абгла́дзіцца, ‑джуся, ‑дзішся, ‑дзіцца; зак.

Разм.

1. Стаць гладкім (пра паверхню чаго‑н.).

2. Папаўнець, паправіцца. Конь крыху абгладзіўся, і ўжо льга яго збываць. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

rally2 [ˈræli] v.

1. збіра́ць; збіра́цца; аб’ядно́ўваць; аб’ядно́ўвацца;

rally round/around smb. згуртава́цца вако́л каго́-н.

2. акрыя́ць, ачуня́ць, паправіцца

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

Раздабрэ́ць ’пагладчэць, паправіцца’ (Некр.). Параўн. рус. добре́ть, раздобре́ть ’таўсцець, тлусцець, сыцець’, старое польск. dobrzeć ’набірацца сілы’, што да прасл. *dobrěti ’быць прыемным, карысным’, ’дабрэць’ (ЭССЯ, 5, 40–41).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ад’е́сціся, ад’емся, ад’ясіся, ад’есца; ад’ядзімся, ад’ясцеся, ад’ядуцца; зак., на чым.

Разм. Паправіцца, пасыцець на добрых харчах (звычайна пасля недаядання); адкарміцца. // Наесціся чаго‑н. удосталь, так, каб больш не хацелася. Ад’есціся яблык.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

апра́тацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

1. Набыць выгляд чыстага, здаровага чалавека; абмыцца.

2. Паздаравець, паправіцца. [Жанчына] больш як год хавала [Івана] ў сваёй хаце, пакуль ён не апратаўся і не пайшоў у партызаны. Сачанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

скругле́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.

Разм. Патаўсцець, паправіцца; набыць круглявую форму. На выгодзе жывучы,.. [Сыс] паправіўся і скруглеў. Вітка. Таму й Сычыха сытая, Скруглела, як пірог. Сукепкай аксамітавай змятае пыл з дарог! Бялевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыхварну́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак.

Разм. Тое, што і прыхварэць. — Што яму зробіцца, твайму дзіцяці? Мала што там прыхварнула — паправіцца. Крапіва. [Пятрок] прыхварнуў трохі, дык задарма павезлі лячыць на цёплыя воды... Рылько.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

узду́жаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Разм. Вырасці, стаць дужым. Уздужалі птушаняты і вылецелі з гнязда. // Паправіцца, паздаравець. Антосіха, як уздужала, таксама хадзіла да Агаты — пасядзець з людзьмі, пагаманіць. Жук.

уздужа́ць, а́ю, ‑а́еш, ‑а́е.

Незак. да узду́жаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Акрыя́ць ’аджыць, паправіцца’, оклыгать ’тс’ (Нік.), акрыяты ’тс’ (Клім.), ст.-бел. окреять (1479) (Нас. гіст.). Слова праславянскае. Параўн. укр. окріяти, чэш. okřati, славац. okriať, серб.-харв. ока̀рјати (< *okrjati) (Бернекер, 1, 613). Параўн. таксама Супрун, Веснік БДУ, 1, 2, 70. Гл. крыяць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ача́пацца ’абвешацца чым-небудзь, многа надзець на сябе (міёр., Крыўко, вусн. паведамл.). Ад чапаць ’чапляць’.

Ачапа́цца ’ачуняць, паправіцца’ (Шат.), укр. чарніг. очапатися ’апрытомнець’. Ад чапаць ’павольна хадзіць’; да семантыкі параўн. выхадзіцца ’акрыяць пасля хваробы, выздаравець’, прэфіксацыя, магчыма, пад уплывам ачуняць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)