упэ́ўніць, -ню, -ніш, -ніць; -нены; зак., каго (што) у чым і з дадан.

Прымусіць паверыць у што-н., пераканаць у чым-н.

У. слухачоў у сваёй праваце.

|| незак. упэ́ўніваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

get across

informal

растлума́чыць, перакана́ць

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

upewnić

зак. упэўніць; пераканаць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

utwierdzić

зак. умацаваць; пераканаць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

wpoić

зак. навучыць; пераканаць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

zasugerować

зак. пераканаць; падказаць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

Перапрэчыцьпераканаць’ (Сцяшк. Сл.). З польск. przeprzeczyć ’тс’, першапачаткова — ’заступіць, стаўшы ўпоперак’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

спро́ба, -ы, мн. -ы, спроб, ж.

1. Намаганне зрабіць што-н. пры адсутнасці упэўненасці ў дасягненні поспеху.

Зрабіць спробу пераканаць апанента.

Няўдалая с.

2. Праверка, выпрабаванне дзейнасці чаго-н.

С. адрамантаваць радыёпрыёмнік.

|| прым. спро́бны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

convincible

[kənˈvɪnsəbəl]

adj.

які́ дае сябе́ перакана́ць

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

абразу́міць, ‑млю, ‑міш, ‑міць; заг. абразум; зак., каго.

Пераканаць, прымусіць абдумацца. А можа яе, братавую, яшчэ можна будзе абразуміць? Пташнікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)