Аптычная пара (астр.) 7/602

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

до́світак, -тку, м.

Пара, калі пачынае світаць, перад світаннем.

На досвітку ўсталі рыбакі.

|| прым. до́світкавы, -ая, -ае і до́світны, -ая, -ае (разм.).

Досвіткавая цішыня.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

трайча́сты, -ая, -ае.

1. Які складаецца з трох аднародных частак, прадметаў.

Трайчастыя вілы.

2. У выразе: трайчасты нерв (спец.) — пятая пара чэрапна-мазгавых нерваў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пара сіл

т. 12, с. 76

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

разга́р, -у, м.

Пара самага высокага развіцця, самага моцнага праяўлення чаго-н., момант найвышэйшага напружання ў развіцці чаго-н.

У разгары пасяўная.

Вясна ў разгары.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

отёлочный с.-х. ацёлачны;

отёлочная пора́ ацёлачная пара́.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

лета,

пара года.

т. 9, с. 220

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

орта-, мета-, пара-

т. 11, с. 449

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

чэсць, -і, ж.

1. Вартыя павагі і гордасці маральныя якасці чалавека; яго адпаведныя прынцыпы.

Справа чэсці.

2. Добрая, незаплямленая рэпутацыя чалавека.

Бараніць ч. свайго імя.

3. Цнатлівасць (пра жанчын).

4. Слава, павага, пашана.

Госці ведалі, каму аказваць ч.

Ч. таму, хто самааддана працуе.

Аддаць чэсць каму — прывітаць ваеннага, прыклаўшы руку да галаўнога ўбору.

Пара і чэсць знаць (разм.) — пара закончыць што-н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

малацьбі́т, -а́, М -біце́, мн. -ы́, -о́ў, м.

Той, хто малоціць (у 1 знач.).

Малацьбітам пара есці.

|| ж. малацьбі́тка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)