ваенная навуч. ўстанова ў Нясвіжы ў 18 ст. для падрыхтоўкі кадраў войска Радзівілаў — міліцыі. Засн. 25.5.1747 вял. гетманам ВКЛ М.К.Радзівілам Рыбанькай. На навучанне прымаліся 14-гадовыя падлеткі са шляхты. Выкладаліся франц., ням., лац., рус. мовы, геаметрыя, матэматыка, цывільная і вайсковая архітэктура, маляванне, айч. права, айч. і агульная гісторыя. Кадэты вучыліся верхавой яздзе, фехтаванню, танцам, павінны былі размаўляць паміж сабой на замежных мовах. Яны неслі вартавую службу. У ліст. 1751 было 13 вучняў. Відаць, корпус заняпаў у 1750-я г. Адроджаны ў 1767 К.С.Радзівілам Пане Каханку. На вучобу прымалі ўжо адукаваных падлеткаў — дзяцей мяшчан з гарадоў князя і шляхецкую моладзь (у інш. кадэцкія карпусы прымалі толькі шляхту). Выкладчыкамі працавалі пераважна немцы, а таксама кадэты папярэдніх выпускаў. Корпус месціўся ў Нясвіжскім замку. Кадэты штомесяц атрымлівалі па 24 злотыя. У сярэдзіне 1770-х г. корпус перастаў існаваць.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
прыкуры́ць, ‑куру, ‑курыш, ‑курыць; зак., што і без дап.
Запаліць папяросу ад чаго‑н. (запалкі, іншай папяросы і пад.). Дрыжачымі ад хвалявання рукамі.. [паручнік] запаліў запалку і прыкурыў даўно патухлую цыгару.Якімовіч.Усклаўшы карчы на агонь, Высейка прыкурыў ад галавешкі і доўга маўчаў.Бялевіч.— Прабачце, пане, дазвольце прыкурыць.Галавач.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
раўдо́нь Рачная нізіна; шырыня рэчышча, абалоні і заліўных лугоў (Кап.). Тое ж раўда́, раўда́нь (Кап.). Параўн. прыгаворку: Па́неЯ́не-Пабія́не, па́свіў ко́ні на раўдо́ні (в. Макраны Кап.Вас.).
Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)
паслуга́ч, ‑а, м.
1.Уст. Слуга. [Хадакі:] — Ды мы, пане, хоць у паслугачы да д’ябла гатовы ісці, абы агораць капейку тую на білеты.Пальчэўскі.
2.Пагард. Той, хто выслужваецца ў каго‑н.; саўдзельнік, памочнік у якой‑н. дрэннай справе. Кулакі з ельніцкіх хутароў, стаўшы паслугачамі акупантаў, нарэшце спагналі сваю ашалелую злосць.Вітка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
уступі́цца, уступлюся, уступішся, уступіцца; зак.
Заступіцца за каго‑, што‑н., узяць пад сваю ахову. Сказала.. [Ганна] крыўднае слова Аляксею, а за Аляксея ўступілася яго жонка.Чорны.— Спрыту яму пазычаць не трэба, — уступіўся за сына Яўсей.Сабаленка.— Ціхі ён у нас, пане, — уступілася за сына маці, якая сядзела на палку каля малых дзяцей.Пальчэўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
фаты́га, ‑і, ДМ ‑тызе, ж.
Абл. Турботы, клопат. — А мо б наўперад, пан Хадыка, Калі фатыга невяліка, Нам паказаў бы сваё поле? — Сказаў Міхал.Колас.Да Вайтовіча падышоў каваль і напомніў: — Не расквіталіся, пане. За фатыгу абяцалі на кілішак гарэлкі.Пальчэўскі.
•••
Не варта за фатыгу — аб справе, якая не заслугоўвае клопату.
[Польск. fatyga з фр. fatique — стомленасць.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вы́гада, ‑ы, ДМ ‑дзе, ж.
1. Карысць, прыбытак; разлік. На аснове ўзаемнай выгады. Двайная выгада. □ [Ціток:] — Якая ж выгада, пане мой, добраму гаспадару з гэтым лесам знацца, калі б заработку ніякага не было?Лобан.
2. Тое, што і выгода (у 1, 2 знач.). [Павел Сцяпанавіч:] — Тут, дзе павінна стварыцца затока, самая выгада для гусей і качак.Паслядовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
заво́шта, прысл.
Разм.
1.пытальнае. За што? Па якой прычыне? — За што мяне катуеш, пане? Завошта чыніш здзек такі?Колас.
2.адноснае. Ужываецца ў якасці злучальнага слова; у даданых дапаўняльных сказах адпавядае па значэнню словам: «па якой прычыне», «чаму». Віця маўчаў, бо яму прыйшлося б доўга расказваць, чаму ён сёння такі і завошта дзякуе.Хомчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
РАДЗІВІ́Л (Канстанцін) (5.4.1793—6.4.1869),
палітычны дзеяч, мецэнат, адзін з першых бел. фалькларыстаў. Сын Мацея Радзівіла. Атрымаў у спадчыну маёнтак Паланэчка ў Навагрудскім пав., які быў адным з культ. асяродкаў у краі. Збудаваў Паланэчкаўскі палац. Сабраў значную б-ку (4 тыс. тамоў), архіў, калекцыю твораў мастацтва, у якой былі партрэты прадстаўнікоў роду Радзівілаў, карціны Ю.Пешкі, Я.Рустэма, гравюры, габелены, медалі. Камергер імператарскага двара. У 1820 уступіў у тайнае паліт.т-ва «Нацыянальнае масонства», а ў 1821 далучыўся да яго пераемніка — Патрыятычнага таварыства (чл.к-таЛіт. правінцыі). Пасля задушэння паўстання дзекабрыстаў 1825 быў арыштаваны. У 1850-я г. даслаў у Рус.геагр.т-ва «Статыстычны нарыс Навагрудскага павета» і «Этнаграфічныя звесткі пра жыхароў Навагрудскага павета» (зберагаюцца ў архіве т-ва). Склаў слоўнічак мясц. слоў, апісаў знешні выгляд навагрудскіх сялян, іх адзенне, абрады на Купалле, Дзяды, Куццю, сял. вяселле. Запісаў 84 прыказкі, калядную, 2 купальскія і 27 вясельных песень.
Літ.:
Цішчанка І.К. Да народных вытокаў. Мн., 1986;
Aftanazy R. Dzieje rezydencji na dawnych kresach Rzeczypospolitej. 2 wyd. Wrocław etc., 1992. T. 2. S. 317—321.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ту́пат, ‑у, М ‑пане, м.
Стук, шум ад удараў ног аб цвёрдую паверхню чаго‑н. пры хадзьбе, бегу і пад., а таксама самі такія ўдары. Конскі тупат. □ Толькі па тупату ног ахоўнік здагадаўся, што хлапчук апынуўся ў яго ззаду.Нядзведскі.[Сцяпан:] — Мае словы згубіліся ў тупаце цяжкіх ног, у гамонцы, у скрыпе дзвярэй.Пянкрат.Дрыжэлі сцены, сатрасалася падлога пад разухабістым тупатам ног, вухалі галасы.Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)