Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
упрасі́цца, упрашуся, упросішся, упросіцца; зак.
Разм. Настойліва просячы, дамагчыся чаго‑н. Ноч [хлопцы] .. не спалі ад страху. А раніцай упрасіліся на калгасную машыну і, прыехаўшы ў мястэчка, расказалі.. пра ўсё, што ўбачылі ў былым партызанскім лагеры...Нядзведскі.Па дарозе [сяржант] упрасіўся не паказваць яго ўрачам, а перавязаць самой [Марыі] і сказаць камандзіру роты, што служыць можа.Кулакоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пазвя́зваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.
1. Звязаць, змацаваць усё, многае. Пазвязваць вяроўкі. □ Хлопцы пазвязвалі шнуркамі лыжы, пачысцілі і змазалі канькі і здалі іх на дзетдомаўскі склад — да наступнай зімы.Нядзведскі.
2.Перавязаць, звязаць чым‑н. усё, многае або ўсіх, многіх. Дыскусія магла б зацягнуцца надоўга, але я маргнуў салдатам, каб яны пазвязвалі рукі гітлераўцам.Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
перакрыжава́ць, ‑жую, ‑жуеш, ‑жуе; зак., што.
1. Пакласці, правесці, перавязаць што‑н. накрыж. Гімнасцёрку на плячах перакрыжавалі дзве вільготныя паласы ад лямак парашута.Алешка.
2.перан. Сутыкнуць, пераплесці. А мы ж, брат, сустрэліся з ёй, пад Ржэвам. Вайна перакрыжавала нашы шляхі.Ракітны.// Скасаваць, перакрэсліць. Аўтаматызацыя і механізацыя, атамныя электрастанцыі, палёты на ракетах вакол зямлі нашчэнт перакрыжавалі ранейшы павольны тэмп жыцця.Паслядовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
wound1[wu:nd]n.
1. ра́на; ране́нне;
a knife wound нажава́я ра́на;
a green wound све́жая ра́на;
bandage a woundперавяза́ць ра́ну
2. (to) кры́ўда, абра́за; душэ́ўны боль;
It was a wound to his pride. Гэта закранула яго пачуццё годнасці.
♦
rub salt into the wound сы́паць соль на ра́ну
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
рэ́мень, -меня іраме́нь, -мяня́, мн. рамяні́, рамянёў, м.
1. Доўгая паласа вырабленай скуры, моцнай тканіны, якая ўжыв. для звязвання, замацавання чаго-н., у якасці пояса, для перадачы руху ад шківа.
Сумка на рэмені.
Падперазацца рэменем.
Р. для вастрэння брытваў.
Прывадны р.
Прывязныя рамяні (у самалёце, аўтамашыне).
2.мн. Дзве злучаныя перамычкай палоскі скуры (або моцнай тканіны, заменніка) са спражкамі і ручкай для ўвязвання і пераноскі ручнога багажу.
Перавязаць клунак рамянямі.
|| памянш.раме́ньчык, -а, мн. -і, -аў, м. (да 1 знач.).
|| прым.раме́нны, -ая, -ае (да 1 знач.).
Раменная вупраж.
Раменная пуга.
Раменная перадача.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
або́рка1, ‑і, ДМ ‑рцы; Рмн. ‑рак; ж.
Невялікая вяроўка; шпагаціна. Перавязаць што-небудзь аборкай. □ Пяньку яна [Аўгінка] хацела здаць нарыхтоўшчыкам, але перадумала — у сваёй гаспадарцы таксама аборкі патрэбны.Чыгрынаў.
або́рка2, ‑і, ДМ ‑рцы; Рм. ‑рак; ж.
1.Спец. Друкарскі набор укарочанымі радкамі вакол якога‑н. малюнка, табліцы і пад. Тэкст у аборку.
2. Нашытая палоска матэрыі. //часцеймн. (або́ркі, ‑рак). Тое, што і брыжы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)