канве́рт, -а, М -рце, мн. -ы, -аў, м.

1. Пакет з паперы для перасылкі пісьма па пошце.

Купіць канвертаў.

2. Коўдра для грудных дзяцей, пашытая ў форме пакета.

|| прым. канве́ртны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

распяча́таць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Адкрыць, зняўшы пячаць або тое, чым запячатана што‑н. Распячатаць склад. // Раскрыць што‑н. заклеенае, запячатанае (пісьмо, пакет). Як толькі Андрэй апынуўся адзін, ён распячатаў канверт. Колас. Я нервова распячатаў пакет, адтуль выпала фотакартка Люды з надпісам: «Майму каханаму дурню». Дуброўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

успаро́ць сов.

1. (разрезая, вскрыть) вспоро́ть;

у. паке́т — вспоро́ть паке́т;

2. разг. (очень рано разбудить) растолка́ть; подня́ть;

у. на до́світку — подня́ть на рассве́те

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

carrier bag [ˈkæriəˌbæg] n. BrE паке́т для паку́пак (папяровы або пластыкавы)

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

polythene [ˈpɒlɪθi:n] n. BrE, chem. поліэтыле́н;

a polythene bag поліэтыле́навы паке́т

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

звышсакрэ́тны, ‑ая, ‑ае.

У вышэйшай ступені сакрэтны. Сакрэтны пакет станавога прыстава Агаціна Галер палажыў у свой звышсакрэтны сейф. Якімовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

reklamówka

ж. разм. поліэтыленавы пакет (з рэкламай)

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

файл, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. У інфарматыцы: блок інфармацыі або рэсурс для інфармацыі, даступны для камп’ютарных праграм.

Захоўванне файла.

Тэкставыя файлы.

2. Канцылярскі празрысты пакет для захоўвання паперы і дакументаў.

|| прым. фа́йлавы, -ая, -ае.

Файлавыя сістэмы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Pcken

m -s, - вялі́кі паке́т, пак

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

first-aid

[,fɜ:rstˈeɪd]

adj.

для пе́ршае дапамо́гі

first-aid kit — саніта́рны паке́т

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)