паступі́ць

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. паступлю́ пасту́пім
2-я ас. пасту́піш пасту́піце
3-я ас. пасту́піць пасту́пяць
Прошлы час
м. паступі́ў паступі́лі
ж. паступі́ла
н. паступі́ла
Загадны лад
2-я ас. паступі́ паступі́це
Дзеепрыслоўе
прош. час паступі́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

паступі́ць, -уплю́, -у́піш, -у́піць; зак.

1. Павесці сябе пэўным чынам, зрабіць які-н. учынак.

П. высакародна.

2. Залічыцца куды-н.

П. ва ўніверсітэт.

3. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Паслаць па назначэнні (пра тое, што паведамляецца, перадаецца); быць дастаўленым куды-н.

Кніга паступіла ў продаж.

П. у шпіталь на лячэнне.

|| незак. паступа́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. паступле́нне, -я, н. (да 2 і 3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паступі́ць сов., в разн. знач. поступи́ть;

п. у інстыту́т — поступи́ть в институ́т;

~пі́лі зве́сткі з прадпрые́мства — поступи́ли све́дения с предприя́тия;

гро́шы ~пі́лі ў банк — де́ньги поступи́ли в банк

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

паступі́ць, ‑ступлю, ‑ступіш, ‑ступіць; зак.

1. Уладкавацца куды‑н., стаць членам, удзельнікам чаго‑н. Паступіць на работу. □ І таму, як толькі пасля вайны часць, у якой ён служыў, вярнулася на радзіму, сержант Лемяшэвіч паступіў у дзесяты клас вячэрняй школы. Шамякін. — А як жа мне ў камсамол паступіць? — пытаецца Рыгор. Галавач. Паступіць на завод .. [Тарасу] параіў Андрэй Міхайлавіч. Якімовіч.

2. Павесці сябе пэўным чынам, зрабіць нейкі ўчынак. Апошні і рашучы момант яго злачынства адбудзецца тады, калі ён раскажа войту пра дзеда Талаша. Гэта акалічнасць крыху заспакойвала Саўку, і ён думаў аб тым, як паступіць яму далей. Колас. — Ты правільна паступіў, што асадзіў яго [Салагуба] крыху. Машара. Хацелася растлумачыць яму [Максіму], што хоць жорстка яна [Глаша] паступіла, але інакш не магла. Гроднеў.

3. Быць дастаўленым куды‑н., атрыманым кім‑н. У бальніцу паступіў хворы. Паступіла скарга. □ Раніцай паступіў загад рыхтавацца ў паход: пакаваць сувязную гаспадарку на фурманкі, быць гатовымі на выезд. Машара. // Перайсці, перадацца каму‑, чаму‑н. ад каго‑, чаго‑н. Уся адабраная ад палякаў зброя, што папала ў рукі партызан і чырвонаармейцаў, паступіла ў яго [дзеда Талаша] распараджэнне. Колас.

4. Рухаючыся, дасягнуць чаго‑н., апынуцца дзе‑н. (пра паветра, ваду, газ і пад.). Ток паступіў у правады.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

чалаве́чы, -ая, -ае.

1. гл. чалавек.

2. Тое, што і чалавечны.

Чалавечыя адносіны.

Паступіць па-чалавечы (прысл.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прадба́члівы, -ая, -ае.

Здольны прадбачыць магчымыя вынікі, падзеі ў будучым.

П. чалавек.

Прадбачліва (прысл.) паступіць.

|| наз. прадба́члівасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

залічы́цца, -ічу́ся, -і́чышся, -і́чыцца; зак. (афіц.).

Паступіць куды-н., уключыцца ў склад каго-, чаго-н.

З. на службу.

|| незак. залі́чвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паступа́ць несов., в разн. знач. поступа́ть; см. паступі́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

паступле́нне ср., в разн. знач. поступле́ние, см. паступі́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

паступа́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да паступіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)