ва́бік, ‑а, м.

Дудачка або свісток, якім у часе палявання падзываюць птушак або звяроў, падрабляючы іх голас. Я пускаю чучала качкі ў трыснёг і раз-пораз пакрэкваю ў вабік. Хомчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

hunting ground [ˈhʌntɪŋˌgraʊnd] n.

1. рай, раздо́лле;

Crowded transport is a happy hunting ground for pickpockets. Перапоўнены транспарт – рай для кішэннікаў.

2. тэрыто́рыя для палява́ння

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

Jgdschein m -(e)s, -e пасве́дчанне на пра́ва палява́ння, паляўні́чы біле́т

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

АНУ́РЫС, Анхур, Інхар,

у егіпецкай міфалогіі бог палявання, вайны. Цэнтр культу Анурыса — г. Тыніс, дзе ён лічыўся тварцом сусвету. У міфах найчасцей выступаў як сонечны змеяборац.

т. 1, с. 407

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

прыахво́ціцца, ‑вочуся, ‑воцішся, ‑воціцца; зак.

Развіць у сабе ахвоту, жаданне рабіць што‑н., займацца чым‑н. Прыахвоціцца да спорту. □ Таму і да палявання... [Ладуцька] прыахвоціўся, што, акрамя асалоды, яно давала яшчэ і прыбытак. Арабей.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гаршнэ́п

(ням. Haarschnepfe = бакас)

невялікая балотная птушка атрада сеўцападобных; аб’ект спартыўнага палявання.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ружэ́йны разм. Gewhr-; Büchsen-, Flnten- (для палявання);

ружэ́йны стрэл Gewhrschuss m -es, -schüsse;

ружэ́йныя прыёмы вайск. Gewhrgriffe pl

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

гарпу́н

(гал. harpoen)

1) кап’ё на доўгім тросе для палявання на буйных марскіх жывёл і рыб;

2) страла з разрыўным наканечнікам для палявання на буйных марскіх жывёл, напр. на кітоў (прымяняецца спецыяльная гарпунная гармата).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

бака́с

(фр. bécasse)

балотная птушка атрада сеўцападобных з доўгай тонкай дзюбай; аб’ект спартыўнага палявання.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

бе́ркут

(цюрк. bürküt)

драпежная птушка сям. ястрабіных; выкарыстоўваецца для палявання на лісоў і зайцоў.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)