Патушыць, пагасіць усё, многае. Ператушыць усе свечкі. Ператушыць лямпы.
ператушы́ць2, ‑тушу, ‑тушыш, ‑тушыць; зак., што.
Падвергнуць тушэнню ўсё, многае.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пра́ля, ‑і, ж.
Абл. Тое, што і пралля. Бывала ў цёмную зімнюю ноч самая позняя праля патушыць агонь у сваёй хаце, а ў Маланні блішчыць акенца ледзь не да дня.«Беларусь».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
затушы́ць, ‑тушу, ‑тушыш, ‑тушыць; зак., што.
Спыніць гарэнне чаго‑н.; патушыць, пагасіць. Затушыць папяросу. Затушыць лямпу. Затушыць пажар.//перан. Спыніць, заглушыць. — Калі я і кахаў яе, то гэта, можа, ад таго, каб затушыць нейкі боль.Скрыган.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
незгаса́льны, ‑ая, ‑ае.
Тое, што і нязгасны. Алесь марыў, што пройдзе некаторы час і пабяжыць па [слупах].. яркае, незгасальнае святло.Броўка.Ніякі мор і злыя сілы не ў стане патушыць у чалавечым сэрцы незгасальную любоў і імкненне да хараства.Майхровіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
згасі́ць, згашу, згасіш, згасіць; зак., што.
Разм. Спыніць гарэнне чаго‑н.; патушыць. Згасіць свечку. Згасіць агонь. □ Ліхтары згасілі, і снег стаў ліловы.Караткевіч.//перан. Заглушыць (пачуцці, думкі і пад.). І гэты .. занятак [Васіля] згасіў у сэрцы Ганны часцінку ранейшай цеплыні.Савіцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
стушы́ць, стушу, стушыш, стушыць; зак., што.
Разм. Звесці зусім; патушыць. [Макрына] пачала дзьмухаць прытухшыя смалякі — зусім стушыла.Баранавых.//перан. Не даць магчымасці развіцца чаму‑н. Бо там... Дзе ўдар З халоднага пагана У дзікай роспачы Стушыў агонь грудзей, Дзе кроў цякла З глыбокай, свежай раны, — Там кветкі вырастуць, Красы, жыцця, надзей!..Трус.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пажа́рм. Brand m -(e)s, Bände; Féuersbrunst f -, -brünste;
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
утушы́ць1, утушу, утушыш, утушыць; зак., што.
Патушыць, затушыць агонь. Рабочыя разам з чырвонаармейцамі адразу ж утушылі агонь.Лынькоў.//перан. Пагасіць пачуцці да каго‑н. Зразу ўсхліпвае і абхапляе ўсю істоту палкае і засмаглае каханне, каханне, якое нічым утушыць немагчыма.Нікановіч.
утушы́ць2, утушу, утушыш, утушыць; зак., што.
Тушэннем давесці да гатоўнасці, зрабіць тушаным. Утушыць мяса.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Dilatio maximum irae remedium est
Лепшыя лекі ад гневу ‒ адтэрміноўка.
Лучшее лекарство от гнева ‒ отсрочка.
бел. Маўчанка не пушыць, але гнеў патушыць.
рус. Когда сердишься ‒ считай до десяти. Сплеча да сгоряча не добудешь калача.
фр. Dès qu’on se sent en colère il ne faut ni parler ni agir (В гневе не надо ни говорить, ни действовать).
англ. When angry count a hundred (Злишься ‒ считай до ста).
нем. Wer seinen Zorn bezwingt, hat seinen Feind besiegt (Кто обуздает свой гнев, тот победил врага).
Шасцімоўны слоўнік прыказак, прымавак і крылатых слоў (1993, правапіс да 2008 г.)