Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
НАНАРЭЛЬЕ́Ф (ад нана... + рэльеф),
дробныя формы рэльефу (выш. да некалькіх дзесяткаў сантыметраў), якія ўзнікаюць у выніку экзагенных (суфазійна-карставых, тэрмакарставых, эразійных, эолавых і інш.) і глебаўтваральных працэсаў, а таксама ў выніку дзейнасці жывёл-землярыяў і антрапагенных уздзеянняў на рэльеф (буд-ва, узорванне зямель і інш.). Характэрны кароткачасовасць такіх форм рэльефу (сезон, радзей некалькі гадоў), іх перабудова. Гл. таксама Мікрарэльеф.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРА́МЕР Фёдар Аляксандравіч, бел. архітэктар канца 18 — пач. 19 ст.; прадстаўнік класіцызму. Мінскі губ. архітэктар. Асн. работы: перабудовы Мінскай ратушы, базыльянскага манастыра пад дваранскае вучылішча (1799), езуіцкай школы пад дом губернатара, езуіцкага калегіума пад адм. будынак, дом віцэ-губернатара (усе 1800), будынак губ. паштовай канторы (каля 1807) — усе ў Мінску; адм. будынак у Пінску; перабудова езуіцкага манастыра пад адм. будынак у Бабруйску (абедзве 1800) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МУТАЦЫ́ЙНАЯ ЗМЕ́НЛІВАСЦЬ,
зменлівасць, абумоўленая ўзнікненнем новых генатыпаў, адзін з фактараў эвалюцыі, што забяспечвае прыстасаванасць папуляцый і відаў да змены ўмоў існавання. Звычайна прыводзіць да змены фенатыпу. Адбываецца пад уздзеяннем мутагенаў і з’яўляецца спадчыннай. Адрозніваюць М.з. на генным узроўні (змена структуры малекулы ДНК), храмасомным (перабудова структуры храмасом) і геномным (змены колькасці храмасом). М.з. — аснова практычнай селекцыі пры атрыманні новых парод жывёл, сартоў раслін і штамаў мікраарганізмаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Úmwandlung, Úmwandelungf -, -en
1) ператварэ́нне, пераўтварэ́нне; перабудо́ва
2) эк. канве́рсія
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
рэарганіза́цыя
(фр. réorganisation, ад лац. re- = зноў + с.-лац. organisatio = арганізацыя)
перабудова, змена структуры і функцый установы, арганізацыі і інш.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
рэфо́рма
(фр. réforme, ад лац. reformare = пераўтвараць)
пераўтварэнне, перабудова чаго-н. (напр. аграрная р., р. правапісу) без змены асноў існуючай структуры.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
РАДБЕ́РТУС-Я́ГЕЦАЎ ((RodbertusJagetzow) Карл Іаган) (12.8.1805, г. Грайфсвальд, Германія — 6.12.1875),
нямецкі вучоны-эканаміст, адзін з заснавальнікаў тэорыі «дзярж. сацыялізму». Атрымаў юрыд. адукацыю ў Гётынгенскім і Берлінскім ун-тах. Лічыў, што рухальнай сілай сацыялізму павінна стаць дзяржава; адмаўляючы класавую барацьбу, сцвярджаў, што перабудова грамадства павінна ажыццяўляцца пры дапамозе дзярж.сац.-эканам. рэформ. Распрацоўваў праблему вартасці тавару. Лічыў, што ў якасці меры вартасці павінна выступаць праца, і прапаноўваў вартасць тавару вызначаць непасрэдна ў рабочых гадзінах шляхам выпуску «рабочых грошай».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕРАЛЁТНЫЯ ПТУ́ШКІ,
птушкі, якія штогод робяць пералёты ад месцаў гнездавання на зімоўкі (у вырай) і назад. Для іх характэрны: высокі ўзровень метабалізму, здольнасць да хуткага перамяшчэння ў паветры, арыентацыя ў прасторы, назапашванне пажыўных рэчываў і тлушчу, строгая цыклічнасць размнажэння і лінькі, хуткая перабудовафізіял. функцый і іх сінхранізацыя з сезоннымі зменамі асяроддзя. На Беларусі 162 віды П.п., большасць з іх — лясныя і вадаплаўныя, у т. л. буслы, дразды, івалгі, качкі, крачкі, кулікі, ластаўкі, мухалоўкі, чайкі, шпакі. Гл. таксама Пералёты птушак.