лацінаамерыканскі (браз.) парны танец афр. паходжання. Тэмп хуткі, муз. памер 2-дольны. Існуе шмат мясц. разнавіднасцей С. Вядомы таксама як бальны танец.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
та́нга, нескл., н.
Парны бальны танец свабоднай кампазіцыі з энергічным, выразным рытмам, а таксама музыка да гэтага танца. Тым часам гарманіст зайграў танга.Асіпенка.
[Ісп. tango.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
рок-н-ро́л, ‑а, м.
Дынамічны парны танец амерыканскага паходжання, для якога характэрны харэаграфічныя падтрымкі і наўмысная нядбайнасць партнёра да партнёршы; музыка да гэтага танца.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
блюз, -а, мн. -ы, -аў, м.
Жанр джазавай музыкі, які адлюстроўвае лад і рытмы павольных лірычных песень амерыканскіх неграў, а таксама парны танец у рытме такой музыкі.
Іграць б.
Танцавальны б.
Музыка ў стылі б.
|| прым.блю́завы, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
muggy
[ˈmʌgi]
adj.
цёплы й во́гкі; па́рны, ду́шны
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
binary
[ˈbaɪnəri]
adj.
падво́йны, двайны́; біна́рны, дваі́чны; па́рны
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
Парня́ты ’двайняты’ (Юрч.), парня́та ’тс’ (Сцяшк.). Да па́рны < па́ра2 (гл.), утворанае па ўзору двайняты.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
разе́ц, -зца́, мн. -зцы́, -зцо́ў, м.
1. Рэжучы інструмент для апрацоўкі металу, дрэва і іншых цвёрдых матэрыялаў.
Р. скульптара.
2. Пярэдні парны зуб плоскай формы.
Сківіца мае чатыры разцы.
3.перан. Пра майстэрства, манеру, стыль скульптара.
Адразу бачны р. мастака.
|| прым.разцо́вы, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
«ПЕРАПЁЛАЧКА»,
бел.нар. веснавы карагод-гульня. Муз. памер 2/4. Тэмп умераны, выконваецца жанчынамі пад аднайменную песню, імітуе яе тэкст. Вядомы ў запісе пач. 19 ст., у наш час зафіксаваны на Гомельшчыне. Балетмайстар Л.Алексютовіч стварыла сцэн. варыянт «П.» — парны танец, які апавяе прыгажосць і шчырасць узаемаадносін дзяўчыны і юнака.