Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
РЭЦЫДЫ́Ў (ад лац. recidivus які вяртаецца) у медыцыне, вяртанне хваробы пасля перыяду рэмісіі. Узнікае пры няпоўным вылячэнні хваробы, што пры неспрыяльных умовах прыводзіць да аднаўлення яе клінічных праяў. Бывае пры некат. формах артрыту, рэўматызму, язвавай хваробе, пухлінах і інш. Для некат. хвароб узнікненне Р. адлюстравана ў назвах, напр., зваротны тыф, рэцыдывуючы параліч.
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
НІКАЦІ́Н,
алкалоід тытуню (да 8%), некаторых інш. раслін; вытворнае пірыдзіну. Моцны яд. Пры курэнні тытуню Н. пранікае ў дыхальныя шляхі, усмоктваецца і ўздзейнічае на нерв. сістэму. У малых дозах выклікае ўзбуджэнне, у вял. — паралічнерв. сістэмы. Шматразовае паглынанне Н. невял. дозамі пры курэнні вядзе да хранічнага атручэння (нікацінізм). Сульфат Н. выкарыстоўваюць для барацьбы са шкоднікамі с.-г. раслін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ПАРКІНСО́НА ХВАРО́БА, дрыжальны параліч,
хранічная хвароба галаўнога мозга чалавека, якая прагрэсіруе. Праяўляецца дрыжаннем, экстрапіраміднай рыгіднасцю і інш. Апісаў англ. ўрач Дж.Паркінсан у 1817 г. Дрыжанне пачынаецца з адной канечнасці (часцей верхняй), потым пераходзіць на другую, пашыраецца на галаву, язык і губы; павялічваецца пры хваляванні. Назіраецца скаванасць, запаволены тэмп рухаў хворага, рэдкае міганне, неадпаведнасць рухаў рук пры хадзе. Тыповая поза хворага на П.х. — сагнутая («поза прасіцеля»), Лячэнне: тэрапеўт., хірургічнае.