаходзіцца ў стане спакою, раўнавагі (напр. с-ая поза).

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

сто́йка¹, -і, ДМ сто́йцы, мн. -і, сто́ек, ж.

1. У гімнастыцы і ў страі: пастава цела чалавека, пры якой рукі апушчаны, корпус нерухомы і прамы, ногі выпрастаны і пяткі пастаўлены разам.

2. У гімнастыцы: пастава цела галавой уніз, пры якой апорай з’яўляюцца выцягнутыя рукі або галава, а ногі вертыкальна падняты ўверх.

С. на руках.

С. на галаве.

3. Нерухомая поза паляўнічага сабакі, калі ён напаткаў дзічыну.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

арабе́ск

(фр. arabesque, ад іт. arabesco = арабскі)

поза ў класічным балеце, пры якой раўнавага захоўваецца на адной назе, а другая паднята і адведзена назад.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

Пасто́й ’часовы начлег, раскватараванне вайскоўцаў у прыватных дамах’, ’прыпынак для адпачынку, сну’ (ТСБМ, Інстр. III), ’пастаўнік’ (астрав., ДАБМ, 784; беласт., Сл. ПЗБ). Укр. пості́й, рус. посто́й, ст.-рус. постой ’часовае пражыванне’ (XVI ст.), польск. postój ’тс’, в.-луж. postojпоза, манера’, ’пункт гледжання, адносіны’, чэш., славац. postoj ’тс’. Паўн.-славянскае postojь. Да па‑стаяць < стая́ць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Positr f -, -en по́за, пазіту́ра;

sich in ~ stzen [wrfen*] стаць у по́зу, прыня́ць по́зу

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

МЕНІНГІ́Т (ад грэч. mēninx мазгавая абалонка),

запаленне абалонак галаўнога і спіннога мозга ў чалавека і жывёл. Паміж людзей найчасцей хварэюць дзеці, сярод жывёл — сабакі і коні. М. адрозніваюць па ўзбуджальніку (вірусны, бактэрыяльны, грыбковы, сіфілітычны і інш.), цячэнні (востры, падвостры, хранічны), характары змен спіннамазгавой вадкасці (гнойны і серозны). Гнойны М. часцей выклікаюць менінгакокі (60—70%), серозны — вірусы паратытнай інфекцыі, энтэравірусы і інш. Адрозніваюць першасны М. (самастойная хвароба) і другасны — ускладненні туберкулёзу, атыту і інш. Заражэнне адбываецца паветрана-кропельным шляхам, таксама водным, аліментарным, праз укусы насякомых (залежыць ад віду ўзбуджальніка). Прыкметы: т-ра цела 39—40 ℃, моцны галаўны боль, ірвота, уразлівасць да гукаў, святла, характэрная поза хворых (адкінутая назад галава), парушэнне прытомнасці (да беспрытомнасці), сутаргі; пры гнойным М. — гемарагічная высыпка на скуры. Лячэнне тэрапеўтычнае. На Беларусі вял. ўклад у вывучэнне М. зрабілі В.А.Лявонаў, П.Л.Новікаў, І.​А.​Карпаў.

А.​А.​Астапаў.

т. 10, с. 287

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

affectation

[,æfekˈteɪʃən]

n.

1) удава́ньне n.

2) по́за, ненатура́льнасьць, мане́рнасьць f.

Her little affectations seem silly — Е́йная мане́рнасьць выгляда́е сьме́шна

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)