со́бінне Асобнае пасяленне, адзінокі хутар (Слаўг.).

Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

Сялі́ба ’населены пункт у сельскай мясцовасці (пасёлак, сяло і пад.)’ (ТСБМ), ’двор, месца з жылым памяшканнем і прыналежнымі да яго пабудовамі і агародам’, ’жытло, дамоўка’, ’пасяленне’ (Ласт.), ’селішча’, ’месца пасялення’ (Мядзв., Шн. 2, Нік., Оч., Сержп. Прымхі), ’сядзіба’ (Касп., Сцяшк., Сл. ПЗБ, Яшк., Бяльк.), сялі́бішча ’месца, дзе была сядзіба’ (Сл. ПЗБ). Да сяліць, па ўзору сядзіба (гл.) з суф. ‑іба, якому прыпісваецца балтыйскае паходжанне, гл. Лаўчутэ, Балтизмы, 130; Мартынаў, SlW, 66 і інш.; параўн. больш раннія формы сялі́дба (сели́дба) ’будоўля’ (Нас., Шымк. Собр.), ст.-бел. сели́дьбапасяленне’ (Козыраў, Очерки, 171), рус. наўг., пск. сели́тьба ’сядзіба’, макед. сели́дба ’перасяленне’ і пад., селідзе́бнэ ’вялікі прысядзібны ўчастак’ (лун., Выг.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

каланіялі́зм

(фр. colonialisme, ад лац. colonia = пасяленне)

палітыка імперыялістычных дзяржаў, накіраваная на заняволенне народаў эканамічна слабаразвітых краін.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

osada

ж.

1. пасяленне; паселішча; пасёлак;

2. ручка; дзяржанне;

3. бат. кветаножка

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

пры́мы, ‑аў; адз. няма.

Пасяленне, пражыванне мужчыны пасля жаніцьбы ў сям’і жонкі; прымацтва. Маці кажа, што трэба сыну ісці куды-небудзь у прымы, да багатай дзеўкі, а бацька пярэчыць: «Прымачы хлеб сабачы»... Пестрак. Прымы .. [Лапінкі] нясытыя: морг поля і хата на курынай ножцы. Брыль.

•••

Прыстаць (пайсці) у прымы гл. прыстаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

settlement [ˈsetlmənt] n.

1. урэгулява́нне; пагадне́нне; рашэ́нне; зго́да;

an amicable settlement сябро́ўская здзе́лка; палюбо́ўнае пагадне́нне;

hаmper a political settlement тармазі́ць паліты́чнае ўрэгулява́нне

2. пасяле́нне, кало́нія, засяле́нне; пасе́лішча, сялі́ба;

an old settlement site гарадзі́шча;

make a settlement засяля́ць ( землі)

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

АВЕ́ЙДЭ (Аскар) (1837, г. Марыямпале, Літва — 20.8.1897),

адзін з кіраўнікоў паўстання 1863—64 і яго гісторык. Скончыў Пецярбургскі ун-т са ступенню канд. права (1858). З восені 1862 чл. Цэнтральнага нацыянальнага камітэта ў Варшаве па падрыхтоўцы паўстання 1863—64. Прымыкаў да правага крыла «чырвоных», змагаўся з «сепаратызмам» К.Каліноўскага. Як камісар варшаўскага ўрада ў Літве і Беларусі ў ліп. 1863 прыехаў у Вільню, дзе 22.8.1863 арыштаваны. Выдаў многіх удзельнікаў паўстання. Аўтар запісак пра паўстанне (1866), у якіх ёсць звесткі пра Каліноўскага і яго акружэнне. У 1866 высланы на пасяленне ў Вяцкую губ., дзе і памёр.

Г.​В.​Кісялёў.

т. 1, с. 60

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КА́МЕНСКАЕ ГАРАДЗІ́ШЧА,

пасяленне канца 5—3 ст. да н.э. каля г. Каменка-Дняпроўская і с. Вял. Знаменка Запарожскай вобл. (Украіна). Пл. каля 12 км². З боку стэпу было ўмацавана земляным валам і ровам, а з Пн і З ахавана ярамі над Дняпром, р. Конка і Белазерскім ліманам. У паўд.-зах. частцы знаходзіўся акропаль, дзе жыла скіфская знаць. Жыхары займаліся вырабам бронзавых і жал. прылад, ткацтвам, ганчарствам, земляробствам і жывёлагадоўляй. Рамеснікі жылі ў зямлянках і слупавых наземных пабудовах, знаць — у мураваных дамах. Паселішча з’яўлялася буйным рамесным і гандл. цэнтрам, цесна звязаным з грэчаскімі калоніямі Паўн. Прычарнамор’я і мясц. насельніцтвам Скіфіі.

т. 7, с. 516

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КРЫМІНА́ЛЬНАЕ ЎЛАЖЭ́ННЕ 1903,

крымінальны кодэкс Расійскай імперыі, які меў на мэце ўзмацненне барацьбы з рэв. рухам і прыстасаваннем феад. крымін. заканадаўства да аховы інтарэсаў буржуазіі. У ім даваліся вызначэнні прававых паняццяў намеру і неасцярожнасці, наяўнасці свядомасці, саўдзельніцтва, падрыхтоўкі і замаху, неабходнай абароны і крайняй неабходнасці. Карная сістэма вызначалася вял. жорсткасцю і прадугледжвала пакаранне смерцю, катаргу, ссылку на пасяленне, заключэнне ў крэпасць і інш. Да каральных дзеянняў былі аднесены паліт. дэманстрацыі і стачкі, узмацнялася барацьба з маёмаснымі злачынствамі. К.ў. поўнасцю не было ўведзена. Пачынаючы з 1904 уводзіліся пераважна главы і артыкулы, якія ўтрымлівалі новыя саставы паліт. злачынстваў і ўзмацнялі пакаранні.

т. 8, с. 512

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КУКУЦЕ́НІ (Cucuteni),

энеалітычнае пасяленне ў Румыніі. Выяўлена за 12 км ад г. Ясы. Ранняя фаза датуецца 3380, позняя — 3000 да н.э. Выяўлены рэшткі глінабітных дамоў. Для ранняй фазы К. характэрна кераміка з трохколернай спіральнай размалёўкай і з паглыбленым спіральным арнаментам, грубы кухонны посуд, прылады працы з крэменю, косці, рогу і медзі, гліняныя схематызаваныя жаночыя статуэткі. Позняя фаза адметная керамікай з аднаколернай (чорнай) размалёўкай па аранжава-жоўтай паверхні, грубым кухонным посудам і керамікай са шнуравым арнаментам, глінянымі жаночымі статуэткамі з чорнай размалёўкай, фігуркамі жывёл, меднымі кінжаламі, сякерамі, нажамі, шыламі, бранзалетамі. Тэрмінам «К.» наз. культуру размаляванай керамікі, аналагічную трыпольскай культуры.

т. 8, с. 570

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)