ЛОНГ (лац. Longos),

старажытнагрэчаскі пісьменнік 2—3 ст. н. э., родам, магчыма, з в-ва Лесбас. Яму традыцыйна прыпісваецца аўтарства любоўна-букалічнага рамана «Дафніс і Хлоя». Падрабязны аналіз кахання пастуха і пастушкі надае твору рысы псіхал. рамана. Паводле сюжэтна-кампазіцыйнай будовы спалучаецца з матывамі букалічнай паэзіі. Раман напісаны рытмічнай прозай з ужываннем рыфмы, стыль адметны вытанчанасцю і багаццем прыёмаў ант. рыторыкі. Паўплываў на развіццё пастаральнага рамана перыяду Адраджэння і Асветніцтва. На бел. мову раман пераклаў А.​Клышка.

Тв.:

Бел. пер. — Пастушыная гісторыя пра Дафніса і Хлою. Мн., 1991.

Літ.:

Античный роман. М., 1969.

С.​Дз.​Малюковіч.

т. 9, с. 340

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

drobiazgowy

1. падрабязны, дэталёвы;

2. дробязны;

człowiek drobiazgowy — дробязны чалавек

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

circumstantial

[sɜ:rkəmˈstænʃəl]

adj.

1) зале́жны ад абста́вінаў

2) выпадко́вы, уско́сны

circumstantial evidence — уско́сныя до́казы

3) падрабя́зны

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

mständlich a

1) грунто́ўны, падрабя́зны

2) ця́жкі (пра становішча)

3) цырымо́нны

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

minute2 [maɪˈnju:t] adj.

1. ве́льмі малы́; найдрабне́йшы

2. ве́льмі падрабя́зны;

The plan was discussed in the minutest detail(s). План быў абмеркаваны вельмі падрабязна.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

праспе́кт

(лац. prospectus = від, агляд)

1) вялікая шырокая і прамая вуліца ў горадзе;

2) падрабязны план, змест будучага выдання;

3) даведачнае выданне рэкламнага характару.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

падрабя́знасць ж.

1. подро́бность; дета́льность; простра́нность; см. падрабя́зны;

2. подро́бность; дета́ль, ча́стность;

звярта́ць ува́гу на ~ці — обраща́ть внима́ние на подро́бности (дета́ли, ча́стности)

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

усебако́ва прысл., усебако́вы llseitig, llerseitig; usführlich (падрабязны); gründlich (грунтоўны);

усебако́ва адукава́ны чалаве́к ein velseitig [llseitig] gebldeter Mensch;

усебако́вае абмеркава́нне ine llseitige [gründliche, ins inzelne ghende] Erörterung

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

разго́рнуты, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад разгарнуць.

2. у знач. прым. Шырокі, падрабязны. Разгорнуты даклад. Разгорнутая праграма. // У граматыцы — які мае паясняльныя словы. Разгорнутае параўнанне. Разгорнуты зваротак. Разгорнуты сказ.

3. у знач. прым. Шырока арганізаваны. Разгорнутае будаўніцтва камунізма. Разгорнутае спаборніцтва.

4. у знач. прым. Спец. Размешчаны ў шырыню па лініі фронту. [Батальён] пераходзіў на палажэнне разгорнутых баявых часцей. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

АМЕРЫКА́НСКАЯ ЭНЦЫКЛАПЕ́ДЫЯ, «Амерыкана» (The Encyclopedia Americana),

універсальная энцыклапедыя ў ЗША. 1-е выд. выйшла ў Філадэльфіі ў 1829—33 (т. 1—13; скл. Ф.​Лібер). З 1903 выдаецца ў Нью-Йорку (т. 1—16, 1903—04; з 1918 перавыдаецца ў 30 т.). Змяшчае каля 70 тыс. артыкулаў па гуманітарных, прыродазнаўчых і дакладных навуках, тэхніцы, эканоміцы, палітыцы. Асабліва падрабязны матэрыял прыводзіцца пра ЗША і інш. краіны Амерыкі. Большасць артыкулаў — сціслыя даведкі-дэфініцыі; грунтоўныя агляды даюцца пра асобныя краіны, усе стагоддзі новай эры (ад 1-га да 20-га), выдатныя творы сусв. л-ры, музыкі, філасофіі і эканомікі, амер. паліт. дзеячаў і інш. Найб. складаныя артыкулы маюць невял. слоўнікі тэрмінаў. Т. 30 змяшчае ілюстраваную храналогію сусв. падзей за апошнія 5 гадоў і алфавітны індэкс — больш за 350 тыс. тэрмінаў і слоў, што выкарыстаны ў артыкулах Амерыканскай энцыклапедыі. З 1923 у дадатак да Амерыканскай энцыклапедыі выдаецца 1-томны штогоднік.

В.​К.​Шчэрбін.

т. 1, с. 314

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)