пака́яцца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

1. Прызнаць сваю віну, памылку перад кім‑н. [Пніцкі:] — [Паўлючок] напісаў падлог на .. Галіну. І цяпер сам усё як мае быць расказаў, пакаяўся. Чорны. Шаройка расказаў аб усім шчыра, успомніў і статак, прызнаў сваю віну і пакаяўся. Шамякін.

2. Усвядоміўшы сваю памылку, пашкадаваць аб зробленым. Цяпер я пакаяўся, што не падаўся на бальшак, дзе мог пад’ехаць іш падарожнай машыне. Якімовіч.

3. Прызнацца ў сваіх грахах, паспавядацца ў царкве.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

erbrmen, sich (G, über A) злітава́цца (над кім-н., з каго-н.), пашкадава́ць (каго-н.);

Gott erbrm! не дай Бог!, захава́й Бо́жа!

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

шкада́.

1. безас., у знач. вык., каго-чаго або з інф. Пра пачуццё жалю, спагады і пад. да каго-, чаго-н.

Ш. хворай сястры.

Ш. глядзець на яго.

2. безас., у знач. вык., чаго або з інф. Пра нежаданне аддаць, страціць і пад. што-н.

Мне нічога не ш. для вас.

Гадка з’есці і ш. кінуць (прымаўка).

3. безас., у знач. вык., са злучнікамі «што», «калі» ці без іх. Даводзіцца пашкадаваць.

Ш., што яны не прыедуць.

4. у знач. пабочн. сл. На жаль.

З’ездзіць бы, ды, ш., часу няма!

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

odżałować

зак. [od-żałować]

1. суцешыцца; змірыцца са стратай;

odżałować zmarłego — змірыцца са смерцю каго;

nie móc odżałować — не магчы забыцца; не магчы сабе дараваць;

2. не пашкадаваць чаго; не паскупіцца на што;

odżałować pieniędzy — не пашкадаваць грошай

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

ахвярава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак. і незак.

1. каго-што і без дап. Добраахвотна аддаць (аддаваць), прынесці (прыносіць) у дар што‑н. Пані Вашамірская ахвяравала на званіцу старасвецкія пярсцёнкі з дарагімі камянямі. Бядуля. У гэты перыяд М. Федароўскі ахвяруе многім .. музеям сабраныя ім на Беларусі прадметы матэрыяльнай культуры. Саламевіч.

2. кім-чым. Не пашкадаваць (не шкадаваць) каго‑, чаго‑н., адмовіцца (адмаўляцца) ад каго‑, чаго‑н. Грысь адзначыў: — Пчала ахвяруе сваім жыццём, калі трэба... Кулакоўскі. [Артысты] летась ахвяравалі сваім адпачынкам і ездзілі з канцэртамі аж на цаліну. Сергіевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

памі́лаваць, ‑лую, ‑луеш, ‑луе; зак., каго-што.

1. Дараваць каму‑н. віну; пашкадаваць каго‑н. [Талаш:] — Це памілуе вас пан, прыпомніць кожны дубок, высечаны ў лесе, рагач, што выкапалі вы для сахі. Колас. У Колі ўжо так павялося: нашкодзіў — прасі прабачэння, памілавалі — пачынай зноў! Карпюк. Ты нёс праз гром і ўсе нягоды У цыраваным ранцы мір. І лёс памілаваў — з паходу Прыйшоў, не лёгшы дзесьці ў жвір. Бялевіч.

2. Адмяніць або змякчыць пакаранне асуджанаму. «Прашэнне, Сашанька, падай і цар памілуе... пішы...» — У ціхім голасе адчай, мальба збалелае душы. Вялюгін.

памілава́ць, ‑лу́ю, ‑лу́еш, ‑лу́е; зак., каго-што.

Мілаваць некаторы час.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пощади́ть сов.

1. (дать пощаду) злі́тавацца; (пожалеть) пашкадава́ць (каго, што); (помиловать) памі́лаваць (каго, што), злі́тавацца (над кім, над чым);

пощади́ меня́ злі́туйся на́да мной, пашкаду́й мяне́;

2. (поберечь) паберагчы́, паашчаджа́ць; (пожалеть) пашкадава́ць (каго, што, чаго); (отнестись бережно, заботливо) пашанава́ць; (сохранить) захава́ць (што), дарава́ць (што, каму);

пощади́ своё здоро́вье пашану́й сваё здаро́ўе, пашкаду́й свайго́ здаро́ўя;

жи́зни не пощажу́ жыцця́ не пашкаду́ю;

пощади́ть чью́-л. жизнь захава́ць чыё-не́будзь жыццё, дарава́ць каму́е́будзь жыццё.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

oszczędzić

oszczędzi|ć

зак.

1. зберагчы, зэканоміць;

2. перан. пашкадаваць; злітавацца;

katastrofa nie ~ła nikogo — катастрофа не пашкадавала нікога;

3. перан. пазбавіць, вызваліць;

komu pracy — вызваліць каго ад працы;

komu kłopotów — пазбавіць каго турботаў (клопатаў)

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

spare3 [speə] v.

1. мець лі́тасць, злі́тавацца, шкадава́ць;

Please spare me! Пашкадуй мяне, калі ласка!

2. берагчы́, зберага́ць, шанава́ць, экано́міць;

spare no pains не шкадава́ць кло́патаў

3. удзяля́ць (час, увагу);

Can you spare me a moment? Ці можаш падараваць мне хвілінку?

4. infml абыхо́дзіцца;

I can’t spare him today. Я не магу сёння абысціся без яго.

5. мець залі́шне, надзвы́чай мно́га, зана́дта (чаго-н.);

I have no cash to spare today. У мяне сёння няма лішніх грошай.

spare smb.’s blushes канфу́зіць, саро́міць каго́-н.;

spare smb.’s feelings берагчы́ чые́-н. пачу́цці, злі́тавацца над кім-н.;

(and) to spare: We have enough fruit and to spare. У нас садавіны больш чым трэба;

spare the rod and spoil the child пашкадава́ць дубца́ i разбэ́сціць дзіця́; быць залі́шне мя́ккім у выхава́нні дзяце́й

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)