Nchsicht

f - пабла́жлівасць, пабла́жка, дарава́нне, вызвале́нне (ад чаго-н.)

mit j-m ~ üben — быць пабла́жлівым да каго́-н., патура́ць каму́-н.

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Спата́каць ‘набыць з цяжкасцю, так-сяк’ (лаг., Стан.; Варл.), спота́каць ‘зладкаваць, зрабіць’ (ТС). Семантычна немагчыма вывесці з патака́цьпатураць’ (гл.). Ад займенніка так, магчыма, праз дзеяслоў а́каць з шырокай семантыкай, што замяшчае шырокі спектр канкрэтных значэнняў, параўн. балг. тако́вам ‘нешта рабіць’ і пад. Параўн. таксама рус. та́кать ‘гнаць, падганяць’, што звязана з *točiti, *tekti, гл. наступнае слова (гл. Фасмер, 4, 12). Аднак пры гэтым застаюцца значныя семантычныя цяжкасці.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

патака́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Разм. Паблажліва, нястрога адносіцца да каго‑, чаго‑н.; патураць каму‑, чаму‑н. Баранок як быццам ва ўсім згаджаўся з Сомікам, патакаў яму. Крапіва. Але бацьку, які заўжды шанаваў, песціў яе і патакаў ёй ва ўсім, яна ў гэты момант не падабалася. Хадкевіч. [Аграном:] — Сардэчна дзякую вам за давер’е, за пашану, Але дамовімся адразу грамадой, Калі рабіць на полі, дык рабіць з душой, Я абібокам патакаць не стану. Валасевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Патво́р, потву́р ’паблажлівасць’, ’пяшчота’ (в.-дзв., Рам. 8; рэч., Маш.), патво́ра ’паблажка, патуранне, песты, свавольства, ду́дыкі’ (Гарэц., Юрч., Нас.), ’свавольнік’ (Юрч.), ’упарты’ (Нас.), патво́рства ’упартасць’, ’паблажка’, патвара́цьпатураць’ (Шат.), патво́рыць ’разбэшчваць, псаваць’ (Нас., Гарэц.), ’упарціцца пры выхаванні’ (Нас.), патворыцца ’псавацца ад паблажак’ (Гарэц.). Укр. потві́р, потвора ’страшыдла, бэба’, рус. потво́ры ’чары’, потвори́ть ’зачараваць, змяніць’, ст.-рус. потворити ’палепшыць, стварыць нанава’, ’зачараваць’, потворъ ’вядзьмарства’; польск. potwór, potwora, чэш. potvora ’пачвара’. Да па‑ (< прасл. po‑) і твары́ць (< прасл. tvoriti ’рабіць незвычайнае’). Аналагічна літ. padaraĩ ’чары’ < darýti ’рабіць’ (Праабражэнскі, 2, 116; Фасмер, 3, 344). Гл. таксама пачвара.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пато́ля ’спагада, спачувальныя адносіны да слабейших’, ’патуранне, воля, свабода’, ’задаволенасць, заспакоенасць’ (ТСБМ, Шат.; стаўб., Сл. бел. фраз.; лях., шчуч., Сл. ПЗБ), ’палягчэнне’, ’міласць, ласка’ (Яруш.), ’непрыемнасць, скруха’ (Сцяшк.), патолі́й ’патуранне’ (Зянк.). Утворана пры дапамозе прыстаўкі па‑ ад прасл. toliti (укр. у‑толи́тися ’здаволіцца’, рус. у‑толи́ть ’тс’, ’напатоліць’, славен. tóliti ’уціхамірваць, суцішаць’, серб.-харв. у‑то̀лити ’сціхнуць’, балг. утолявам ’суцішаць’, ст.-слав. оу‑толити ’угаворваць, спакушаць, схіляць’, ’слухацца, падкарацца’), роднаснага да літ. tìlti ’змоўкнуць’, tìldyti ’прымусіць маўчаць’, tylė́ti ’маўчаць’, tylà ’маўчанне’, лат. tilinâtпатураць (дзіцяці)’, ст.-ірл. tuilim ’сплю’, ст.-в.-ням. stilli ’ціхі’ (Фасмер, 4, 71).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

folgować

folg|ować

незак. патураць, рабіць палёгку;

długo ci ~owałem, teraz płać — я доўга табе патураў (рабіў палёгку), зараз плаці;

mróz ~uje — мароз слабее

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

гла́дзіць, ‑джу, ‑дзіш, ‑дзіць; заг. гладзь; незак., каго-што.

1. Лёгка, ласкава праводзіць па кім‑, чым‑н. рукой; песціць, лашчыць. Стэфка песціла дзяцей, гладзіла па галоўках. Бядуля. // Прыгладжваць што‑н. далонню або пальцамі. Гладзіць бараду. Гладзіць вусы. // перан. Лёгка дакранацца да чаго‑н. (пра вецер, сонца і інш.). Фары вогненным бляскам Гладзяць спіну кургану. Нядзведскі.

2. Рабіць гладкім, роўным. Марына бабку падмяняе І рэжа скібіны-брускі Ды градку гладзіць і раўняе. Колас. // Разгладжваць, прасаваць (бялізну, плацце і пад.). Гладзіць касцюм.

•••

Гладзіць па галоўцы (па шэрсці) каго — хваліць каго‑н.; патураць каму‑н.

Гладзіць супраць шэрсці каго — гаварыць ці рабіць каму‑н. непрыемнае.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

indulge

[ɪnˈdʌldʒ]

1.

v.t.

1) дазваля́ць сабе́ прые́мнасьць

2) патура́ць, пабла́жліва ста́віцца да каго́-чаго́

3)

а) дава́ць во́лю (сваі́м жада́ньням)

б) хава́ць, пе́сьціць у сэ́рцы (надзе́ю)

2.

v.i.

1) аддава́цца сваі́м прые́мнасьцям

2) дазваля́ць сабе́

He indulges in tobacco — Ён ку́рыць

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

апраўда́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

1. Даказаць чыю‑н. невінаватасць. [Шашы] хацелася апраўдаць Максіма. Шамякін. // Вынесці прыгавор, які заключае прызнанне падсуднага невінаватым.

2. Даказаць магчымасць чаго‑н. [Лабановіч:] — Калі за прыродаю пайсці, то можна апраўдаць рознае глупства, асабліва, калі пры гэтым пачнеш яшчэ патураць сабе. Колас. // Паслужыць асновай для апраўдання чаго‑н. Памог выпадак, які паклаў канец ваганням Веры Антонаўны і крыху апраўдаў яе ў вачах Васіля Пятровіча. Карпаў.

3. Праявіць сябе вартым чаго‑н. Умей адважна, друг, змагацца І ворагаў перамагаць, Каб добры гонар сына працы Жыццём і смерцю апраўдаць. Глебка.

4. Кампенсаваць, акупіць. [Осіпава:] — Больш, хоць забі, не дам. А то і ягад сваіх не апраўдаю. Пятніцкі.

5. Афіцыйна пасведчыць дакументамі зробленым выдаткі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

покрови́тельствовать несов. (кому, чему) заступа́цца (за каго, за што); апекава́цца (над кім, над чым); (протежировать) пратэжы́раваць (каму, чаму); (благожелательствовать) спрыя́ць (каму, чаму, развіццю чаго); (защищать) абараня́ць (каго, што); (охранять) ахо́ўваць (каго, што); (поддерживать) падтры́мліваць (каго, што); (делать поблажку) патура́ць (каму, чаму).

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)