ІНДЗЕ́ЙЦЫ,

карэннае насельніцтва Амерыкі (акрамя эскімосаў і алеутаў). Каля 35 млн. чал. (1992). Буйнейшыя народы — кечуа, аймара, ацтэкі, мая, гуарані і інш. Навук. даследаваннямі ўстаноўлена, што продкі І. пачалі перасяляцца ў Амерыку 30—20 тыс. гадоў назад з Паўн.-Усх. Азіі. У выніку еўрап. каланізацыі многія плямёны цалкам ці часткова знішчаны або выцеснены ў інш. раёны. У ЗША і Канадзе жывуць пераважна ў рэзервацыях. У Балівіі і Гватэмале складаюць б. ч. насельніцтва. Моцна метысаваны. Гавораць на індзейскіх мовах, значная ч. таксама на ісп. (Лац. Амерыка) і англ. (Паўн. Амерыка) мовах. Паводле веравызнання католікі, пратэстанты, ёсць прыхільнікі сінкрэтычных культаў і традыц. вераванняў.

т. 7, с. 234

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

НАТА́ЛЬ, Натал (Natal),

гістарычная вобласць і правінцыя на У Паўд.-Афр. Рэспублікі (ПАР), на ўзбярэжжы Індыйскага ак. Першыя еўрапейцы (партугальцы на чале з Васка да Гамай) высадзіліся тут у 1497 у дзень нараджэння Хрыстова (Dies Natalis Domini — адсюль назва). Тэр. Н. насялялі паўд. і паўд.-ўсх. плямёны банту (зулусы). У 17—18 ст. яе спрабавалі каланізаваць галандцы. У 1837 сюды сталі перасяляцца з інш. тэрыторый буры. У 1838 пасля бітвы на р. Інкоме паміж зулусамі і атрадамі бурскіх перасяленцаў апошнія захапілі Н. і стварылі аднайм. бурскую рэспубліку. У 1842 Н. анексіравана Вялікабрытаніяй і стала брыт. калоніяй. Н. моцна пацярпела ў час англа-бурскіх войнаў 1881 і 1899—1902. Пасля ўтварэння ПАР (1910) Н. — адна з 4 яе правінцый.

т. 11, с. 205

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

frtziehen*

1. vt адця́гваць

2. vi (s) выязджа́ць (з кватэры), перасяля́цца

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

МЕНАНІ́ТЫ,

прыхільнікі адной са старэйшых пратэстанцкіх цэркваў. Рух М. пачаў фарміравацца ў 1530-я г. ў Нідэрландах пад уплывам памяркоўных анабаптыстаў. Яго ўзначаліў каталіцкі святар Мена Сіманс (назва ад яго імя), аўтар асноватворнага для М. трактата «Асновы хрысціянскага вучэння» (1539). Каноны веравызнання М., канчаткова кадыфікаванага на Дарцкай канферэнцыі 1632, уключаюць (акрамя агульнапратэстанцкіх прынцыпаў выратавання і ўсеагульнага свяшчэнства): пакаянне ў грахах, свядомае хрышчэнне дарослых, прычашчэнне, царк. адлучэнне, адмову ад вайск. і дзярж. службы і інш., што прыводзіць іх да самаізаляцыі ад грамадства і дзяржавы; іх паводзіны характарызуюцца маралістычным рыгарызмам. Узмацненне ў Нідэрландах рэпрэсій супраць ератыкоў у 1540—50-я г. прымусіла многіх М. да эміграцыі. З 1683 цэнтрам дзейнасці М. стаў г. Джэрмантаўн (ЗША). Многія з іх эмігрыравалі ў Рэч Паспалітую, адкуль у 1789 пачалі перасяляцца ў Расію. У 1898 у ЗША створана Ген. канферэнцыя М., якіх цяпер у свеце каля 500 тыс. чалавек.

Літ.:

Крестьянинов В.Ф. Меннониты. М., 1967.

Н.​К.​Мазоўка.

т. 10, с. 283

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Сцягну́ць ’зняць, звалачы, украсці’, ’сціснуць, скурчыць, злучыць, змацаваць’ (ТСБМ, Некр. і Байк., Варл., Сл. ПЗБ, Бяльк.), сцяга́ць, сця́гваць ’знімаць, красці’, ’сціскаць, злучаць’ (Ласт., Некр. і Байк., Янк. 2), сцягці́ ’сцягнуць’ (Сл. ПЗБ), сцягну́цца ’збегчыся, ссесціся (пра тканіну)’ (Сл. ПЗБ), ’паказацца доўгім’ (Ян.), сцяну́цца ’крануцца’ (люб., Жыв. НС), сцегціса ’здоўжыцца’ (ТС), сцягацца ’сцягвацца’ (Сл. ПЗБ), ’схадзіць’ (Варл.), ’цягнуцца доўга’ (Мат. Гом.), сце́гацца ’здоўжвацца, скарачацца’ (ТС), ’змучыцца, змардавацца’ (Растарг.), ’праходзіць марудна, доўга (пра час)’ (ПСл), сця́гваццаперасяляцца’ (Сл. ПЗБ), ст.-бел. стѧгнутисѧ ’перасяліцца, перабрацца’ (Альтбаўэр). Параўн. укр. дыял. стега́цца ’надакучаць, надаядаць’. Да цягнуцца, цягнуць (гл.); меркаванні пра сувязь палескага дзеяслова са значэннем ’надаядаць, надакучаць’ з цяжкі, туга (ЕСУМ, 5, 405) беспадстаўныя.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

mziehen* I

1. vi (s) (in A) пераязджа́ць, перасяля́цца (на другую кватэру і г.д.)

