СТРАВІ́НСКІ Ігар Фёдаравіч (17.6.1882, г. Ламаносаў Ленінградскай вобл. — 6.4.1971),
расійскі кампазітар, дырыжор, адзін з буйнейшых кампазітараў 20 ст. Сын Ф.І.Стравінскага. Вучыўся ў Пецярбургскім ун-це (1900—05). Вучань М.Рымскага-Корсакава. З 1914 за мяжой (Швейцарыя, Францыя, з 1939 ЗША). Для С. характэрны яскравы талент, нац. творчае мысленне, наватарства ў сістэмнай арганізацыі муз. матэрыялу. У сваёй творчай эвалюцыі пераходзіў ад захаплення рус. тэматыкай і муз. фальклорам, стварэння музыкі на аснове стылізацыі розных муз. з’яў мінулага да неакласіцызму. Аддаўшы даніну амаль усім плыням сучаснага муз. мастацтва, розным маст. сістэмам, стварыў уласны стыль, які выяўляецца ў формаўтварэнні, тэматызме, метрарытміцы, інструментоўцы і інш. Сярод твораў: оперы «Салавей» (паст. 1914), «Маўра» (паст. 1922), «Прыгоды гулякі» (паст. 1951), опера-араторыя «Цар Эдып» (паст. 1927; 2-я рэд. 1948); балеты і харэагр. сцэны, у т. л. «Жар-птушка» (паст. 1910), «Пятрушка» (паст. 1911), «Вясна свяшчэнная» (паст. 1913), «Гісторыя салдата» (паст. 1918), «Пульчынела» (паст. 1920), «Байка пра Лісу, Пеўня, Ката ды Барана» (паст. 1922), «Вяселейка» (паст. 1923), «Апалон Мусагет» і «Пацалунак феі» (абодва паст. 1928), «Гульня ў карты» (паст. 1937), «Арфей» (паст. 1948), «Агон» (паст. 1957); Сімфонія псалмоў для хору і арк. (1930), 3 сімфоніі (1907, 1940, 1945); творы для камернага арк., асобных інструментаў з арк., камерна-інстр., для голасу з суправаджэннем і інш. На сцэне Нац.акад.т-ра балета Беларусі паст. балеты «Вясна свяшчэнная» (1986, 1997), «Жарптушка» (1998), «Пацалунак феі» (1999).
Літ. тв.: Рус.пер. — Хроника моей жизни. Л., 1963; Диалоги. Воспоминания. Размышления. Комментарии. Л., 1971; Статьи и материалы. М., 1973; И.Стравинский — публицист и собеседник. М., 1988.
Літ.:
Смирнов В. Творческое формирование И.Ф.Стравинского. Л., 1970;
Асафьев Б.В. Книга о Стравинском. Л., 1977;
Стравинская К.Ю. О И.Ф.Стравинском и его близких. Л., 1978;
Друскин М. Игорь Стравинский: Личность, творчество, взгляды. 3 изд. Л., 1982;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАБУ́ШКА Людміла Іванаўна (н. 15.6.1951, Мінск),
бел. артыстка балета. Засл. арт. Беларусі (1982). Скончыла Бел. харэагр. вучылішча (1969), Бел.тэатр.-маст.ін-т (1977). З 1969 у Дзярж. т-ры оперы і балета Беларусі, з 1970 у Бел.дзярж.муз. т-ры (з 1970 салістка балета, з 1990 заг.літ. часткі). У рэпертуары класічныя і характарныя партыі: Аўрора і танец Фіялкі ў класічных дывертысментах («Халопка» М.Стрэльнікава, «Фіялка Манмартра» І.Кальмана), вальс і полька («Пяе «Жаваранак» Ю.Семянякі), румба («Пацалунак Чаніты» Ю.Мілюціна), Паненка («Паненка і хуліган» Дз.Шастаковіча), Ева, вальс («Ноч у Венецыі», «Лятучая мыш» І.Штрауса), усх. танец («Фраскіта» Ф.Легара), Марго («Дзяніс Давыдаў» А.Мдывані), Балерына («Стойкі алавяны салдацік» С.Баневіча) і інш.
