перабудо́ва

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз.
Н. перабудо́ва
Р. перабудо́вы
Д. перабудо́ве
В. перабудо́ву
Т. перабудо́вай
перабудо́ваю
М. перабудо́ве

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

перабудо́ва, -ы, ж.

1. гл. перабудаваць, перабудавацца.

2. У СССР у 1985— 1991 гг.: працэс рэфармавання эканомікі і грамадскай свядомасці, скіраваны на развіццё дэмакратыі і галоснасці, заканчэнне халоднай вайны.

|| прым. перабудо́ўчы, -ая, -ае.

Перабудоўчыя працэсы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

перабудо́ва ж., в разн. знач. перестро́йка;

п. до́ма — перестро́йка до́ма;

п. сістэ́мы апла́ты пра́цы — перестро́йка систе́мы опла́ты труда́;

п. ўсіх сфер грама́дскага жыцця́ — перестро́йка всех сфер обще́ственной жи́зни

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

перабудо́ва, ‑ы, ж.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. перабудоўваць — перабудаваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перабудава́цца, -ду́юся, -ду́ешся, -ду́ецца; -ду́йся; зак.

Змяніць парадак сваёй работы, напрамак сваёй дзейнасці, свае погляды.

П. пасля крытыкі.

|| незак. перабудо́ўвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

|| наз. перабудо́ва, -ы, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

перабудава́ць, -ду́ю, -ду́еш, -ду́е; -ду́й; -дава́ны; зак., што.

1. Зрабіць пераробку ў якой-н. пабудове.

П. хату.

2. Пабудаваць, перарабіць па-новаму, унёсшы змены ў парадак, сістэму чаго-н.

П. план.

П. працу школы.

П. сказ.

|| незак. перабудо́ўваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. перабудо́ва, -ы, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

переустро́йство ср. пераўладкава́нне, -ння ср.; перабудо́ва, -вы ж.;

переустро́йство кварти́ры пераўладкава́нне (перабудо́ва) кватэ́ры.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

рэканстру́кцыя, -і, ж.

1. Карэнная перабудова, арганізацыя чаго-н. на новых асновах.

Р. цэха.

2. Аднаўленне чаго-н. па апісаннях ці рэштках, якія захаваліся.

Р. тэксту старажытнага рукапісу.

|| прым. рэканструкцы́йны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Рэфо́рма ’змена, пераўтварэнне’, ’перабудова’ (ТСБМ). З рус. реформа ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

дэмакратыза́цыя, ‑і, ж.

Укараненне прынцыпаў дэмакратыі; перабудова дзяржавы, грамадства, арганізацыі і пад. на дэмакратычных асновах. Дэмакратызацыя прафсаюзаў. Дэмакратызацыя кіравання.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)