З ахвотай, з прыемнасцю, з радасцю. [Настаўнік:] — Ведаеш што, Сцёпа, папрабуй ты на рабфак паступіць.. Табе я ахвотна памагу.Колас.Хлопцы былі гатовы да ад’езду — хто ахвотна, а хто і без ахвоты.Брыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
про́даж, ‑у, м.
Дзеяннепаводлезнач.дзеясл. прадаваць — прадаць. Продаж кніг. □ Гандляры з сялян везлі на продаж найбольш яблыкі, грушы, мёд.Пестрак.// Гандаль, тавараабарот. Паступіць у продаж. Быць у продажы.
•••
Купля-продажгл. купля.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Паступіць на працу па найму. Разам з усімі наняўся на работу адзін чалавек нейкага няпэўнага выгляду.Чорны.Трэба было зарабляць на хлеб, і Кірыла наняўся пасвіць свіней.Паслядовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шу́нуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.
1. Раптам паліцца; хлынуць. Вада шунула./ Пра паветра, святло і пад. У пакой шунула свежае паветра.
2.перан. Пайсці масай (пра людзей). Натоўп шунуў.//перан.Паступіць у вялікай колькасці. Заказы шунулі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ра́іць, ра́ю, ра́іш, ра́іць; рай; незак.
1.каго-што і з інф. Даваць якую-н. параду, рэкамендацыі, як зрабіць што-н., як паступіць.
Р. больш хадзіць.
2.з інф. (з адмоўем). Перасцерагаць ад чаго-н., не рэкамендаваць рабіць што-н.
1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Прыйсці ў належны парадак; станоўча вырашыцца.
Жыццё ўладкавалася.
Справы ўладкаваліся.
2. Асталявацца, стварыць неабходныя ўмовы для жыцця; размясціцца, прыстроіцца.
Маладыя ўладкаваліся ў асобным пакоі.
У. на возе.
3.Паступіць куды-н. (на работу, службу).
У. вучнем на завод.
|| незак.уладко́ўвацца, -аюся, -аешся, -аецца.
|| наз.уладкава́нне, -я, н.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
определи́ться
1.(выясниться) акрэ́сліцца; вы́светліцца;
2.(выяснить своё местонахождение) вы́значыць (вы́светліць) свае́ месцазнахо́джанне;
3.(поступить куда-л.) уст., прост.паступі́ць.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
здзе́йсніцца, ‑ніцца; зак.
Ажыццявіцца, збыцца. Горда расквітнела сацыялістычная Украіна. Здзейсніліся мары Шаўчэнкі аб брацтве паміж народамі.Купала.Марыў Андрэй паступіць у Мінскі політэхнічны інстытут. Ён зжыўся з гэтай марай і не мог уявіць, што яна не здзейсніцца.Чарнышэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ваенны і дзярж. дзеяч Рэчы Паспалітай, князь, ген.-лейт. польскай арміі (1792), маршал Францыі (1813). З роду Панятоўскіх, пляменнік караля Станіслава Аўгуста Панятоўскага. З 1780 служыў у аўстр. арміі, з 1788 палкоўнік, ад’ютант імператара Іосіфа П. У 1789 пераехаў у Рэч Паспалітую, удзельнічаў у рэарганізацыі польскай арміі, з 1788 камандаваў дывізіяй. У 1792 камандаваў польскай арміяй, якая абараняла ад рас. войск лінію Дняпра і Днястра. Пасля бою пад Зелянцамі 18.6.1792 адступіў да Ізяслава, потым вывеў войскі за р. Буг. У знак пратэсту супраць змовы караля з Таргавіцкай канфедэрацыяй падаў у адстаўку і выехаў у Вену. У час паўстання 1794 вярнуўся, удзельнічаў у абароне Варшавы. Пасля капітуляцыі зноў выехаў у Вену. Адмовіўся ад прапаноў Кацярыны II і Паўла I паступіць на рас. службу. З 1798 жыў у сваім маёнтку пад Варшавай. У 1806, калі франц. войска падышло да Варшавы, а прускае пакінула горад, П. стаў на чале мясц. міліцыі і падтрымаў Напалеона. Са снеж. 1806 камандаваў адноўленым польск. войскам, са студз. 1807 ваен. міністр Варшаўскага княства. У час аўстра-французскай вайны 1809 паспяхова дзейнічаў супраць аўстр. войск у Галіцыі. У 1811 зноў адмовіўся паступіць на рас. службу. У час паходу Напалеона ў Расію 1812 камандаваў 5-м польскім корпусам «Вял. арміі». У пачатку кампаніі праследаваў 2-ю Зах. армію і рухаўся праз Гродна, Нясвіж, Ігумен да Магілёва. Удзельнічаў у бітвах пад Смаленскам і Барадзіном. У час адступлення рэшткі корпуса П. ўдзельнічалі ў бітвах пад Вязьмай і на р. Бярэзіна. Пасля вываду польск. войск у Саксонію сфарміраваў 8-ы корпус. У Лейпцыгскай бітве 1813 па даручэнні Напалеона, які ў час гэтай бітвы ўзвёў П. ў маршалы, прыкрываў адыход франц. войск. У час пераправы праз р. Эльстэр быў цяжка паранены і патануў. У 1814 прах П. перанесены ў Варшаву, у 1819 перапахаваны ў Кракаве на Вавелі. У 1826—32 зроблены помнік П. (скульпт. Б.Торвальдсен), які з 1840 знаходзіўся ў Гомелі перад палацам І.Ф.Паскевіча, з 1922 — у Варшаве.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЛЬВІНІ́СЦКІЯ ШКО́ЛЫ,
навучальныя ўстановы, якія ствараліся прыхільнікамі кальвінізму. На Беларусі існавалі ў 16—19 ст. У 1570-х г. — пач. 17 ст. існавалі ў Вільні, Віцебску, Глыбокім, Заслаўі, Магілёве, Мінску, Навагрудку, Оршы, Свіслачы, Смаргоні, Шклове і інш. Мелі розны ўзровень: ад ніжэйшых (пачатковыя, 6 гадоў навучання) да 5-класных вучылішчаў (10 гадоў навучання), якія давалі адукацыю, дастатковую каб паступіць ва ун-т; лепшыя выхаванцы атрымлівалі стыпендыі ва ун-тах Англіі і Германіі. Асаблівая ўвага аддавалася рэліг. навучанню і выхаванню, фіз. выхаванню; акрамя багаслоўя вывучаліся старагрэч., лац., бел., польская мовы, рыторыка, гісторыя, матэматыка, логіка і інш. У К.ш. выкарыстоўваліся элементы класна-ўрочнай сістэмы, гуманіст. падыходы ў арганізацыі навучання, ставілася мэта сфарміраваць у навучэнцаў крытычнае мысленне. Пасля паражэння Рэфармацыі ў сярэдзіне 17 ст. пратэстанцкія школы скарачаліся. К.ш. ў Слуцку (з 1617) толькі ў 1868 перайшла ў разрад урадавых навуч. устаноў.