канве́рт, -а, М -рце, мн. -ы, -аў, м.

1. Пакет з паперы для перасылкі пісьма па пошце.

Купіць канвертаў.

2. Коўдра для грудных дзяцей, пашытая ў форме пакета.

|| прым. канве́ртны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)