Ра́да ’парада, павучанне’, ’сход’ (ТСБМ), ’парада, сродак’ (Нас.), ’парада, дапамога, работа’ (Ян., Бяльк.), ’парада’ (астрав., шальч., віл., маст., мядз., шчуч., в.-дзв., Сл. ПЗБ), ’спосаб, змова’ (Юрч.), ’нарада родных і сваякоў’ (ТС), ’сродак, выхад’, ’рада’ (Гарэц.), даць ра́ды ’справіцца з чым-, кім-небудзь’ (Калюга), ст.-бел. рада ’парада’, радити, радить, укр. ра́да, рус. дыял. ра́да, польск. rada ’рада, парада’. Лічыцца, што ўсходнеславянскія мовы запазычылі гэтую лексему праз польскую з с.-в.-ням. rât ’рада’, параўн. ням. Rath, rathem ’радзіць’, інд. rādh‑noti ’набываць; атрымліваць карысць’, авест. rāda‑ ’дабівацца чаго-небудзь, мець клопат’ (Фасмер, 3, 429; Брукнер, 452). Бязлай (3, 143) выказвае сумненне ў запазычаным характары слова, рэканструюе прасл. *radъ, што да і.-е. *rōdh‑, параўн. ст.-інд. rādha‑ ’блаславенне, поспех, шчодрасць’. Сюды ж адносяцца серб. ра́дити, харв. ràditi ’рабіць’, гл. рад 2. Дапускаючы такую магчымасць, нельга выключыць змяшэнне са старым запазычаннем праз польскую з нямецкай (Нававейскі, Zapożyczenia, 10) ра́да ’савет, рада (як орган)’ (Гарэц.), параўн. ст.-бел. рада ’орган пры магістраце, які выконваў функцыі гарадской улады і суда па маёмасных і грамадзянскіх справах’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Beléhrung f -, -en павучэ́нне, пара́да, настаўле́нне

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

ill-considered [ˌɪlkənˈsɪdəd] adj. неабду́маны;

ill-considered advice неабду́маная пара́да

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

professional​2 [prəˈfeʃənl] adj. прафесіяна́льны; прафесі́йны;

professional advice прафесіяна́льная пара́да

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

recommendation

[,rekəmenˈdeɪʃən]

n.

1) рэкамэнда́цыя f.

2) пара́да f.

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

Дара́дца ’дарадца’ (БРС). Запазычанне з польск. doradca ’тс’. Параўн. аналагічнае ўтварэнне ад рада ’парада’, радити ў ст.-бел. мове (гл. Булыка, Запазыч., 273).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

advice

[ədˈvaɪs]

n.

пара́да, ра́да f.

doctor’s advice — ле́карская пара́да

to ask someone’s advice — пыта́цца ў не́кага пара́ды

to take someone’s advice — паслу́хацца не́чае ра́ды

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

sagacious [səˈgeɪʃəs] adj. fml прані́клівы, дальнаба́чны, празо́рлівы; ке́млівы;

sagacious advice разу́мная пара́да

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

АЗНАЧЭ́ННЕ ў граматыцы,

даданы член сказа, які паясняе словы з прадметнымі значэннямі, называючы прыкмету прадмета (яго якасць, форму, памер, матэрыял, адносіны да інш. прадметаў і г.д.). У бел. мове азначэнні падзяляюцца на дапасаваныя (сінтаксічная сувязь — дапасаванне, сродкі выражэння — прыметнік, дзеепрыметнік, займеннік, лічэбнік: «зялёная ялінка», «бацькава парада», «неадасланае пісьмо», «нашы сябры», «трэці год») і недапасаваныя (сінтаксічная сувязь — прымыканне, сродкі выражэння — назоўнік ва ўскосных склонах часам з прыназоўнікам, займеннік, інфінітыў, прыслоўе, а таксама словазлучэнні розных тыпаў: «дом восем», «дарога бацькоў», «дзяўчынка з бантам», «яе клопат», «імкненне вучыцца», «паварот налева», «стары высокага росту»). Асобная форма азначэнняў — прыдатак.

А.​Я.​Міхневіч.

т. 1, с. 170

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Konsultatión f -, -en кансульта́цыя (у розн. знач.), пара́да

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)