Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Апалька ’перапечка’ (Сцяшк. МГ), рус.уладз.пале́нка, пали́ха, паленик ’тс’, паўдн.паленица ’хлеб’; укр.опалянок, каляниця ’тс’, польск.дыял.apalonek, apaloniec ’печаны хлеб’; чэш.opelka ’калач з рэшткі цеста’; славен.páljenek ’гатунак кукурузнага пірага’. Няясна. Прасцейшае — звядзенне да кораня паліць (Бірыла аб прозвішчы Апалька — Бел. антр. 2, 22; Вештарт, Лекс. Палесся, 112–115, Арашонкава і інш., Весці АН БССР, 1969, 4, 127); магчыма, вынік народнаэтымалагізуючых працэсаў; наўрад ці роднасна з літ.apalus ’круглы’ (Арашонкава і інш., там жа). Генетычная сувязь адзначаных форм таксама няпэўная: магчыма, гэта паралельныя новатворы.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
roast
[roʊst]1.
v.t.
1) сма́жыць, пячы́
2) пра́жыць
3) informal
а) ушано́ўваць ша́ржам, жа́ртамі
б) стро́га, во́стра крытыкава́ць
2.
v.i.
сма́жыцца; пячы́ся
3.
n.
смажані́на, сма́жанка f.
4.
adj.
сма́жаны, пе́чаны
roast beef — сма́жаная я́лавічына, ро́стбіф -а m.
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
Бо́нда1 ’бочка’ (Касп., Нас., Гарэц., Др.-Падб.). Наўрад ці ёсць нейкая сувязь з бо́нда2 (гл.). Хутчэй таго ж паходжання, што і бо́ндар, бо́дня (гл.), бо́нда, мабыць, з бо́дня. Гл. Краўчук, БЛ, 1975 (7), 65.
Бо́нда2 ’бохан хлеба; круг каўбасы; булка, печаны хлеб; скаціна; скавароднік, перапечак; пасаг; закваска ў дзяжы і г. д.’ (шмат значэнняў, гл. Нас., Чач., Бяльк., Гарэц., Др.-Падб., Інстр. II, Сцяшк., Сцяшк. МГ, Сцяц., Некр.). Падрабязна гл. Крывіч, 1923, 3, 51–52. Укр.бо́нда, польск.bonda. Запазычанне з літ.bandà (таксама шмат значэнняў). Гл. Урбуціс, Baltistica, V (1), 1969, 50–51. Падрабязна Непакупны, Мовознавство, 1969, (3); Сцяц., Нар., 22. У ст.-бел. мове бонда засведчана з XV ст. (Булыка, Запазыч.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
бубні́ць, ‑ню, ‑ніш, ‑ніць; ‑нім, ‑ніце; незак., што і без дап.
Разм.
1. Біць у бубен; барабаніць. [Юрка:] — Нашто вы бубен дасталі? [Жыгунец:] — Бубніць пайду.Чорны.// Ствараць, утвараць гукі, падобныя да гукаў бубна. Аднастайна, сумотна бубніць дождж у шыбы акон.Шамякін.
2.перан. Гаварыць ціха, незразумела, манатонна. Таркевіч рабіў уражанне сярдзітага чалавека. Бровы яго пераважна былі нахмураны, ён меў звычай бубніць і прыгаворваць: «Ці гэта парадак?»Колас.Дастаўшы чыгунок ці якую варэйку, .. [Андрэй Данілавіч] адхопліваў гарачы кружок, заглядваў у пасудзіну і дабрадушна бубніў: «Ну, а тут што ёсць? Чаго нам тут накухарыла?»Ракітны.// Назойліва паўтараць адно і тое ж. — Печаны гад! І зямля іх такіх носіць. Усю дарогу мне бубніў, што вайне канец.С. Александровіч.
•••
Бубніць (сабе) пад нос — гаварыць вельмі ціха, незразумела.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
wydra
wydr|a
ж.
1.заал. выдра (Lutra lutra L.);
2. ~y мн. футра з выдры;
3.разм.пагард. выдра; лахудра; брында;
ni pies ni ~a — ні з мяса ні з пер’я; ні печаны ні вараны
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
па́раны, ‑ая, ‑ае.
1.Дзеепрым.зал.пр.ад парыць.
2.узнач.прым. Бараны або печаны ў закрытай пасудзіне пры дапамозе пары 2. [Тарас Тарасавіч] стаў надта набожны. Пасціў сам і нас прымушаў есці параны з соллю боб і талакно.Асіпенка.[Маці] паволі замешвала парсюку параную бульбу з пасечанай травою.Кавалёў.
3.узнач.прым. Апрацаваны парай 2, варам (для ачысткі, размякчэння і пад.). А потым — цэлы дзень амаль загінаў параныя чаўнакі Пракоп на капылы новых саней.Баранавых.Было горача, чамусьці пахла ў хаце свежым хлебам і паранымі венікамі.Лупсякоў.
4.узнач.прым. Кіпячоны (пра малако). Мачыха, спазніўшыся снедаць з усімі, мазала пшанічныя блінцы маслам і запівала іх параным малаком.Васілевіч.
5.узнач.наз.па́ранае, ‑ага, н. Пра страву, вараную або печаную ў закрытай пасудзіне пры дапамозе пары 2. — А ў яго [Валодзі] будзе цяпер смажанага і паранага, ды і грошы завядуцца, калі не будзе дурнем.Машара.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ры́ба ры́ба, -бы ж.;
◊
ни ры́ба ни мя́со ні ры́ба ні мя́са; ні пра́жаны ні сма́жаны; ні пе́чаны ні ва́раны; ні з мя́са ні з пе́р’я; ні ла́ду ні скла́ду;
как ры́ба в воде́ як ры́ба ў вадзе́;
в му́тной воде́ ры́бу лови́тьпогов. у каламу́це ры́бу лаві́ць;
би́ться как ры́ба об лёдпогов. бі́цца як ры́ба аб лёд;
немо́й (нем) как ры́ба нямы́ як ры́ба.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)