a passionate defender of civil liberties заўзя́ты абаро́нца грамадзя́нскіх свабо́д
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
ІВАНО́ВА Дзіна Іванаўна (н. 9.9.1929, г. Валгаград, Расія),
бел. спявачка (лірыка-драм. сапрана). Засл. арт. Беларусі (1967). Скончыла Ленінградскую кансерваторыю (1961). У 1962 салістка Петразаводскага муз.т-ра. З 1963 у Бабруйскім муз.-драм. т-ры, з 1965 у Магілёўскім абл. т-ры муз. камедыі, у 1970—75 салістка Дзярж.т-рамуз. камедыі Беларусі, у 1983—87 салістка Бел. філармоніі. З 1987 выкладае ў Бел. акадэміі мастацтваў. Голас шырокага дыяпазону і драм. здольнасці дазвалялі ёй ствараць разнапланавыя вобразы. Сярод роляў: Ірына, Агата («Пяе «Жаваранак» і «Паўлінка» Ю.Семянякі), Сільва, Адэта Дарымонд, Мадлен, Тэадора Вердзье («Сільва», «Баядэра», «Фіялка Манмартра», «Прынцэса цырка» І.Кальмана), Зорыка і графіня Ілона («Цыганскае каханне» Ф.Легара), Чаніта і Анжэла («Пацалунак Чаніты» Ю.Мілюціна), Віялета Леблан («Халопка» М.Стрэльнікава).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
buziak
м.
1. тварык; мордачка;
2.пацалунак; буся;
dać ~a — пацалаваць; даць бусю
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
про́зелень, ‑і, ж.
Зялёны прасвет, зялёны адліў у афарбоўцы. [Міканор] рынуўся ў рудую з прозеленню твань — уехаў аж па грудзі.Мележ.Было ціха, і ўзгоркі выглядалі вялізнымі светла-жоўтымі, з бледнай прозеленню, хвалямі, якія ўзняліся ў час шторму ды так і застылі.Хадкевіч.Глянеш на прозалаць сонца, Глянеш на прозелень ніў — Шлеш пацалунак сасонцы, Нізкі паклон — шырыні.Іверс.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
чмок, выкл.
Разм.
1. Ужываецца гукапераймальна для абазначэння адрывістага гуку, які атрымліваецца раптоўным раскрыццём сціснутых губ.
2.узнач.вык. Ужываецца паводле знач. дзеясл. чмокаць — чмокнуць.
3.узнач.наз.чмок, ‑у, м.Пацалунак. І ахвяры зносяць «Яну»: Хто абрус, хто палаценца, Хто ільну, хто рушнічок І цалуюць — хто ў каленца, Хто ў галёнку ўлепіць чмок.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
МА́ЗУР Вікторыя Мікалаеўна (н. 4.8.1946, г. Магілёў),
бел. спявачка (сапрана). Засл.арг. Беларусі (1982). Нар.арт. Беларусі (1998). Скончыла Бел. кансерваторыю (1971). З 1970 салістка Дзярж.т-рамуз. камедыі Беларусі. Валодае прыгожым моцным голасам. Творчасці характэрны эмацыянальнасць, выразнасць, артыстызм. Сярод роляў: Ірына, Алімпіяда, Паўлінка («Пяе «Жаваранак», «Тыдзень вечнага кахання», «Паўлінка» Ю.Семянякі), Сільва, Марыда, Віялета і Мадлен («Сільва», «Марыца», «Фіялка Манмартра» І.Кальмана), Ганна Главары, Зорыка і графіня Ілона, Фраскіта («Вясёлая ўдава», «Цыганскае каханне», «Фраскіта» Ф.Легара), Разалінда, Аніна («Лятучая мыш», «Ноч у Венецыі» І.Штрауса), Эліза Дулітл («Мая цудоўная лэдзі» Ф.Лоу), Настасся Батманава («Халопка» М.Стрэльнікава), Чаніта і Анжэла («Пацалунак Чаніты» Ю.Мілюціна), Феніса («Хітрамудрая закаханая» А.Рабава), Насця («Бабскі бунт» Я.Пцічкіна), Пенелопа («Пенелопа» А.Журбіна), Долі («Хэло, Долі!» Дж.Германа).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАКМІ́ЛАН, Мак Мілан (Mac Millan) Кенет (11.12.1929, г. Данфермлін, Вялікабрытанія — 1992), англійскі артыст балета і балетмайстар. Вучыўся ў балетнай школе трупы «Сэдлерс Уэлсбале» (Лондан). У 1946—48 саліст гэтай трупы. З 1950-х г. балетмайстар, у т. л. ў Штутгарцкім балеце, Амер. т-ры балета (Нью-Йорк), Ням.гар. оперы (Зах. Берлін, 1966—69). У 1970—77 дырэктар, з 1977 маст. кіраўнік Каралеўскага балета Вялікабрытаніі. Паставіў балеты «Рамэо і Джульета» С.Пракоф’ева (1965) і «Манон» на муз. Ж.Маснэ (1974), якія ў яго пастаноўцы ідуць на многіх сцэнах свету. З інш. пастановак: «Канцэртныя танцы» (на муз.), «Агон», «Пацалунак феі» і «Вясна свяшчэнная» І.Стравінскага, «Трыяда» на муз. Пракоф’ева, «Поры года» на муз. Дж.Вердзі, «Гларыяна» на муз. Б.Брытэна, «Сфінкс» Д.Міё, «Маерлінг» на муз. Ф.Ліста, «Канец дня» на муз. М.Равеля.