2. vt пераапрана́ць;

die Schhe ~ пераабува́цца

3. ~, sich пераапрана́цца

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

herufziehen*

1. vt падыма́ць, падця́гваць

2. vi (s)

1) надыхо́дзіць (пра навальніцу);

das Gewtter zieht (her)uf надыхо́дзіць навальні́ца;

die Krse zieht heruf набліжа́ецца кры́зіс

2) перасяля́цца на ве́рхні паве́рх

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

ПЕНСІЛЬВА́НІЯ (Pennsylvania),

штат на ПнУ ЗША. Пл. 117,4 тыс. км². Нас. 12001,5 тыс. чал. (1998). Адм. ц.г. Гарысберг. Вял. гарады і асн. прамысл. цэнтры: Філадэльфія, Пітсбург, Алентаўн, Эры. Большая ч. тэр. занята гарамі Апалачы (выш. да 979 м). На ПдУ частка Прыатлантычнай нізіны. Клімат умераны, вільготны. Сярэдняя т-ра студз. каля 0 °C, ліп. 21—25 °C. Ападкаў каля 1000 мм за год. Рэкі Агайо, Саскуэхана і Дэлавэр суднаходныя. На ПнЗ воз. Эры. Пад шыракалістымі і хваёвымі лясамі 6,8 млн. га. П. — адзін з найб. эканамічна развітых штатаў. Пераважае цяжкая прам-сць. Вял. значэнне маюць выплаўка чыгуну і сталі, здабыча каменнага вугалю (Пенсільванскі антрацытавы басейн), вытв-сць коксу і цэменту; развіты металаапрацоўка і машынабудаванне, суднабудаванне і рэактарабудаванне, вытв-сць разнастайнага, у т. л. навук. абсталявання, эл.-тэхн. і радыёэлектронная; нафтаперапрацоўчая, хім., фармацэўтычная, сілікатна-керамічная, трыкат., швейная, тэкст., дрэваапр., біятэхналагічная, шкляная, буд. матэрыялаў прам-сць. У сельскай гаспадарцы найб. развіты малочная жывёлагадоўля і птушкагадоўля. Пагалоўе (тыс. галоў, 1999): буйн. раг. жывёлы — 1700, свіней — 1100, авечак — 83; курэй — 28,5 млн., бройлераў — 135,2 млн. Вырошчваюць кукурузу, пшаніцу, кармавыя травы, бульбу, тытунь, агародніну. Садоўніцтва (яблыкі, персікі), вінаградарства. Прамысл. вырошчванне грыбоў. Марское рыбалоўства. Турызм у 1996 прынёс даход у 13,1 млрд. дол. Транспарт чыг., аўтамаб., марскі, авіяцыйны. Гал. марскі порт Філадэльфія.

Найб. стараж. мясц. насельніцтва — індзейскае племя алганкінаў. У пач. 17 ст. першыя еўрапейцы (галандцы і англічане) заснавалі тут гандл. факторыю. У 1638 шведы і фіны стварылі на тэр. П. сваю калонію, якая ў 1655 далучана да галандскіх Новых Нідэрландаў. У 1664 захоплена англічанамі. У 1681 У.​Пен атрымаў ад караля Карла II ва ўладанне вял. тэр. ў Паўн. Амерыцы, на якой заснаваў калонію пад назвай П. (павінна была стаць узорам хрысц. грамадства). Яна мела сваю канстытуцыю і забяспечвала свабоду веравызнання. Пасля 1682 у П. пачалі перасяляцца англ. квакеры, валійцы, чл. ням. пратэстанцкіх сектаў, з 18 ст.шатл., ірл. і ням. лютэране. У час вайны за незалежнасць у Паўночнай Амерыцы 1775—83 П. — цэнтр патрыят. руху. Адзін з 13 штатаў-заснавальнікаў ЗША. У 19 ст. пасля адкрыцця на яе тэр. радовішчаў вугалю і ў 1859 нафты пачала хутка развівацца.

т. 12, с. 267

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

nchziehen*

1. vt

1) цягну́ць за сабо́й, валачы́ць

2) выкліка́ць

3) тэх. падкру́чваць

4) перан., разм. падагрэ́ць, падахво́ціць

2. vi (s) (D)

1) пайсці́ сле́дам (за кім-н.)

2) перасяля́цца (за кім-н. у другое месца)

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

stake1 [steɪk] n.

1. кол, слуп, ты́чка, сто́йка;

set/drive stakes AmE сялі́цца на (пастая́ннае) ме́сца жыха́рства;

move/pull up stakes AmE перасяля́цца, здыма́цца з ме́сца;

be burnt at the stake быць спа́леным жывы́м (як па каранне)

2. pl. stakes ста́ўка, закла́д, ры́зыка;

play cards for stakes ігра́ць у ка́рты на гро́шы;

play for high stakes рызыкава́ць усі́м

be at stake быць паста́ўленым на ка́рту; знахо́дзіцца пад пагро́заю;

lay down/set smth. at (the) stakes ста́віць што-н. на ка́рту, рызыкава́ць чым-н.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)