3) informal вы́думшчык -а m.; плятка́р -а́m., плятка́ркаf.
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
Плі́нта1 ’бізун, сплецены з рэменя’ (брасл., Сл. ПЗБ). Няясна. Грынавяцкене (тамсама) выводзіць лексему з ням.Flinte ’стрэльба’, што малаверагодна.
Плі́нта2 ’ануча’, ’пляткарка’ (Сцяшк. Сл.), параўн. там жа плянтаі(ь ’гаварыць блытана’, плянціцца ’плесціся, ледзь ісці’. Да польск.plątać ’блытаць, змешваць’, plątać się ’блытацца, збівацца’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
bearer[ˈbeərə]n.
1. насі́льшчык;
a bearer of dispatches дыпламаты́чны кур’е́р;
a bearer of rumours плятка́р; плятка́рка;
a standard bearer сцягано́сец;
a stretcher bearer саніта́р (які носіць насілкі)
2. но́сьбіт;
a bearer of tradition той, хто захо́ўвае трады́цыі
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
Пле́нтух ’балбатун’, плепъціць ’гаварыць абы-што’ (слонім., Жыв. сл.). З польск. (да XVIII ст.) plątać, якое з прасл. ітэратыва plątali з інфіксам ‑я‑ ад *plčsti ’гілясці’ (параўн. санарызаванае літ.bląsti ’змешваць’), параўн. плисці ’ілгаць, нагаворваць’ (гл.). Сюды ж, відаць, плёшпух, плеітюш ’гаваркі, балбатлівы чалавек’ (Сл. Брэс.), плёгппуха ’пляткарка’ (ТС), збліжаныя з плеііту́х ’неахайны чалавек’ (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Тура́я ‘здаровая, дзябёлая жанчына або дзяўчына’ (Стома Сл.). Няясна. Нагадвае словаўтваральны варыянт туры́ца1 ‘дзябёлая, мажная жанчына’ (Нас.), гл. Меркаванні пра ўтварэнне ад літ.turė́ti ‘мець, валодаць, трымаць, заключаць у сабе’ пры дапамозе суф. ‑a‑ja‑, параўн. туляя́ ‘гультайка’, меляя́ ‘пустамеля’, цера́я ‘тая, хто трэ лён’, верзяя́ ‘пляткарка’, гл. Саўка, Запісы, 23, патрабуюць дадатковай аргументацыі.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ла́нда ’пляткарка’ (стол., Нар. лекс.), зах.-укр.ландо, ландига ’бадзяга, гультай’, ландати, ландувати, рус.разан.ландовать ’бадзяцца без занятку, швэндацца’, паўд.-польск.landzie, lędzit, lamdzić, lamdać ’жабракаваць, прасіць’, чэш.landai (se) ’бадзяцца’, ст.-чэш.lanžovati ’жабракаваць’, серб.-харв.ландарати, ландати, ландрати ’бадзяцца’, ’сноўдацца’, ландав ’пляткар; той, у каго доўгі язык’. Відавочна, у бел. мове — запазычанне з польск. праз укр. мову. З дыял.ням.landem, lendernс.-в.-ням.lendern ’бадзяцца’ (Мацэнаўэр, Cizí sl., 237; Бернекер, 686; Слаўскі, 4, 46–47). Роднаснае да літ.landyti ’лазіць’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пасялда́ ’пасялуха’ (лаг., Сл. ПЗБ). Утворана ад выразу па сялу (параўн., пасялуха) пры дапамозе суфікса ‑да (аб ім. гл. Сцяцко, Афікс. наз., 34–35). Да сяло (гл.). Аналагічна ўтвораны: пасялёнь ’гультай, які любіць хадзіць з хаты ў хату’ (докш., Янк. Мат.; круп., бяроз., Сл. ПЗБ), пасялун ’тс’ (КЭС, лаг.; маст., Сл. ПЗБ), пасялуха ’пахатуха, пляткарка’ (КЭС, лаг.; Некр.), віл., шчуч.пасялушніца, чэрв.пасёльніца (Сл. ПЗБ), пасялёнда ’асоба, якая любіць вечарам схадзіць да суседа пагаварыць’ (КЭС, лаг.), а таксама пасяльны ’пасялень’ (Клопава, Филол/сб., 1966, 146).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ла́хта1 ’чалавек, які хутка і без толку гаворыць’ (нясв., Жд. 2), ’дзяўчына-падлетак, якая бегае па хатах, а за работу не бярэцца’, лёгкая сучка, якая ганяе зайцоў’ (КЭС, лаг.), ’балбатуха, пляткарка’ (в.-дзв., Шатал.; карэліц., Нар. словатв., Сл. паўн.-зах.), лахта ’тс’ (слонім., Шатал.). Да лахтаць < лахаць1 (гл.).
Ла́хта2 ’жанчына, якая апранаецца абы-як’ (клец., Нар. лекс.) — у выніку семантычнага пераносу з лахты ’зношанае, бруднае адзенне’, ’неакуратны, неахайны’. Параўн. такі ж пераход у лахудачка > лахудра. Генетычна роднаснае — рус.паўн.-дзвін.лахта ’гультайка, неахайная’, а таксама перм.лахтовина (і ластовина) ’акравак, кавалачак матэрыялу’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Вешчыца ’ведзьма, якая кладзе сваё цела пад ступу, а сама вылятае сарокай праз комін’ (паўн.-віц., Крывіч, 12, 1926, 108), паўн.-рус.вещица ’ведзьма, гадалка, нячысцік’; ’эпітэт сарокі’; ’пляткарка’, польск. кракаўск. wiescyca ’д’ябліца’, wieszczyca ’тс’, каш. ’вампір’, чэш.věštice ’ведзьма’, мар.věštica ’лясная німфа’, славац.veštica ’прадракальніца, прарочыца, чараўніца’, славен.veščíca ’прарочыца’, серб.-харв.ве̏штица ’старая жанчына, якая патаемна супрацоўнічае з д’ябламі’, макед.вештица ’ведзьма’, балг.вещица ’ведзьма, чараўніца, злая, грозная жанчына’; ’начны матыль, святляк Lampiris’, ст. слав.вѣщица, прасл.věštica ’жанчына, якая ведала будучае і прадказвала яго’. Утварылася ад прыметніка věštь‑ (< vědati) і суф. ‑ica. Гл. таксама ве́шчы.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ляпе́нда1, ліпінда́, лепе́нда́ ’нястрыманы на язык, балбатун’, лепянда́ць, лепе́ньдзіць, ліпяньдзі́ць ’гаварыць шмат, не да месца, надакучліва’ (міёр., З нар. сл.; ТС), шчуч., воран.ляпяндзя́ ’пляткарка’ (Сцяшк. Сл.). Да лімінда́, ляме́ндзіць (гл.). Мена ‑м‑ у ‑п‑ адбылася пад уплывам лапатаць, лапанда. (Яна характэрная і для гаворак літ. мовы; параўн. літ.lamañtas = lapañtas; LKŽ, 7, 140.) Аб суфіксе ‑е́нда (‑інда́, ‑яндзя́), балтыйскім паводле паходжання, гл. Слаўскі (SP, 1, 63); інакш Сцяцко (Афікс. наз., 43, 98–99).
Ляпе́нда2, лепянда́, лепенда́ ’вадкая гразь’ (ТС). Да ля́па3. Аб суфіксе ‑е́нда гл. папярэдняе слова.
*Ляпе́нда3, лепенда́ ’прымітыўная пабудова’ (ТС). Да ляпі́ць (гл.).