Тра́ўмапашкоджанне арганізма’ (ТСБМ). Запазычанне з еўрапейскіх моў праз польскую (trauma) ці рускую (травма) мовы. Узыходзіць да ст.-грэч. τραῦμα, роднаснага іанічнаму τρωῶμα ‘рана, пашкоджанне’ і далей τρώω) ‘раню, шкоджу, праколваю’ (Чарных, 2, 255; Голуб-Ліер, 487; ЕСУМ, 5, 614).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

траўматы́чны, ‑ая, ‑ае.

Які ўяўляецца траўмай. Траўматычнае пашкоджанне. // Выкліканы траўмай, які ўзнікае ў выніку траўмы. Траўматычны шок.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Wndheit f - траўматы́чнае пашко́джанне

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

ава́рыя, -і, мн. -і, -рый, ж.

Пашкоджанне, выхад са строю якога-н. механізма, машыны ў час руху, работы.

Пацярпець аварыю (таксама перан.: пра няўдачу, правал якой-н. справы).

|| прым. авары́йны, -ая, -ае.

Аварыйная служба (па ліквідацыі аварый).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

расклява́ць, -клюю́, -клюе́ш, -клюе́: -клюём, -клюяце́, -клюю́ць; -клю́й; -клява́ны; зак., што.

1. Клюючы, з’есці ўсё.

Куры расклявалі зерне.

2. Клюючы, пашкодзіць што-н. або пашырыць пашкоджанне ў чым-н.

Груганнё расклявала рану.

|| незак. расклёўваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

uszkodzenie

н.

1. псаванне;

2. пашкоджанне; дэфект

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

ава́рыя

(іт. avaria, ад ар. ’avar = пашкоджанне, шкода)

1) моцнае пашкоджанне якога-н. механізма або машыны ў час работы, руху;

2) перан. няўдача, няшчасны выпадак.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ра́на¹, -ы, мн. -ы, ран, ж.

1. Пашкоджанне тканак жывога арганізма, парушэнне яго цэласнасці.

Агнястрэльная р.

2. перан. Душэўны боль, пакуты.

Душэўная р.

|| памянш. ра́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж.

|| прым. ра́навы, -ая, -ае.

Ранавая інфекцыя.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

КАЛАГЕ́НАВЫЯ ХВАРО́БЫ, калагенозы,

хваробы, пры якіх бывае аднароднае сістэмнае пашкоджанне злучальнай тканкі (асабліва прамежкавага яе рэчыва і валокнаў, што маюць калаген) і сасудаў. Тэрмін прапанаваны амер. патолагаанатамам П.​Клемперэрам (1942). К.х. ўключаюць сістэмную ваўчанку чырвоную, дэрматаміязіт, сістэмную склерадэрмію, рэўматоідны артрыт і інш. Агульная асаблівасць патагенезу К.х.: аўтаімунныя парушэнні, у выніку якіх у розных органах і тканках арганізма падтрымліваецца хранічны імунны запаленчы працэс. Мяркуюць, што хваробы выклікаюцца вірусамі, генет. схільнасцю. Прыкметы К.х.: ліхаманка, артрыты, страта масы цела і інш. трафічныя парушэнні, пашкоджанне ўнутр. органаў. Лячэнне тэрапеўтычнае.

М.​Ф.​Сарока.

т. 7, с. 447

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

РО́ДАВАЯ ТРА́ЎМА НОВАНАРО́ДЖАНЫХ,

пашкоджанне органаў і тканак плода пры родах. У выніку бывае кефалагематома (паднадкоснічнае кровазліццё ў вобласці касцей чэрапа, часцей цемянных), крывашыя, пералом ключыцы і інш. касцей (рук, ног), пашкоджанне тварнага нерва (асіметрыя твару), вялы параліч рукі. Найб. небяспечныя траўмы спіннога мозга і ц. н. с., якія ўзнікаюць часцей на фоне асфіксіі плода і ў выніку мех. пашкоджанняў (могуць прывесці да інваліднасці і парушэння разумовага развіцця). Большасць відаў траўмаў праходзіць бясследна. Прафілактыка: ахова здароўя цяжарнай жанчыны, правільнае правядзенне родаў. Лячэнне спецыфічнае.

І.​У.​Дуда.

т. 13, с. 394

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)