эмпіры́я, -і, ж. (кніжн.).

1. Чалавечы вопыт увогуле, успрыманне ўсяго знешняга органамі пачуццяў.

2. Назіранне ў натуральных умовах у адрозненне ад эксперыменту.

|| прым. эмпіры́чны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

тэлепа́тыя

(ад тэле- + -патыя)

перадача думак, пачуццяў на адлегласці без пасрэдніцтва органаў пачуццяў.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

аднаду́шнасць, ‑і, ж.

Адзінства думак, пачуццяў, настрояў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нязме́нлівасць, ‑і, ж.

Уласцівасць нязменлівага. Нязменлівасць пачуццяў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

eroticism [ɪˈrɒtɪsɪzəm] n. выражэ́нне сексуа́льных пачу́ццяў у маста́цтве, літарату́ры і да т.п.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

зрок, -у, м.

Адно з пяці знешніх пачуццяў, органам якога з’яўляюцца вочы; здольнасць бачыць.

Добры з.

Сапсаваць з.

Страціць з.

|| прым. зро́кавы, -ая, -ае.

З. нерв.

Зрокавая памяць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

раздво́ены, -ая, -ае.

1. Такі, які раздвоіўся; раздзелены надвае.

Раздвоеная губа.

Р. след.

2. перан. Які страціў цэльнасць, унутранае адзінства.

Раздвоенае ўсведамленне.

|| наз. раздво́енасць, -і, ж.

Р. пачуццяў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Snnestäuschung f -, -en падма́н пачу́ццяў

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

атрафі́я ж., мед., перен. атрофи́я;

а. мышц — атрофи́я мышц;

а. пачу́ццяў — атрофи́я чувств

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

інты́мны, -ая, -ае.

1. Глыбока асабісты, патаемны, сардэчны, шчыры; які датычыцца пачуццяў.

Інтымная размова.

Інтымная лірыка.

2. Які датычыцца палавога жыцця, сексуальных адносін.

Інтымныя паслугі.

|| наз. інты́мнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)